Петэр Эрдзё

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Петэр Эрдзё
Erdő Péter
Петэр Эрдзё
Кардынал-святар з тытулам царквы Святога Бальбіна.
Герб
Сцяг
Архібіскуп эстэргамска-будапешцкі і прымас Венгрыі
з 7 снежня 2002
Царква:

Рымска-каталіцкая царква

Папярэднік:

Кардынал Ласла Пашкаі


Адукацыя:

Piarist Gymnasium of Budapest[d]
Каталіцкі ўніверсітэт Петэра Пазманя

Прафесія:

педагог, прафесар універсітэта, ксёндз

Нараджэнне:

25 чэрвеня 1952(1952-06-25) (65 гадоў)
Будапешт, Венгрыя

Дзеці:

Ernye Ákos[d]

Прыняцце свяшчэннага сану:

18 чэрвеня 1975

Епіскапская хіратонія:

6 студзеня 2000

Кардынал з:

21 кастрычніка 2003


Узнагароды:

Q1291535?

Мальтыйскі ордэн[d]

Rings of Tolerance[d]

Commons-logo.svg Петэр Эрдзё на Вікісховішчы

Пе́тэр Э́рдзё (венг.: венг.: Erdő Péter; 25 чэрвеня 1952, Будапешт, Венгрыя) — венгерскі кардынал. Тытулярны біскуп Пупі і дапаможны біскуп Секешфехервара з 5 лістапада 1999 па 7 снежня 2002. Архібіскуп эстэргамска-будапешцкі і прымас Венгрыі з 7 снежня 2002. Кардынал-святар з тытулам царквы Святой Бальбіны з 21 кастрычніка 2003. Старшыня Еўрапейскай біскупскай канферэнцыі з 6 кастрычніка 2006.

Адукацыя і святарства[правіць | правіць зыходнік]

Петэр Эрдзё нарадзіўся 25 чэрвеня 1952 года ў Будапешце, у шматдзетнай сям'і немцаў. Петэр быў першым з шасці дзяцей доктара Шандара Эрдзё і Марыі Кіс. Вывучаў каталіцкае багаслоўе і філасофію ў Эстэргамскай семінарыі, цэнтральнай Семінарыі Будапешта і ў Папскім Латэранскім універсітэце ў Рыме. Атрымаў доктарскую ступень у багаслоўі і кананічным праве ў 1976 годзе.

18 чэрвеня 1975 года быў пасвечаны ва святара. Пасвячэнне здзейсніў у кафедральнай базіліцы Будапешта тытулярны біскуп Джыра дзі Тарасія Ласла Лекаі — апостальскі адміністратар Эстэргама (будучы кардынал). Працаваў пасля вікарыем у Дорагу.

Пасля працаваў у Рыме з 1977 па 1980 год. З 1980 па 1988 год Эрдзё — прафесар багаслоўя ў семінарыі Эстэргама і запрошаны прафесар на факультэце кананічнага права Папскага Латэранскага ўніверсітэта з 1986 па 2002 год. Сакратар камісіі кананічнага права Венгерскай біскупскай канферэнцыі з 1986 па 1999 год. Старшыня Венгерскай біскупскай канферэнцыі з 1999 года.

З 1988 года Петэр Эрдзё ардынарны прафесар багаслоўя на тэалагічным факультэце Каталіцкага ўніверсітэта імя Петэра Пазманя, з 1997 па 1998 год дэкан факультэта, а пазней з 1998 па 2003 год канцлер (прэзідэнт) гэтага ўніверсітэта.

Біскуп і кардынал[правіць | правіць зыходнік]

Петэр Эрдзё ў 2013 годзе

5 лістапада 1999 года абраны тытулярным біскупам Пупі і дапаможным біскупам Секешфехервара. Ардынацыю здзейсніў 6 студзеня 2000 года ў патрыяршай Ватыканскай базіліцы папа рымскі Іаан Павел II, якому дапамагалі Джавані Батыста Рэ — тытулярны архібіскуп Вескоўя і намеснік Дзяржаўнага сакратара Святога Прастола, а таксама Марчэла Дзага тытулярны архібіскуп Роселе — сакратар Кангрэгацыі евангелізацыі народаў.

З 7 снежня 2002 года Эрдзё архібіскуп эстэргамска-будапешцкі (пасля адстаўкі кардынала Ласла Пашкаі). Ян Павел II узвёў яго ў 21 кастрычніка 2003 года ў кардыналы-святары з тытулам царквы Святой Бальбіны.

Эрдзё з моманту свайго ўзвядзення ў кардыналы і да кансісторыі ад 20 лістапада 2010 года быў самым маладым членам Калегіі кардыналаў, і можа працягваць удзельнічаць у любым будучым Канклаве да свайго 80-годдзя ў 2032 годзе.

Эрдзё быў адным з кардыналаў-выбаршчыкаў, якія ўдзельнічалі ў папскім Канклаве 2005 года, які абраў Папу Рымскага Бенедыкта XVI.

7 верасня 2005 года пераабраны на пяць гадоў на пасада старшыні Венгерскай біскупскай канферэнцыі. А 6 кастрычніка 2006 года ў Санкт-Пецярбургу (Расія) абраны на пяць гадоў старшынёй Еўрапейскай біскупскай канферэнцыі.

Петэр Эрдзё да 20 лістапада 2010 года быў самым маладым кардыналам Рымска-каталіцкай царквы, у гэтай якасці яго змяніў нямецкі кардынал Рэйнхард Маркс.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік:
кардынал Ласла Пашкаі
Архібіскуп эстэргамска-будапешцкі і прымас Венгрыі
7 снежня 2002
Пераемнік: