Поўнач у Парыжы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Поўнач у ПарыжыM:
англ.: Midnight in Paris
Постар фільма
Жанр рамантычная камедыя[d], фэнтэзійны фільм[2][3][…], навукова-фантастычны фільм[d], магічны рэалізм[d][5] і фільм пра падарожжа ў часе[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Mediapro[d] і Television of Catalonia[d]
Працягласць 94 хв.
Бюджэт 17 000 000 $
Зборы 151 100 000 $
Краіна
Мова французская мова і англійская
Год 18 жніўня 2011[1] і 2011
IMDb ID 1605783
Афіцыйны сайт(англ.) 

«Поўнач у Парыжы» (англ.: Midnight in Paris) — мастацкі фільм 2011 года, зняты рэжысёрам Вудзі Аленам па ўласным сцэнарыі. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Оўэн Уілсан, Рэйчэл Макадамс[en], Марыён Каціяр, Том Хідлстан[en], Элісан Піл[en], Коры Стол[en], Эдрыен Броўдзі, Кэці Бэйтс, Майкл Шын[en], Ніна Арыянда, Карла Бруні, Курт Фулер[en], Мімі Кенэдзі[en], Леа Сейду[en][14].

Прэм’ера фільма адбылася 11 мая 2011 года ў пазаконкурснай праграме 64-га Канскага кінафестывалю, дзе карціна стала фільмам адкрыцця. Карціна была ўдастоена прэмій «Оскар» і «Залаты глобус» за найлепшы сцэнарый.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

У 2010 годзе Гіл Пэндэр (Оўэн Уілсан), паспяховы, але расчараваны галівудскі сцэнарыст, і ягоная нявеста Інэс (Рэйчэл Макадамс[en]) знаходзяцца ў Парыжы на адпачынку з яе заможнымі бацькамі рэспубліканцамі. Гіл з цяжкасцю заканчвае свой дэбютны раман, засяродзіўшы ўвагу на чалавеку, які працуе ў краме настальгіяў. Інэс адкідае ягоныя амбіцыі, мяркуючы што гэта ўсяго толькі зманлівая мара, і заклікае яго прытрымлівацца ягонай цяперашняй працы. Выпадкова яны сустракаюць сябра Інэс Пола (Майкл Шын[en]), якога часам апісваюць як педантычнага псеўдаінтэлектуала, і ягоную жонку Кэрал (Ніна Арыянда[en]). Пол з вялікім аўтарытэтам, але з сумнеўнай дакладнасцю гаворыць пра асноўныя моманты гісторыі Парыжа, нават супярэчыць экскурсаводу (Карла Бруні) ў Музэі Радэна, дзе ён настойвае, што ягоная версія асабістага жыцця Радэна больш дакладная, чым у гіда. Гіл лічыць яго раздражняльным, але Інэс ён падабаецца.

На адной з вечарынаў, дзе прысутнічалі Гіл і Інэс, а таксама іх сябры і бацькі, галоўны герой дэгустуе зашмат вінаў і, перад тым, як адправіцца ў гатэль, вырашае прайсціся па вуліцах Парыжа. Інэс жа едзе з Полам і Кэрал на таксі, каб яшчэ патанцаваць у клубе. Гіл шпацыруе па вуліцах і ўрэшце губляецца, ён сядае на прыступкі і думае, як цяпер знайсці дарогу назад. Апоўначы побач з ім праязджае аўтамабіль 1920-х гадоў. Пасажыры, апранутыя ў строі таго ж часу, клічуць яго далучыцца да іх. Гіл пагаджаецца, і разам яны адпраўляюцца на вечарыну, зладжаную для Жана Както, на якую прыязджаюць іншыя вядомыя людзі Парыжа 1920-х гадоў. Сярод іх Коўл Портэр[en], яго жонка Лінда[en], а таксама Зельда[en] (Элісан Піл[en]) і Скот Фіцджэральды (Том Хідлстан[en]). Зельдзе надакучвае вечарына, і яна прапануе Скоту і Гілу адправіцца ў іншае месца. Спачатку яны накіроўваюцца ў Брыктапс, дзе бачаць танцы Жазефіны Бейкер, а потым завітваюць у кафэ, дзе натрапляюць на Эрнэста Хемінгуэя (Коры Стол[en]) і Хуана Бельмонтэ[en] (Даніэль Лунд[en]). Зельда крыўдзіцца на Хемінгуэя, які крытыкуе яе раман, і пакідае кампанію, накіроўваючыся з Бельмонтэ ў Сен-Жэрмен. У часе размовы Хемінгуэй прапануе Гілу паказаць ягоны раман Гертрудзе Стайн (Кэці Бэйтс), каб тая ацаніла яго. Гіл вельмі ўсхваляваны і задавольнены, ён выходзіць з кафэ, каб узяць у гатэлі свае рукапісы, але апынаецца ў 2010 годзе. Замест кафэ 1920-х ён бачыць сучасную пральню. Наступнай ноччу Гіл хоча падзяліцца з Інэс сваім досведам падарожжаў у часе. Аднак, яна кідае жаніха да таго, як гадзіннік праб’е поўнач. Калі гэта адбываецца, за Гілам вяртаецца той жа аўтамабіль, дзе яго сустракае Хемінгуэй. Наступныя дні Гіл сустракаецца з выбітнымі людзьмі Парыжу 1920-х гадоў. Гертруда Стайн высока ацэньвае ягоны раман, пасля таго, як Гіл крыху змяняе яго пад уплывам апошніх дзён. Акрамя таго, Гіл сустракае Адрыяну (Марыён Каціяр), да якой у яго прачынаюцца пачуцці, што вельмі бянтэжыць героя, бо ён ужо мае нявесту ў 2010 годзе. У сучаснасці ж бацька Інэс вельмі заклапочаны знікненнямі жаніха сваёй дачкі, таму наймае дэтэктыва, каб той выявіў, чым займаецца Гіл у Парыжы.

У адзін з дзён Гіл, Інэс і яе бацькі выпраўляюцца на Мон-Сен-Мішэль, дзе пісьменьнік сустракае Габрыэль (Леа Сейду[en]), гандлярку антыкварыятам і прыхільніцу страчанага пакалення. Ён купляе ў яе грамафонную пласцінку Коўла Портэра, а потым знаходзіць у кніжным кіёску дзённік Адрыяны з 1920-х гадоў, дзе прачытвае, што яна была закаханая ў яго. Прачытаўшы, што яна марыла атрымаць у падарунак завушніцы, а потым заняцца з ім каханнем, Гіл спрабуе выкрасці пару завушніц Інэс, каб аддаць іх Адрыяне, але яму замінае ранняе вяртаньне Інэс у нумар гатэлю. Тады Гіл купляе новыя завушніцы Адрыяне ў краме. Вярнуўшыся ў мінулае, ён знаходзіць яе на вечарыне і ўручае ёй падарунак. Пакуль яна апранае ўпрыгожванне, па вуліцы праходзіць конная брычка, і багата апранутая пара ў экіпажы запрашае Гіла і Адрыяну пакатацца. Карэта перавозіць пасажыраў у Прыгожую эпоху, эпоху, якую Адрыяна лічыць залатым векам Парыжа. Гіл і Адрыяна выпраўляюцца спачатку ў рэстаран Максім, а потым у Мулен Руж, дзе сустракаюцца з Анры дэ Тулуз-Латрэкам (Венсан Менжу Картэ), Полем Гагенам (Аліўе Рабурдэн) і Эдгарам Дэга (Франсуа Растэн). Гіл пытаецца ў іх, што яны лічаць найлепшай эпохай, і ўсе трое згодныя, што гэта была эпоха Адраджэння. Адрыяна прапануе сябру застацца ў Пекнай эпосе, аднак ён заўважае, што розныя людзі прагнуць рознага залатога веку, і разумее, што, не зважаючы на прывабнасць настальгіі, толькі сучаснасць чалавека ёсць самым прывабным часам. Адрыяна, аднак, вырашае застацца ў 1890-х гадах, і яны расстаюцца.

Гіл вяртаецца ў 2010 год і расстаецца са сваёй нявестай Інэс, бо яна не хоча заставацца ў Парыжы назаўсёды. Ідучы каля Сены апоўначы, Гіл натрапляе на Габрыэль, ён прапануе правесці яе дадому. Пачынаецца дождж і высвятляецца, што яны абодва любяць шпацыраваць па Парыжы ў дождж.

Акцёрскі склад[правіць | правіць зыходнік]

   Оўэн Уілсан   –   Гіл Пендэр
   Рэйчэл Макадамс[en]   –   Інэс
   Марыён Каціяр   –   Адрыяна
   Том Хідлстан[en]   –   Фрэнсіс Скот Фіцджэральд
   Элісан Піл[en]   –   Зельда Фіцджэральд[en]
   Коры Стол[en]   –   Эрнэст Хемінгуэй
   Эдрыен Броўдзі   –   Сальвадор Далі
   Кэці Бэйтс   –   Гертруда Стайн
   Майкл Шын[en]   –   Пол Бэйтс
   Ніна Арыянда[en]   –   Кэрал Бэйтс
   Карла Бруні   –   гід
   Курт Фулер[en]   –   Джон, бацька Інэс
   Мімі Кенэдзі[en]   –   Хелен, маці Інэс
   Леа Сейду[en]   –   прадаўшчыца Габрыэль

Вытворчасць[правіць | правіць зыходнік]

Здымкі[правіць | правіць зыходнік]

Здымкі фільма адбываліся ў Францыя ў ліпені—жніўні 2011 года[15]. Аператарам карціны выступіў Дарыус Хонджы[en].

Выхад і прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Пракат і зборы[правіць | правіць зыходнік]

Прэм’ера фільма адбылася 11 мая 2011 года на Канскім кінафестывалі. Адначасова з гэтым фільм выйшаў у шырокі пракат у Францыі[16].

Рэйтынгі[правіць | правіць зыходнік]

Агрэгатар крытычных аглядаў «Metacritic» дае фільму ўсярэдненую ацэнку ў 81 бал са 100 на аснове 40 рэцэнзій прафесійных крытыкаў. Карыстальніцкі рэйтынг на гэтым рэсурсе складае 8.1/10[17]. Паводле дадзеных іншага папулярнага агрэгатара крытычных аглядаў «Rotten Tomatoes» сярод 224 рэцэнзентаў 208 далі станоўчую ацэнку фільму, што складае 93 %. Глядацкі рэйтынг кінастужкі склаў 83 % на аснове больш чым 50 тысяч галасоў[18]. Абагуленае меркаванне крытыкаў сфармулявана наступным чынам:

" Не будучы здольнай пахваліцца глыбінёй класічных фільмаў свайго аўтара, салодка-сентыментальная «Поўнач у Парыжы» тым не менш дастаткова смешная і абаяльная, каб задаволіць паклоннікаў Вудзі Алена.[18] "

Глядацкія ацэнкі на іншых папулярных сайтах, прысвечаных кіно: 4/5 на сайце «AllMovie»[19], 3.7/5 на сайце «AlloCiné»[20], 7.3/10 на сайце «FilmAffinity[en]»[21], 7.7/10 на сайце «IMDb»[14], 7.7/10 на сайце «КиноПоиск»[22].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Паводле дадзеных сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 26 кінаўзнагародамі і яшчэ 103 намінацыямі[23].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 19 жніўня 2016.
  2. http://www.nytimes.com/2011/05/20/movies/midnight-in-paris-by-woody-allen-with-owen-wilson-review.html Праверана 26 мая 2016.
  3. http://www.nytimes.com/2011/05/20/movies/midnight-in-paris-by-woody-allen-with-owen-wilson-review.html?ref=movies Праверана 26 мая 2016.
  4. 4,0 4,1 http://www.imdb.com/title/tt1605783/ Праверана 26 мая 2016.
  5. http://www.tasteofcinema.com/2015/20-great-magical-realism-movies-that-are-worth-your-time/2/ Праверана 30 лістапада 2020.
  6. 6,00 6,01 6,02 6,03 6,04 6,05 6,06 6,07 6,08 6,09 6,10 6,11 6,12 http://www.bbfc.co.uk/releases/midnight-paris-2011-2 Праверана 26 мая 2016.
  7. 7,00 7,01 7,02 7,03 7,04 7,05 7,06 7,07 7,08 7,09 7,10 7,11 7,12 7,13 7,14 7,15 7,16 7,17 7,18 7,19 http://www.filmaffinity.com/es/film567174.html Праверана 26 мая 2016.
  8. 8,0 8,1 http://www.sinemalar.com/film/83283/pariste-gece-yarisi Праверана 26 мая 2016.
  9. 9,00 9,01 9,02 9,03 9,04 9,05 9,06 9,07 9,08 9,09 9,10 9,11 9,12 9,13 9,14 9,15 9,16 9,17 9,18 9,19 9,20 9,21 9,22 9,23 9,24 9,25 9,26 9,27 9,28 9,29 9,30 9,31 http://www.imdb.com/title/tt1605783/fullcredits Праверана 26 мая 2016.
  10. 10,00 10,01 10,02 10,03 10,04 10,05 10,06 10,07 10,08 10,09 10,10 10,11 10,12 10,13 10,14 10,15 10,16 10,17 ČSFD — 2001.
  11. 11,0 11,1 The American Film Institute Catalog of Motion Pictures Праверана 22 жніўня 2020.
  12. 12,0 12,1 BFI Film & TV Database Праверана 22 жніўня 2020.
  13. 13,0 13,1 Lexicon of international filmsZweitausendeins. Праверана 22 жніўня 2020.
  14. 14,0 14,1 Midnight in Paris (2011) — IMDb(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 6 студзеня 2022.
  15. Midnight in Paris — Filming & Production(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 6 студзеня 2022.
  16. Midnight in Paris — Release Info(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 6 студзеня 2022.
  17. Midnight in Paris(англ.) . Сайт «Metacritic». Праверана 6 студзеня 2022.
  18. 18,0 18,1 Midnight in Paris(англ.) . Сайт «Rotten Tomatoes». Праверана 6 студзеня 2022.
  19. Midnight in Paris (2011)(англ.) . Сайт «AllMovie». Праверана 6 студзеня 2022.
  20. Minuit à Paris(фр.) . Сайт «AlloCiné». Праверана 6 студзеня 2022.
  21. Midnight in Paris(ісп.) . Сайт «FilmAffinity[en]». Праверана 6 студзеня 2022.
  22. Полночь в Париже (2011)(руск.) . Сайт «КиноПоиск». Праверана 6 студзеня 2022.
  23. Midnight in Paris — Awards(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 6 студзеня 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]