Простыя эфіры
Простыя эфіры — клас арганічных злучэнняў, які змяшчае адмысловую эфірную групу — атам кіслароду з двума радыкаламі (алкільныя ці арыльнымі групамі), і мае лінейную формулу R-O-R1. Адзін з прыкладаў — дыэтылавы эфір, што мае анэстэзійныя ўласцівасці — звычайна называецца проста «эфір» і мае лінейную формулу CH3-CH2-O-CH2-CH3.
Будова[правіць | правіць зыходнік]
У эфірах прысутнічаюць сувязі C-O-C з вуглом паміж атамамі ў 120°, адлегласць паміж атамамі вугляроду і кіслароду — 1,5 Å. Далучэнне атамаў кіслароду ў эфірах, алкаголях і вадзе падобнае. Згодна з тэорыяй валентнай сувязі, кісларод мае sp³-гібрыдызацыю.
Метады сінтэзу[правіць | правіць зыходнік]
- Міжмалекулярная дэгідратацыя спіртоў:
- 2CH3CH2OH → CH3CH2OCH2CH3 + H2O
- Рэакцыя алкагалятаў з галагенвуглевадародамі:
- RONa + ClR' → ROR' + NaCl
- R-CH=CH2 + HOR' → R-CH2-CH2-O-R'
- Араматычныя эфіры можна атрымаць рэакцыяй фенолу з арганічнымі сульфатамі ў прысутнасці шчолачаў:
- C6H5OH + CH3OSO2OCH3 + NaOH → C6H5OCH3 + H2O + NaOSO2OCH3
Рэакцыі[правіць | правіць зыходнік]
Простыя эфіры ўтвараюць перакісныя злучэнні пад дзеяннем святла:
- 2CH3CH2OCH2CH3 + O2 →-> hv 2CH3CH2-O-O-CH2CH3
Найважнейшыя эфіры[правіць | правіць зыходнік]
Назва | Формула | Тэмпература плаўлення | Тэмпература кіпення |
---|---|---|---|
Дыметылавы эфір | CH3OCH3 | −138,5 °C | −24,9 °C |
Дыэтылавы эфір | CH3CH2OCH2CH3 | −116,3 °C | 34,6 °C |
Дыізапрапілавы эфір | (CH3)2CHOCH(CH3)2 | −86,2 °C | 68,5 °C |
Анізол | ![]() |
−37 °C | 154 °C |
Аксіран | ![]() |
−111,3 °C | 10,7 °C |
Тэтрагідрафуран | ![]() |
−108 °C | 65,4 °C |
Дыаксан | ![]() |
11.7 °C | 101.4 °C |
Поліэтыленгліколь | HOCH2(CH2OCH2)nCH2OH | − | − |
Істотныя эфіры[правіць | правіць зыходнік]
Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Простыя эфіры