Хіноны
Выгляд
Хіноны — цыклічныя дыкетоны, у малекулах якіх кетагрупы ўваходзяць у сістэму падвойных сувязей. Структурны фрагмент прыродных рэчываў (напрыклад, вітамінаў групы К), арганічных пігментаў.
Афарбаваныя (пара-хіноны — жоўтыя, орта-хіноны — чырвоныя) крыштлаічныя лятучыя рэчывы з рэзкім пахам. Вельмі рэакцыяздольныя. Акісляльнікі, схільныя да комплексаўтварэння, уступаюць у дыенавы сінтэз. Атрымліваюць акісленнем араматычных вуглевадародаў ці оксі- і амінавытворных. Выкарыстоўваюць у вытворчасці антрахінонавых фарбавальнікаў, як фунгіцыды, інсектыцыды, дубільныя рэчывы, акісляльнікі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).