Прудкоўскі сельсавет (Чавускі раён)
Прудкоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Чавускі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Петухоўка |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 23 снежня 2009 |
Насельніцтва (2009) | 572 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Прудко́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Петухоўка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Прудок. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чавускім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Петухоўка. 13 чэрвеня 2002 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Чавускага гарасавета перададзена вёска Расінка[1]. 23 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Асінаўскага сельсавета[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 572 чалавекі[3], з іх 93,2 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 1,9 % — армяне, 1,0 % — украінцы[4].
Склад
[правіць | правіць зыходнік]На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў: вёскі Галачоўка, Дрануха, Дрокаўка, Зялёны Прудок, Ключ, Ляхаўшчына, Новаягораўка, Петухоўка, Прудок, Расінка і Рымінка.
Зноскі
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 13 июня 2002 г. № 18-4 Об изменении границ Путьковского, Прудковского, Благовичского сельсоветов Чаусского района Могилевской области и включении деревни Заболотье в черту города Чаусы Могилевской области
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2015. Праверана 9 кастрычніка 2023.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.