Прыатлантычная нізіна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Прыатлантычная нізіна
Размяшчэнне ЗША
Прыатлантычная нізіна на контуры ЗША

Прыатлантычная нізінанізіна ў Паўночнай Амерыцы, якая аблямоўвае атлантычнае ўзбярэжжа ЗША ад Нью-Ёрка да ўскрайку паўвострава Фларыда.

Прыатлантычная нізіна складзена комплексам антрапагенавых марскіх ападкаў (вапнякі, пясчанікі, пяскі, гліны) магутнасцю да 1000 м. Шырыня ад 30 да 350 км; вышыні не перавышаюць 100 м. Узбярэжжа на поўначы рассечана Делавэрскім і Чэсапікскім залівамі, якія далёка заходзяць ў берагавую лінію. Паўднёвей пераважаюць берагі лагуннага і маршавага тыпу, у паўднёвым ускрайку Фларыды — каралавыя рыфы. Уздоўж большай часткі ўзбярэжжа ідзе цёплае цячэнне Гальфстрым.

Клімат на тэрыторыі нізіны субтрапічны, мусоннага тыпу, на поўдні Фларыды — трапічны. Зіма цёплая, дажджлівая (на поўдні Фларыды — сухая). Сярэдняя тэмпература студзеня вагаецца ад 0 да 20 °С, аднак амаль усюды бываюць замаразкі. Лета спякотнае, сырое. Сярэдняя тэмпература ліпеня складае 22-28 °С. Колькасць ападкаў — ад 1000 да 1400 мм у год.

Пераважныя глебы — чырваназёмы, жаўтазёмы, алювіяльныя, дзярновыя і балотныя. Сустракаюцца хваёвыя і хваёва-дубовыя лясы; на забалочаных участках — лясы з ціса і Taxodium distichum. На поўдні Фларыды растуць лясы з пальмаў, фікусаў, відаў роду Cerinthe і іншых трапічных дрэў. На ўзбярэжжы мангравыя зараснікі. На месцы зведзеных лясоў апрацоўваюць бавоўнік, тытунь, яблыні, персікі, цытрусавыя і раннюю гародніну.

Тэрыторыя шчыльна заселеная. Найбуйнейшыя гарады: Нью-Ёрк, Філадэльфія, Вашынгтон, Балтымар, Норфалк.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]