Факультэт энергетычнага будаўніцтва БНТУ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Факультэт энергетычнага будаўніцтва
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
Заснаваны 1986
Адрас Мінск, праспект Незалежнасці, 67
bntu.by/fes.html

Факультэт энергетычнага будаўніцтва (ФЭБ БНТУ) — адзін з факультэтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя факультэта бярэ пачатак ў 1920 годзе з моманту стварэння Беларускага політэхнічнага інстытута. У 1920 годзе на культурна-тэхнічным факультэце на кафедрах «Гідратэхнічныя і гідрамеліярацыйны работы» і «Гідраўліка» была распачата падрыхтоўка інжынерных кадраў па гідратэхнічнаму будаўніцтву.

Непасрэдна факультэт энергетычнага будаўніцтва БНТУ быў створаны 1 кастрычніка 1986 года. Факультэт аб’яднаў спецыяльнасці і спецыялізацыі, звязаныя з будаўніцтвам і эксплуатацыяй аб’ектаў энергетыкі, воднай гаспадаркі, з выкарыстаннем прыродных, у першую чаргу энергетычных, рэсурсаў.

Склад факультэта[правіць | правіць зыходнік]

Факультэт мае ў сваім складзе наступныя кафедры:

  • Англійская мова № 2
  • Водазабеспячэнне і водаадвядзенне
  • Гідратэхнічнае і энергетычнае будаўніцтва, водны транспарт і гідраўліка
  • Фізіка
  • Экалогія

Дэканы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]