Жодзінскі дзяржаўны політэхнічны каледж

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Жодзінскі дзяржаўны політэхнічны каледж
Жодзіна. Жодзінскі дзяржаўны політэхнічны каледж.jpg
Арыгінальная назва Філіял Мінскага аўтамеханічнага тэхнікума ў г. Жодзіна, Жодзінскі політэхнічны тэхнікум
Год заснавання 1958
Тып каледж
Размяшчэнне

Жодзінскі дзяржаўны політэхнічны каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Жодзіна. З’яўляецца філіялам БНТУ.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1958 годзе Міністэрствам адукацыі БССР пры Беларускім аўтазаводзе быў адкрыты філіял Мінскага аўтамеханічнага тэхнікума ў г. Жодзіна для забеспячэння вытворчасці кваліфікаванымі спецыялістамі. 23 красавіка 1973 г. загадам № 175 Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР на базе філіяла створаны Жодзінскі політэхнічны тэхнікум. У 1975 годзе тэхнікум прыняты ў падпарадкаванне Міністэрства аўтамабільнай прамысловасці СССР.[1]

Спецыяльнасці[правіць | правіць зыходнік]

Каледж праводзіць навучанне па наступных спецыяльнасцях сярэдняй спецыяльнай адукацыі[2]:

  • Тэхналогія машынабудавання
  • Тэхналагічная падрыхтоўка і наладка станкоў і маніпулятараў з праграмным кіраваннем
  • Мехатроніка
  • Мантаж і эксплуатацыя электраабсталявання
  • Эканоміка і арганізацыя вытворчасці
  • Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]