Прыватнае права

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Прыватнае права - розныя галіны права, якія рэгулююць адносіны, звязаныя з абаронай прыватнага інтарэса індывідуальных уласнікаў і аб'яднанняў. Сутнасць прыватнага права выказана ў ягоных прынцыпах - незалежнасці і аўтаноміі асобы, прызнанні абароны прыватнай уласнасці, свабоды дамовы. Прыватнае права - гэта права, якое абараняе інтарэсы асобы ў яе ўзаемаадносінах з іншымі асобамі. У сферы дзеянні прыватнага права індывід самастойна вырашае, выкарыстоўваць яму свае правы або устрымлівацца ад дазволеных дзеянняў, заключаць дамову з іншымі асобамі або паступаць іншым чынам. Умяшанне дзяржавы ў гэтых выпадках мінімальнае і залежыць, галоўным чынам, ад інтарэсаў удзельнікаў гэтых адносін. Прынцыповае адрозненне прыватнага ад публічнага права заключана ў характары юрыдычнай абароны прыватных і публічных інтарэсаў.

Да галінаў прыватнага права адносяцца: грамадзянскае права, сямейнае права, працоўнае права, зямельнае права, міжнароднае прыватнае права.