Прымексіканская нізіна
Прымексіканская нізіна | |
---|---|
Размяшчэнне | Мексіка, ЗША |
Прымексіканская нізіна — нізіна ў Паўночнай Амерыцы, якая размешчана на поўдні ЗША і паўночным усходзе Мексікі і аблямоўвае ўзбярэжжа Мексіканскага заліва. На паўночным усходзе пераходзіць у Прыатлантычную нізіну, на поўначы мяжуе з Цэнтральнымі раўнінамі, гарамі Апалачы і Уашыта.
Рэльеф і геалогія
[правіць | правіць зыходнік]Прымексіканская нізіна складзена тоўшчай марскіх і рачных асадкавых парод моцнасцю да 6—10 км, якая змяшчае буйныя радовішчы нафты і газу. Максімальная шырыня складае 350 км, вышыня — да 150 м. Паверхня нізіны паступова павышаецца з поўдня на поўнач, утвараючы некалькі паралельных куэставых град. Прымексіканская нізіна перасякае даліны буйных рэк — Місісіпі, Алабама, Бразас і Рыа-Грандэ. Наўсцяж узбярэжжа размешчана многа лагун.
Клімат і расліннасць
[правіць | правіць зыходнік]Клімат мяняецца ад субтрапічнага на поўначы да трапічнага на поўдні. Колькасць ападкаў у год: 600—800 мм на захадзе, 1200—1500 мм на ўсходзе. Развітыя чырвоназёмныя, дзярнова-карбанатныя і дзярнова-алювіяльныя глебы. Шырока распаўсюджаныя балотныя глебы. Больш за трэць тэрыторыі пакрыта лясамі (хваёвыя бары, мяшаныя і галерэйныя лясы). На захадзе пераважае саванна.
На большай частцы тэрыторыі — пасевы бавоўніка, на ўзбярэжжы — плантацыі тытуню, цукровага трыснягу і рысу. Буйныя партовыя гарады: Новы Арлеан, Х’юстан, Корпус-Крысты, Тампіка, Веракрус.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Словарь современных географических названий : (ru) / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург : У-Фактория, 2006. (руск.)
- Прымексіканская нізіна — артыкул з Краткой географической энциклопедии.