Перайсці да зместу

Марыя I Цюдар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя I
Mary I
Сцяг Каралева Англіі
19 ліпеня 1553 17 лістапада 1558
Каранацыя 1 кастрычніка 1553
Папярэднік Джэйн Грэй
Пераемнік Елізавета I
Сцяг Каралева-кансорт Іспаніі
16 студзеня 1556 17 лістапада 1558
Папярэднік Ізабела Партугальская
Пераемнік Елізавета Валуа

Нараджэнне 18 лютага 1516
Смерць 17 лістапада 1558 (42 гады)
Месца пахавання
Род Цюдары
Бацька Генрых VIII[2]
Маці Кацярына Арагонская[2]
Муж Філіп II Габсбург[2][3]
Грамадзянства
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мары́я І Цю́дар, або Марыя Крывавая (18 лютага 1516, Грынвіч — 17 лістапада 1558, Лондан) — англійская каралева з 1553 года.

Дачка Генрыха VІІІ і Кацярыны Арагонскай. На прастоле пасля смерці Эдуарда VI.

Уступленне Марыі І на прастол пацягнула за сабой рэстаўрацыю каталіцызму (1554 год) і яго аднаўленне. Супраць прыхільнікаў рэфармацыі праводзіліся жорсткія рэпрэсыіі, за што каралева і атрымала мянушку — Крывавая. У 1554 годзе Марыя І выйшла замуж за Філіпа II Іспанскага, пачалося збліжэнне з каталіцкай Іспаніяй. У саюзе з Іспаніяй вяла вайну супраць Францыі (1557—59). У выніку Англія страціла апошнія ўладанні на кантыненце — порт Кале. Палітыка Марыі І, якая ішла насуперак нацыянальным інтарэсам Англійскага каралеўства, выклікала раздражненне новай буржуазіі і дваранства.

Зноскі

  1. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  2. 1 2 3 Kindred Britain
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  • Марыя Цюдар // БЭ ў 18 тамах. Т.10., Мн., 2000, С. 160.