Эдуард VI
| Эдуард VI | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Edward VI | |||||||
| Партрэт працы Ганса Эварта | |||||||
| | |||||||
|
|||||||
| Каранацыя | 20 лютага 1547 | ||||||
| Папярэднік | Генрых VIII | ||||||
| Пераемнік | Джэйн Грэй | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
12 кастрычніка 1537 Гемптан-Корт |
||||||
| Смерць |
6 ліпеня 1553 (15 гадоў) Грынвіч |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Цюдары | ||||||
| Бацька | Генрых VIII | ||||||
| Маці | Джэйн Сеймур | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | пратэстанцтва | ||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Узнагароды | |||||||
Эдуард VI (англ.: Edward VI; 12 кастрычніка 1537 — 6 ліпеня 1553) — кароль Англіі і Ірландыі з 28 студзеня 1547, адзіны сын Генрыха VIII, які выжыў. Нарадзіўся ад трэцяга шлюбу караля з Джэйн Сеймур; маці памерла неўзабаве пасля яго нараджэння ад радзільнай гарачкі. Уступіў на пасад дзевяці гадоў пад апекай дзядзькі па маці, Эдуарда Сеймура, 1-га герцага Самерсета, пасля яго апалы (1549) за ўплыў на юнага караля супернічаў шэраг іншых рэгентаў.
Праўленне Эдуарда было пазначанае эканамічнымі праблемамі і сацыяльным незадаволеннем, якое перарасло ў беспарадкі і паўстанні. Трансфармаванне Англіканскай царквы у Пратэстанцкую таксама прайшло у часы праўлення Эдуарда, які быў вельмі зацікаўленны таксама і пытаннямі рэлігіі. Нягледзячы на тое, што яго бацька, Генрых VIII, разарваў усе сувязі паміж Царквой і Рымам, аднак ніколі не дапускаў адмову ад каталіцкай дактрыны альбо цырымоніі. Супрацьлеглае адбылося ў часы праўлення Эдуарда. Пратэстатантызм быў усталяваны з некаторымі рэформамі, якія ўключалі ў сябе выкараненне зароку бясшлюбнасці і правядзення імшы, а таксама ўсталявання абавязковай ваеннай службы ў Англіі.