Прытча аб схаваным скарбе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прытча аб схаваным скарбе, Рэмбрант, 1630

Прытча аб схаваным скарбе з’яўляецца добра вядомай прытчай Ісуса, апавяданне знаходзіцца толькі ў адным з кананічных Евангелляў Новага Запавету. Паводле Евангелля ад Матфея 13:44, прытча ілюструе вялікую каштоўнасць Царства Нябеснага. Яна непасрэдна папярэднічае прытчы аб жамчужыне, якая мае падобную тэму. Сюжэт прытчы быў намаляваны ў такіх мастакоў, як Рэмбрант.

Біблейскае апавяданне[правіць | правіць зыходнік]

Апавяданне прытчы мае наступны змест:

«Яшчэ падобнае Царства Нябеснае на скарб, схаваны на полі, які, знайшоўшы, чалавек утоіў, і ў радасьці ад гэтага ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе поле тое.»

Змест прытчы мае на ўвазе, што нехта зхаваў скарб і пазней памер. Цяперашні ўладальнік поля не ведае пра яго існаванне. Той чалавек, які знайшоў знайшоў скарб, магчыма з’яўляецца парабкам і не мае на яго права, таму што поле не належыць яму. Таму каб, атрымаць зямлю разам са скарбам, ён распрадае ўсё сваю маёмасць, усё што мае, і купляе поле. Для селяніна, такое адкрыццё скарбу, мае «вершыню мараў».

Гэтая прытча інтэрпрэтуецца пра выключна вялікае значэнне Царства Нябеснага, падобная ж тэма апісваецца і ў прытчы пра жамчужыну. Чалавек у прытчы адмаўляецца ад усяго, што ён мае, для таго, каб прэтэндаваць на большы скарб, які ён знайшоў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]