Прытча пра чалавека, які просіць хлеба ў поўнач

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уільям Холман Хант, прытча пра навязлівага суседа, 1895г.

Прытча пра чалавека, які просіць хлеба ў поўнач, або прытча пра навязлівага суседа — адна з прытчаў Ісуса Хрыста. Апавяданне пра прытчу размешчана ў Евангеллі паводле Лукі 11:5-8. Згодна прытчы мужчына, які разам з сям'ёй ужо лёг спаць, у рэшце рэшт згаджаецца дапамагчы свайму суседу з-за яго настойлівых патрабаванняў, а не таму, што яны добрыя сябры, нягледзячы на позні час і нязручнасці гэтага.

Гэтая прытча дэманструе неабходнасць настойліва маліцца, не адчайваючыся, што няма станоўчага адказу. Прытча падобна на прытчу пра няправеднага суддзю і адлюстравана некалькімі мастакамі, у тым ліку Уільямам Холманам Хантам, выява якога знаходзіцца ў Нацыянальнай галерэі Вікторыі, Аўстралія.

Біблейскае апавяданне[правіць | правіць зыходнік]

І сказаў ім: уявім, што нехта з вас, маючы сябра, прыйдзе да яго апоўначы і скажа яму: дружа, пазыч мне тры хлябы, бо сябра мой з дарогі зайшоў да мяне, і ў мяне няма чаго даць яму; а той з сярэдзіны скажа яму ў адказ: не турбуй мяне, дзверы ўжо замкнёныя, і дзеці мае на пасцелі са мною; не магу ўстаць і даць табе. Калі, кажу вам, ён не ўстане і ня дасць яму па прыязні з ім, дык па неадступнасці ягонай, устаўшы, дасць яму, колькі просіць. І Я кажу вам: прасеце, і дасца вам; шукайце, і знойдзеце; стукайцеся, і адчыняць вам; бо кожны просьбіт атрымлівае, і шукальнік знаходзіць, і хто стукаецца, таму адчыняць.

У прытчы апісана сцэна звычайнай сялянскай хаты таго часу, калі на ноч уся сям'я збіралася ў адзіным пакоі і спала разам на цыноўцы на падлозе. У той жа час падарожнік падарожнічае вечарам, каб пазбегнуць дзённай спёкі. Прытча паказвае сітуацыю, калі з аднаго боку мужчына павінен дапамагчы свайму суседу не толькі з-за сяброўства, але і з-за таго, што нормы таго часу патрабавалі таго. Але з другога боку, каб аказаць дапамогу, ён павінен быў устаць, запаліць святло, разварушыць усю сваю сям'ю, каб вынесці хлеба. У рэшце рэшт, настойлівасць сябра перамагае, і сусед, які амаль ужо заснуў, выносіць хлеб з-за працяглых просьбаў.

Гэтая прытча з'яўляецца ў Евангеллі ад Лукі адразу пасля таго як Ісус вучыць малітве Гасподняй, і, такім чынам, можа разглядацца як працяг навучання вучняў, як трэба маліцца.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]