Прэзідэнт Сербіі
Прэзідэнт Сербіі | |
---|---|
Председник Републике Сербиjе | |
![]() Штандарт прэзідэнта Сербіі | |
![]() Пасаду займае Аляксандр Вучыч з 31 мая 2012 года | |
Узначальвае | |
Афіцыйная рэзідэнцыя | Нові Двор |
Прызначаецца | паводле вынікаў прамых Выбараў |
Пасада з’явілася | 11 студзеня 1991 года |
Першы на пасадзе | Слабадан Мілошавіч |
predsednik.rs |

Герб Сацыялістычнай Рэспублікі Сербіі над уваходнай дзвярамі рэзідэнцыі прэзідэнта Рэспублікі Сербіі
Прэзідэнт Сербіі — орган вярхоўнай улады Сербіі, кіраўнік дзяржавы. Абіраеца грамадзянамі.
На цяперашні момант прэзідэнтам Сербіі з’яўляецца Аляксандр Вучыч, які перамог на выбарах 2017 года.
Правы па канстытуцыі[правіць | правіць зыходнік]
Згодна з канстытуцыяй 2006 года прэзідэнт:
- абіраецца на 5 гадоў
- можа быць абраны не больш за два разы
- прадстаўляе краіну ў свеце
- прапануе Народнай Скупшчыне кандытатуру старшыні ўрада
- мае права вета на законы. Пасля гэтага закон разглядаецца паўторна. Калі закон прыняты і ў другі раз, то прэзідэнт абавязаны яго падпісаць
- прызначае і адклікае паслоў Сербіі па прапанове ўрада
- мае недатыкальнасць
- можа распускаць Скупшчыну і прызначаць выбары дэпутатаў
- ажыццяўляе памілаванне
- уручае узнагароды
- не можа займацца іншай службовай і прафесійнай дзейнасцю
- з’яўляецца вярхоўным галоўнакамандуючым узброеных сіл.
Калі прэзідэнта знімаюць з пасады, яго абавязкі выконвае старшыня Скупшчыны.
Сімвалы[правіць | правіць зыходнік]
Прэзідэнт Сербіі мае асаблівы сцяг, які называецца прэзідэнтскі штандарт.
Канцылярыя[правіць | правіць зыходнік]
Канцылярыя прэзідэнта знаходзіцца ў Новым палацы (Нові Двор). Народная канцылярыя прэзідэнта знаходзіцца ў Беагражданцы (Београҕанка).
Прэзідэнты Сербіі[правіць | правіць зыходнік]
Спіс прэзідэнтаў Сербіі з 1991 года, калі гэтая пасада была ўпершыню заснавана. Паказаныя таксама асобы, якія выконвалі абавязкі кіраўніка дзяржавы.
№ | Фота | Імя | Тэрмін выканання паўнамоцтваў | Партыя | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|
1 | ![]() |
Слабадан Мілошавіч (сербск.: Слободан МилошевиҺ, Slobodan Milošević) |
11 студзеня 1991 — 23 ліпеня 1997 | Сацыялістычная партыя Сербіі | З 8 мая 1989 займаў пасаду Старшыні Прэзідыума Сербіі. 9 снежня 1990 выйграў прэзідэнтскія выбары, набраўшы 65,3 %. Зноў перамог на выбарах 20 снежня 1992 (53,2 %). Сышоў з пасады, стаўшы прэзідэнтам Югаславіі. |
- | Драган Томіч сербск.: Драган ТомиҺ, Dragan Tomić | 23 ліпеня 1997 — 29 снежня 1997 | старшыня Скупшчыны, в. а. прэзідэнта. Працягваў выконваць абавязкі пасля таго, як 5 кастрычніка 1997 несастаяўся другі тур выбараў прэзідэнта. | ||
2 | Мілан Мілуцінавіч сербск.: Милан МилутиновиҺ, Milan Milutinović |
29 снежня 1997 — 29 снежня 2002 | Сацыялістычная партыя Сербіі | Абраны прэзідэнтам 21 снежня 1997 у другім туры паўторных выбараў 1997, набраўшы 59,2 % галасоў. Сышоў з пасады ў сувязі з заканчэннем тэрміна прэзідэнтства. | |
- | Наташа Мічыч сербск.: Наташа МиҺиҺ, Nataśa Mićić |
29 снежня 2002 — 4 студзеня 2004 | старшыня Скупшчыны, в. а. прэзідэнта. Заняла пасаду ў сувязі с заканчэннем тэрміна паўнамоцтваў прэзідэнта Мілана Мілуцінавіча і не абраннем новага прэзідэнта з-за нізкай яўкі выбаршчыкаў у паўторных выбарах 8 снежня 2002 (у первічных выбарах у другім туры 13 кастрычніка таксама яўка была ніжэй за ўсталяваны парог у 50 %). Працягвала выконваць абавязкі прэзідэнта пасля неадбыўшыхся выбараў 16 лістапада 2003 (падстава — нізкая яўка выбаршчыкаў). | ||
- | Драган Маршычанін (сербск.: Драган МаршиҺанин, Dragan Marśićanin) |
4 студзеня 2004 — 3 сакавіка 2004 | дэмакратычныя сілы Сербіі | старшыня скупшчыны, в. а. прэзідэнта. Сышоў з пасады, стаўшы міністрам эканомікі | |
- | Ваіслаў Міхаілавіч (сербск.: Воjислав МихаиловиҺ, Vojislav Mihailović) |
3 сакавіка 2004 -4 сакавіка 2004 | в. а. старшыні Скупшчыны, в. а. прэзідэнта | ||
- | ![]() |
Прэдраг Маркавіч (сербск.: Предраг МарковиҺ, Predrag Marković) |
4 сакавіка 2004 11 ліпеня 2004 | старшыня Скупшчыны, в. а. прэзідэнта | |
3 | ![]() |
Борыс Тадзіч сербск.: Борис ТадиҺ, Boris Tadić |
11 ліпеня 2004 — 5 красавіка 2012 | Дэмакратычная партыя | Перамог у другім туры выбараў 27 чэрвеня 2004, атрымаў 53,2 % галасоў. Другі раз заняў пасаду, перамогшы ў другім туры выбараў 3 лютага 2008 (50,3 %). Датэрмінова сышоў у адстаўку. |
- | ![]() |
Славіца Джукіч-Дэянавіч сербск.: Славица ЂукиҺ-ДеjановиҺ | 5 сакавіка 2012 31 мая 2012 | Сацыялістычная партыя Сербіі | старшыня скупшчыны, в. а. прэзідэнта |
3 | ![]() |
Томіслаў Нікаліч | 31 мая 2012 — займае пасаду | Сербская прагрэсіўная партыя | Перамог у другім туры выбараў |