Пылкагалоўнік даўгалісты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пылкагалоўнік даўгалісты
Cephalanthera longifolia seglea.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cephalanthera longifolia (L.) Fritsch

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  210729
EOL  1090746
GRIN  t:404415
IPNI  622389-1
TPL  kew-36658

Пылкагалоўнік даўгалісты, Пылкагалоўнік буйнакветкавы[3], Пылкагалоўнік мнагалісты[4] (Cephalanthera longifolia) — кветкавая расліна сямейства ятрышнікавых (архідных).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая травяністая расліна з прамым або крыху сагнутым голым сцяблом вышынёй 15-45 см і ўкарочаным гарызантальным карэнішчам з таўставатымі шнурападобнымі каранямі. Лісце лінейна-ланцэтнае, часта ўдоўжкі складзенае, завостранае, даўжынёй 7-16 см і шырынёй 1-3 см, па 6-9 на сцябле. Кветкі даволі буйныя, белыя, званочкавыя, з тонкім прыемным водарам, сабраны ў рыхлае коласападобнае суквецце. Губа кароткая, акруглая, падзелена выемкай на 2 долі, з жоўтай плямай каля асновы, укрытая дробнымі сасочкамі. Завязь сядзячая, злёгку скручаная, голая. Плод — сухая вераценападобная каробачка.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Трапляецца ў заходніх, цэнтральных і паўднёвых раёнах Еўропы, Малой Азіі. У Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах і астраўных участках росту на паўночна-ўсходняй мяжы арэала. Месцы росту: шыракалістыя, хваёва-шыракалістыя, хваёва-драбналістыя, а таксама вытворныя (асінавыя, бярозавыя) лясы, хмызнякі.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Цвіце ў траўні-чэрвені, пладаносіць у чэрвені. Размнажэнне пераважна насеннае, рэдка вегетатыўнае.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 35. — 160 с. — 2350 экз. - у крыніцы пад назвай Cephalanthera grandiflora Babing.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 35. — 160 с. — 2350 экз. - у крыніцы пад назвай Cephalanthera longifolia Fritsch

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5