Пятро Паўлавіч Сушко
Пятро Паўлавіч Сушко | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1 студзеня 1937 |
Месца нараджэння | вёска Сушкі, Мёрскі раён, Віцебская вобласць, БССР |
Дата смерці | 20 лістапада 1996 (59 гадоў) |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Бацька | Павел Міхайлавіч Сушко |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Пятро Паўлавіч Сушко (1 студзеня 1937, вёска Сушкі, Мёрскі раён, Віцебская вобласць — 20 лістапада 1996) — беларускі паэт, перакладчык, член Саюза пісьменнікаў з 1984 года.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям’і беларускага паэта Паўла Сушко (1909—1974)[1].
Працаваў у Мёрскай раённай газеце (1966—1968), карэспандэнтам газеты «Віцебскі рабочы» (1968-69). Пераехаўшы ў Мінск, быў літсупрацоўнікам газеты «На страже Октября» (1969-70), «Звязда» (1970-73), часопіса «Вожык» (1973-77). У 1977-80 быў рэдактарам аддзела літаратуры часопіса «Вожык», у 1980-87 — адказным сакратаром штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». З 1989 года працаваў старшым рэдактарам у выдавецтве «Полымя».
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Друкавацца П. Сушко пачаў у 1954 годзе ў Мёрскай раённай газеце «Зара камунізму» (верш «Цёплы дожджык»). Аўтар зборнікаў сатырычных і гумарыстычных вершаў, баек, мініяцюр, вершаваных фельетонаў, пародый і эпіграм: «Ганарлівы сучок» (1975), «Восці напагатоў» (1978), «Парнаская кузня» (1981). Яго кніга «Паэтычнае веча» — першы ў беларускай літаратуры вянок парадыйных санетаў, якія вызначаюцца глыбокім філасофскім зместам. Плённа працуе і ў лірыцы. Яго зборнік «Пратокі» (1976) і вянок санетаў «Зямля гаючых траў» вызначаюцца глыбінёй пачуццяў, узнёсласцю думак, арыгінальнасцю вобразаў. Для дзяцей пісаў зборнікі «Вясёлы Бай» (1980), «Чмялёва гушкалка» (1986), «Ехаў кот у лес па дровы» (1990). Напісаў жартоўныя варыяцыі на фальклорныя тэмы «Касіў Ясь канюшыну» (1976), вянок гумарыстычных актаў «Роздум ля Парнаса» (1983, пад псеўд. Кірша Рымар).
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
- У 2000 годзе на будынку Мёрскай сярэдняй школы № 1 устаноўлена мемарыяльная дошка.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Сушко Пятро // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1996. — Т. 15. — С. 300.
- Сушко Пятро // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэд. А. В. Мальдзіса. — Мн., 1995. — Т. 5. — С.454.
- Нарадзіліся 1 студзеня
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Мёрскім раёне
- Памерлі 20 лістапада
- Памерлі ў 1996 годзе
- Супрацоўнікі газеты «Віцебскі рабочы»
- Супрацоўнікі газеты «Звязда»
- Супрацоўнікі часопіса «Вожык»
- Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты СССР
- Паэты Беларусі
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Перакладчыкі СССР
- Перакладчыкі Беларусі
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Беларускамоўныя паэты
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР