Пётр Маркавіч Ляўкоў
Пётр Маркавіч Ляўкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 ліпеня 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 сакавіка 1968 (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Прыналежнасць |
![]() |
Гады службы | 1941—1945 |
Званне | |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і прэміі |
Пётр Маркавіч Ляўкоў (12 ліпеня 1910 — 31 сакавіка 1968) — савецкі вайсковец, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы, камандзір разліку 76-міліметровай гарматы 885-га стралковага палка 290-й стралковай дывізіі 3-й арміі 2-га і 1-га Беларускіх франтоў, сяржант.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 12 ліпеня 1910 года ў вёсцы Аляксандраўка-1 Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі ў сялянскай сям'і. Скончыў 3 класа. Працаваў на шахце ў горадзе Данецку.
У Чырвонай Арміі і ў баях Вялікай Айчыннай вайны з кастрычніка 1941 года.
Камандзір разліку 76-мм гарматы 885-га стралковага палка чырвонаармеец Пётр Ляўкоў ў баях за плацдарм на рацэ Нараў 12 кастрычніка 1944 года пры прарыве абароны праціўніка ў раёне вёскі Напрукі, размешчанай у пяці кіламетрах на поўдзень ад польскага горада Ружаны, камандуючы байцамі, падавіў два кулямёта. У баі пад вёскай Калоня пры адбіцці контратакі перавышаючых сіл пяхоты і танкаў праціўніка знішчыў звыш аддзялення пяхоты.
Загадам па 290-й стралковай дывізіі ад 13 лістапада 1944 года за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, чырвонаармеец Ляўкоў Пётр Маркавіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].
16 студзеня 1945 года каля вёскі Бараве, што ў 20-ці кіламетрах на поўдзень ад польскага населенага пункта Краснаселля, пры адбіцці контратакі праціўніка разлік Пятра Ляўкова ліквідаваў чатыры кулямёта з прыслугай і шмат варожых салдатаў і афіцэраў.
Загадам па 3-й арміі ад 7 сакавіка 1945 года за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, сяржант Ляўкоў Пётр Маркавіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].
21 і 28 красавіка 1945 года ў раёне пятнаццаці кіламетраў на паўднёвы ўсход ад германскага горада Бонсдарф з даручанай яму гарматы камандзір разліку Пётр Ляўкоў — 885-ы стралковы полк — разбіў бронетранспарцёр, тры аўтамашыны, рассеяў звыш за ўзвод праціўнікаў, чым садзейнічаў наступленню стралковага батальёна Чырвонай Арміі. 28 красавіка 1945 года на подступах да сталіцы Германіі Пётр Ляўкоў у баі быў паранены, але не пакінуў поле бою, працягваючы кіраваць гарматным разлікам да заканчэння бою.
Прадстаўленне да ордэна Славы 1-й ступені падпісаў камандуючы 1-м Беларускім фронтам Маршал Савецкага Саюза Жукаў Г. К.[1]
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі сяржант Ляўкоў Пётр Маркавіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы[1].
У 1945 годзе Ляўкоў П. М. дэмабілізаваны. Працаваў у калгасе. Жыў ў горадзе Слаўгарадзе Магілёўскай вобласці. Памёр 31 сакавіка 1968 года.
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Славы 1-й, 2-й, 3-й ступені, медалямі[1].
У Слаўгарадзе імем кавалера ордэна Славы трох ступеняў. П. М. Ляўкова названа адна з вуліц[1].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Пётр Маркавіч Ляўкоў на сайце «Героі краіны»
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Долготович Б. Д. Кавалеры ордена Славы. — Минск, 2006.
- Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.
- Ляўкоў Пётр Маркавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8. — С. 434.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Пётр Маркович Левков на сайце «Героі краіны»