Пётр Паўлавіч Строкач

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Паўлавіч Строкач
Дата нараджэння 22 сакавіка 1937(1937-03-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 верасня 2017(2017-09-13) (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
  • Плоска[d]
Грамадзянства
Дзеці Наталля Пятроўна Ялавая
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера хімія і экалогія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук (1973)
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Леанід Адольфавіч Кульскі[d]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пётр Паўлавіч Стро́кач[1] (22 сакавіка 1937 — 13 верасня 2017) — савецкі і беларускі хімік, спецыяліст у галіне інжынернай экалогіі, кандыдат тэхнічных навук (1973), прафесар (1990[1], 1993[2]). Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі навук экалогіі і бяспекі жыццядзейнасці (1996)[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся на хутары Матыкалы Брэсцкага павета Палескага ваяводства Польшчы (зараз у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі). У 1960 годзе скончыў Брэсцкі педагагічны інстытут па спецыяльнасці «Біялогія. Хімія». Працаваў настаўнікам хіміі і біялогіі ў школе, затым — інжынерам-хімікам у Брэсцкай абласной друкарні[2]. У 1969 годзе паступіў у аспірантуру Кіеўскага інстытута калоіднай хіміі і хіміі вады Акадэміі навук Украінскай ССР і ў 1973 годзе пад кіраўніцтвам прафесара Л. А. Кульскага абараніў кандыдацкую дысертацыю «Исследование процесса и разработка технологии электрохимической очистки природных вод в электролизе с растворимым алюминиевым анодом»[2].

У 1972—2015 гадах П. П. Строкач выкладаў у Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце. З 1979 года дацэнт, у загадчык кафедры водазабеспячэння і ачысткі прыродных водаў (1977—1980), загадчык кафедры хіміі (1990—1995), загадчык кафедры інжынернай экалогіі (1995—1999), кафедры інжынернай экалогіі і хіміі (1999—2005)[2]. У 1985—1990 гадах рэктар Народнага ўніверсітэта аховы прыроды Брэста[2].

Памёр Пётр Пятровіч Строкач 13 верасня 2017 года[2]. Пахаваны ў Брэсце на гарадскіх могілках «Плоска»[2].

Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

П. П. Строкачу належаць больш за 300[2] навуковых, вучэбна-метадычных, даведачных выданняў, патэнтаў, вучэбных дапаможнікаў. Праводзіў даследаванні па тэхналогіі электрахімічнай ачысткі прыродных вод для гаспадарчых і тэхнічных мэт, распрацаваў тэхналогіі і ўстаноўкі ачысткі вады ад арганічных і завіслых рэчываў. Кіраваў навукова-тэхнічным супрацоўніцтвам з Беластоцкім політэхнічным універсітэтам (Польшча)[2]. З’яўляўся членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Вестник Брестского государственного технического университета» (серыя «Водохозяйственное строительство, теплоэнергетика и геоэкология»)[2].

Сярод апублікаваных прац:

  • Очистка воды электрокоагуляцией / Л. А. Кульский, П. П. Строкач, В. А. Слипченко, Е. И. Сайгак. — Киев: Будiвельник, 1978. — 109, [2] с.;
  • Кульский Л. А., Строкач П. П. Технология очистки природных вод. Учебник для студентов ВУЗов. 2-е изд., перераб. и доп. — К.: Вища школа, 1986. — 352 с., ил.
  • Практикум по технологии очистки природных вод : [Для спец. 1217 «Рацион. использ. вод. ресурсов и обезвреживание промстоков»] / П. П. Строкач, Л. А. Кульский. — Минск : Вышэйш. школа, 1980. — 319 с. : ил.; 20 см;
  • Методические рекомендации к разработке раздела «Охрана окружающей среды» в дипломных проектах, для студентов дневной и заочной форм обучения, Министерство образования и науки Республики Беларусь, Брестский политехнический институт, Кафедра инженерной экологии; [сост.: П. П. Строкач и др.] — Брест: БПИ, 1996. — 23, [1] с., ил., табл.;
  • Словарь терминов по химии и технологии воды: справочное издание / П. П. Строкач. — Брест : Брестский политехнический институт, 1997. — 277 с.
  • Определение категории опасности предприятий. Организация санитарно-защитных зон: метод. указ. для лаб.-практ. занятий по экологическим дисц. / сост.: П. П. Строкач, Н. П. Яловая. — Брест : БрГТУ, 2009. — 18 с.;
  • Азотсодержащие соединения в природных водах и пути решения проблемы денитрификации воды / Н. В. Левчук, П. П. Строкач // Вестник Брестского политехнического университета. Серия: Водохозяйственное строительство, теплоэнергетика, экология. — 2000. — № 2. — С. 70—73.;
  • Экология гидросферы. Учебное пособие для студентов, аспирантов и инженерно-технических работников / Строкач П. П., Яловая Н. П. — Брест: Брестский ГТУ, 2004. — 324 с., ил.;
  • Инженерная гидроэкология: пособие / Н. П. Яловая, П. П. Строкач, О. П. Бурко. — Брест: Изд-во БрГТУ, 2010. — 294 с. — ISBN 978-985-493-173-9.

Больш за 20 гадоў П. П. Строкач быў капітанам валейбольнай каманды выкладчыкаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Мзнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР, медалём «Ветеран БрГТУ» (2016), Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага абласнога, Брэсцкага гарадскога і раённага выканкамаў, Брэсцкага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта, граматамі прыродаахоўных і спартыўных арганізацый, прамысловых прадпрыемстваў Брэста[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]