Пётр Фёдаравіч Сычэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Фёдаравіч Сычэнка
Дата нараджэння 6 чэрвеня 1911(1911-06-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 чэрвеня 1969(1969-06-25) (58 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў авіяцыя
Званне палкоўнік
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі

Пётр Фёдаравіч Сычэ́нка[1] (24 мая (6 чэрвеня) 1911, вёска Новае Заазер’е, Аршанскі павет — 25 чэрвеня 1969) — ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (14.02.1943).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў сямігодку, працаваў у горадзе Херсон ліцейшчыкам. З 1931 года ў Чырвонай Арміі. У 1932 годзе скончыў Вольскую ваенную авіяцыйную школу тэхнікаў, у 1939 годзе — ваеннае авіяцыйнае вучылішча ў горадзе Энгельс. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года на Цэнтральным, Паўднёвым, Бранскім, Варонежскім, Паўночна-Заходнім, Сталінградскім, 1-м Украінскім франтах. Удзельнік баёў пад Масквой, Сталінградам, Курскам, Львоўскай і Сілезскай аперацый.
Да 1943 года камандзір штурмавой эскадрыллі капітан П. Ф. Сычэнка здзейсніў 42 баявыя вылеты, знішчыў 6 танкаў, 3 зенітныя батарэі, 25 матацыклаў. Прымаў актыўны ўдзел у разгроме механізаванай дывізіі ворага, якая рухалася ў напрамку гарадоў Міхайлаў—Венеў—Горлава—Скапін.

У 1945 годзе скончыў курсы ўдасканалення пры Ваенна-паветранай акадэміі. Да 1959 года П. Ф. Сычэнка працягваў службу ў Савецкай Арміі, палкоўнік. Жыў і працаваў у Кіеве.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны І ступені, Чырвонай Зоркай, ордэнам «Чэхаславацкі крыж» і дзевяццю медалямі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]