Перайсці да зместу

Аляксандр Мікалаевіч Бенуа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Мікалаевіч Бенуа
руск.: Александр Николаевич Бенуа
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні руск.: Александр Николаевич Бенуа
Дата нараджэння 21 красавіка (3 мая) 1870[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 лютага 1960(1960-02-09)[4][5][…] (89 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Мікалай Лявонцьевіч Бенуа[7]
Маці Camilla Cavos[d]
Жонка Anna Karlovna Benois[d]
Дзеці Nikolaï Alexandrovitch Benois[d] і Hélène Clément-Benois[d]
Род дзейнасці мастак, пісьменнік, харэограф, мастацтвазнавец, лібрэтыст, рысавальнік, сцэнограф, экслібрысіст, мастацкі крытык, дызайнер, дэкаратар, рэжысёр, дызайнер касцюмаў
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алякса́ндр Мікала́евіч Бенуа́ (фр.: Alexandre Benois; 21 красавіка [3 мая] 1870, Санкт-Пецярбург — 9 лютага 1960, Парыж) — рускі мастак, гісторык мастацтва, мастацкі крытык, заснавальнік і галоўны ідэолаг аб’яднання «Свет мастацтва».

Нарадзіўся 21 красавіка (3 мая1870 года ў Санкт-Пецярбургу, у сям’і архітэктара Мікалая Лявонцьевіча Бенуа і яго жонкі Камілы, дачкі архітэктара Альберта Каваса. Пачатковую адукацыю атрымаў у гімназіі Чалавекалюбівага таварыства. У 1885—1890 гадах вучыўся ў прыватнай гімназіі Карла Мая, дзе пазнаёміўся з будучымі паплечнікамі па «Свету мастацтва» Дзмітрыем Філосафавым, Вальтэрам Нувелем і Канстанцінам Сомавым[10].

Некаторы час у 1887 годзе быў вольным слухачом Акадэміі мастацтваў, але не закончыў яе, бо лічыў, што мастаком можна стаць толькі бесперапыннай працай. Таксама займаўся выяўленчым мастацтвам самастойна і пад кіраўніцтвам старэйшага брата Альберта. У 1894 годзе скончыў юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбургскага універсітэта.

А. Бенуа. Прагулянка караля. 1906. Траццякоўская галерэя

Упершыню прадставіў свае працы на выставе і прыцягнуў да сябе ўвагу спецыялістаў у 1893 годзе. У 1894 годзе пачаў сваю кар’еру тэарэтыка і гісторыка мастацтва, напісаўшы главу аб рускіх мастаках для нямецкага зборніка «Гісторыя жывапісу XIX стагоддзя». У канцы 1896 года разам з сябрамі ўпершыню прыехаў у Францыю, дзе напісаў «Версальскія серыі» — карціны, якія адлюстроўвалі прагулянкі па парку «караля-сонца» Людовіка XIV. У 1897 годзе Бенуа набыў вядомасць дзякуючы серыі акварэлей «Апошнія прагулянкі Людовіка XIV», напісанай пад уражаннем ад знаходжання ў Парыжы і Версалі. Тры карціны з гэтай выставы былі набытыя Паўлам Траццяковым. У 1896—1898 і 1905—1907 гадах працаваў у Францыі.

Стаў адным з арганізатараў і ідэолагаў мастацкага аб’яднання «Свет мастацтва (Мир искусства)», заснаваў аднайменны журнал. Разам са Сяргеем Дзягілевым, Канстанцінам Сомавым і іншымі «мирискусниками» не прымаў тэндэнцыйнасць перасоўнікаў і прапагандаваў новае рускае і заходнееўрапейскае мастацтва. Аб’яднанне прыцягнула ўвагу да прыкладнога мастацтва, архітэктуры, народных промыслаў, падняло аўтарытэт кніжных ілюстрацый, графікі, афарміцельскага мастацтва. Пропагандуючы старое рускае мастацтва і заходнееўрапейскіх майстроў жывапісу, у 1901 годзе пачаў выдаваць часопісы «Старыя гады» і «Мастацкія скарбы Расіі».[10] Бенуа — адзін са самых значных мастацкіх крытыкаў пачатку XX стагоддзя, увёў ва ўжытак тэрміны «авангард» і «рускі сезанізм».[11]

А. Бенуа. Ілюстрацыя да «Меднага конніка» А. С. Пушкіна

У 1903 годзе Бенуа стварыў адзін са шэдэўраў айчыннай кніжнай графікі — серыю ілюстрацый да паэмы Аляксандра Пушкіна «Медны коннік». Аднак яны былі адрынутыя як «дэкадэнцкія». Ілюстрацыі набыў С. Дзягілеў і надрукаваў іх разам з паэмай у часопісе «Свет мастацтва» (1904. № 1). Малюнкі Бенуа «зрабілі фурор і былі прызнаны усімі знаўцамі кнігі як ідэальная графічная работа». У 1905 годзе мастак працягнуў работу над ілюстрацыямі — для выдання, выпушчанага ў 1912 годзе Санкт-Петцярбургскім таварыствам пісьменнасці, а затым і ў 1916 году — для Абшчыны св. Яўгеніі. У 1917-м кнігу набралі ў друкарні Р. Р. Голіке і А. І. Вільбарга, але прадпрыемства гэтае было нацыяналізіравана, і кніга ўбачыла святло толькі ў 1923 году — пад маркай Камітэта папулярызацыі мастацкіх выданняў. Друкавалася яна ў Дзяржаўнай друкарні ім. Івана Фёдорова і пры садзейнічанні Петраградскага аддзялення Госіздата. У кнігу ўвайшло 37 малюнкаў Бенуа.

У 1904 году выйшла ў свет «Азбука ў карцінках» (1904), ледзьве ці не адзіная яго буйная праца для дзяцей. Мастак працаваў над ёй каля года, але ствараецца ўражанне, што ўсе ілюстрацыі зроблены «за адзін прысест» і што працэс малявання суправаджаўся гульнямі і размовамі з маленькім сынам Колей, пасля вядомым тэатральным мастаком.

«Азбука» атрымала цэнзурны дазвол 24 кастрычніка 1904 года, вытворчы цыкл па яе выданню заняў прыкладна паўгады. Па некаторых звестках, 34 хромалітаграфіі з золатам і срэбрам былі надрукаваны ў супрацоўніцтве з друкарняй І. Кадушына. На кнігу быў усталяваны высокі рознічны кошт — 3 рублі. Тыраж склаў 2500 экзэмпляраў.

У 1908—1911 гадах — Бенуа стаў мастацкім кіраўніком «Рускіх сезонаў» С. Дзягілева, якія праслаўлялі за мяжою расійскае балетнае мастацтва.

У 1911 году выходзіць выданне знакамітай аповесці А. Пушкіна «Пікавая дама» з ілюстрацыямі Бенуа.

Мастак падрабязна, прадумана, з любоўю аднаўляе гарадскую архітэктуру, касцюмы, побыт пушкінскага часу. У ілюстрацыях прыметны і ўплыў тэатру.

Хоць пасля крытыкі не раз адзначалі недахопы ілюстрацый да «Пікавай дамы», графічны выгляд якіх уяўляўся ім задужа пышным, карцінным і некалькі цяжкавагавым для «аголенага хараства» пушкінскага тэксту", тым не менш выхад кнігі стаў значнай падзеяй рускай мастацкага жыцця пачатку XX стагоддзя, а сучаснікі Бенуа ўбачылі ў ёй жывое ўвасабленне духу артыстызму.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года Бенуа прымаў дзейсны ўдзел у рабоце розных арганізацый, звязаных з аховай помнікаў мастацтва і даўніны.

У 1919 годзе Бенуа узначаліў карцінную галерэю Эрмітажа, выдаў яе новы каталог. Працягваў работу як кніжны і тэатральны мастак і рэжысёр, у прыватнасці, працаваў над пастаноўкай і афармленнем спектакляў петраградскага Вялікага драматычнага тэатра. Апошняй работай Бенуа у тэатрах савецкай Расіі стала афармленне спектакля «Вяселле Фігаро» у БДТ.[10]

У 1922 годзе выйшла найбуйнейшая графічная работа Бенуа за гады рэвалюцыі — альбом «Версаль», дзе акварэлі мастака суправаджаліся яго ж тэкстам. У выданне уключаныя 26 акварэляў мастака; апроч гэтага, уступны артыкул і спіс малюнкаў суправаджаюць застаўкі і канцоўкі — яны надрукаваныя ў тэхніцы цынкаграфіі. Бенуа аформіў таксама тытульны ліст з застаўкай алегарычнага зместу і дэвізам Людовіка XIV «Nec pluribus impar» («Не саступаючы мноству») і ілюстраваную вокладку.

Версаль быў адной любімых тэмаў мастака. У аснове дадзенай працы — шматлікія натурныя назіранні: яшчэ ў кастрычніку 1896 года Бенуа здзейсніў сваю першую паездку ў Парыж, дзе замаляваў віды Версаля, якія паклалі пачатак яго знакамітым версальскім серыям.

Версаль для Бенуа — увасабленне гарманічнай лучнасці чалавека, прыроды і мастацтва. У артыкуле напачатку альбома, ён фармуліруе гэтую важную для яго думку: «…Версаль — не ода каралеўскай улады, а паэма жыцця, паэма ўлюблёнага ў прыроду чалавецтва, якое пануе над прыродай… манументальны гімн мужнай сіле, натхняльнаму жаночаму хараству, аб’яднаным чалавечым высілкам для агульных мэтаў».[12]

У 1925 годзе прыняў удзел у Міжнароднай выстаўцы сучасных дэкаратыўных і прамысловых мастацтваў у Парыжы.

У 1926 году пакінуў СССР. Жыў у Парыжы, дзе працаваў над эскізамі тэатральных дэкарацый і касцюмаў. Удзельнічаў у балетнай антрэпрызе С. Дзягілева «Ballets Russes» як мастак і аўтар-пастаноўшчык спектакляў. У эміграцыі шмат працаваў у Мілане у оперным тэатры Ла Скала.

У гэты перыяд ён стварыў серыю відаў Пецярбурга і яго прыгарадаў пад агульнай назвай «Успаміны». Ілюстраваў кнігі рускіх і французскіх аўтараў — «Пакуты маладога Вертэра» («Les souffrances du jeune Werther») А. Моруа (1926), «Урокі любві ў парку» («La leçon d’amour dans un parc»), 1927, «Грыгоры Арлоў» А. Папова (1946). У 1927 г. шмат працаваў над цыклам акварэляў да рамана А. де Рэнье «Грэшніца» («La pécheresse»). У 1945 году стварыў сюіту са сарака чатырох акварэлей да аповесці А. Пушкіна «Капітанская дачка». На жаль, гэтыя апошнія кнігі гэтак і не выйшлі ў свет. У цэлым кніжных прац парыжскага перыяду у Бенуа не гэтак шмат і яны не такія яркія, як у дарэвалюцыйныя гады.

У апошнія гады жыцця мастак працаваў над мемуарамі «Мае ўспаміны», на старонках якіх аднавіў атмасферу духоўных і творчых шуканняў Сярэбранага веку. Не менш значным было і выданне «Аляксандр Бенуа разважае… Артыкулы і лісты 1917—1960 гг.». Бенуа памёр 9 лютага 1960 года ў Парыжы. Пахаваны на могілках Баціньёль у Парыжы.

Паходзіў з мастацкай дынастыі Бенуа: сын Мікалая Бенуа, брат Лявонція і Альберта Бенуа і дваюрадны брат Юлія Бенуа.

Ажаніўся ў 1894 годзе з дачкой музыканта і капельмайстра Карла Іванавіча Кінда, Ганнай Карлаўнай (1869—1952), з якой быў знаёмы з 1876 года (з моманту шлюбу старэйшага брата Альберта Бенуа са старэйшай сястрой Ганны — Марыяй Кінд)[13].

  • История русской живописи в XIX веке. 1902.
  • Азбука в картинках. А. Н. Бенуа. Санкт-Петербург. 1904;
  • Русская школа живописи, СПБ, 1904;
  • Современное искусство (Benois, A. Die moderne Kunst. In: Melnik, J. (1906): Russen über Russland. Frankfurt a. M., Rütten & Loening, S. 517—538).
  • Художественные письма, газета «Речь», ноябрь 1908 — февраль 1917;
  • Царское село в царствование императрицы Елизаветы Петровны, СПБ, 1910;
  • История живописи всех времён и народов (СПб, 1912-17; в четырёх томах и 22 выпусках; не окончена)
  • Возникновение «Мира искусства», Л., 1928;
  • Жизнь художника. Воспоминания, т. 1-2, Нью-Йорк, 1955;
  • Александр Бенуа размышляет… (статьи и письма 1917—1960 г.), М., 1968;
  • Memoirs, v. 1-2, L., 1960—1964. (англ.)
  • Мои воспоминания. В пяти книгах. т. 1 и т. 2. Изд. второе, доп. М., Изд. «Наука» 1990.
  • Мои воспоминания (в двух томах). — М.: Захаров, 2005. — 912+640 с. — ISBN 5-8159-0506-2.
  • Мой Дневник: 1916—1917-1918 / Вступит. ст. Дж. Э. Боулта и Н. Д. Лобанова-Ростовского; Подгот. текста Н. И. Александровой и Т. В. Есиной; Коммент. Н. И. Александровой и А. В. Ревякина. — М.: Русский путь, 2003. 704 с, ил. ISBN 5-85887-163-1 (Всероссийская мемуарная библиотека, Выпуск 10)
  • Дневник 1916—1918 годов. — М.: Захаров, 2010. — 768 с. — ISBN 978-5-8159-1032-4.
  • Дневник 1918—1924 годов. — М.: Захаров, 2010. — 816 с. — ISBN 978-5-8159-1031-7.

Зноскі

  1. Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 22 красавіка 2017.
  2. (unspecified title)Галерэя Тэйт. Праверана 22 красавіка 2017.
  3. а б Петюшенко В. М. Бенуа Александр Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1970. — Т. 3 : Бари — Браслет. — С. 201–202. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Петюшенко В. М. Бенуа Александр Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1970. — Т. 3 : Бари — Браслет. — С. 201–202. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Alexander Benois // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  7. Бенуа // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1905. — Т. доп. I. — С. 248. — 956 с.
  8. artist list of the National Museum of Sweden — 2016.
  9. Цэнтр Пампіду — 1977.
  10. а б в Бенуа Александр Николаевич
  11. Ирина Вакар. Трубный хор голосов здоровых людей ; История художественного общества «Бубновый валет» с 1910 г. // Наше наследие. — 2005. — № 75-76.
  12. Бенуа А. Н. Версаль. — Петроград : Аквилон, 1922. — С. 15.
  13. Метрычны запіс рымска-каталіцкай царквы Св. Кацярыны
  • Бенуа́ Аляксандр Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 101. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Бенуа Александр Николаевич // Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник (руск.) / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др.. — М.: Большая Российская Энциклопедия, 1992. — С. 83. — 687 с. — 80 000 экз. — ISBN 5-85270-037-1.