Піпін Герыстальскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Піпін Герыстальскі
фр.: Pépin d'Heristal
Піпін Герыстальскі
Святы Губерт прапануе свае паслугі Піпіну II Герыстальскаму.
маярдом Аўстразіі
680 — 714
Папярэднік: Вульфаальд
Пераемнік: Тэадаальд
маярдом Нейстрыі
688 — 695
Папярэднік: Берхар
Пераемнік: Нардэберт
Грымаальд Малодшы
 
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: каля 635
Смерць: 16 снежня 714(0714-12-16)
Жупіль, Бельгія
Род: Каралінгі
Бацька: Анзегізель
Маці: Бега Андэнская
Жонка: 1-я: Плектруда
2-я: Альпаіда
Дзеці: Ад 1-га шлюбу:
сыны: Дрога Шампанскі, Грымаальд Нейстрыйскі
Ад 2-га шлюбу:
сыны: Карл Мартэл, Хільдэбранд I

Піпі́н Герыста́льскі (фр.: Pépin d'Heristal; каля 635 — 16 снежня 714, Жупіль, Бельгія) — маярдом Аўстразіі (680—714), маярдом Нейстрыі і ўсёй Франкскай дзяржавы (688—695). Сын Анзегізеля і Бегі Андэнскай, дочкі Піпіна Ландэнскага. Вядомы таксама як Піпін II, Піпін Сярэдні ці Піпін Тоўсты. Прадстаўнік дынастыі Піпінідаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Як паведамляюць «Раннія Мецкія аналы», Анзегізель быў забіты нейкім Годвінам (ці Гундаінам), але Піпін адпомсціў забойцу свайго бацькі, уласнаручна забіўшы таго і забраўшы сабе яго маёмасць. Паводле хронік[1], у 679 годзе Піпінаў Герыстальскі стаў пераемнікам Вульфаальда на пасадзе маярдома Аўстразіі.

Маярдом Франкскай дзяржавы[правіць | правіць зыходнік]

Піпін стаў на чале аўстразійскай знаці, якая была варожа настроеная супраць маярдома Бургундыі і Нейстрыі Эбраіна і не жадала прызнаваць за ім уладу над Аўстразіяй. Барацьба з Нейстрыяй, спыненая перамогай Эбраіна над Піпінам каля Лана, у 680 годзе аднавілася пры адным з пераемнікаў Эбраіна Берхеры. У 687 годзе пасля перамогі ў Тэртры (каля Сен-Кантэна) над нейстрыйцамі Піпін захапіў караля Тэадорыха III і прымусіў таго прызнаць сябе маярдомам усёй Франкскай дзяржавы.

Піпін Герыстальскі, разумны і храбры маярдом, пасля перамогі ў Тэртры атрымаў уладу маярдома ў Нейстрыі і Бургундыі, прыняўшы тытул dux et princeps Francorum. Пасада маярдома стала спадчыннай. Роля караля, які быў цалкам адхілены ад спраў, стала мізэрнай.

Піпін аднавіў даўно парушаны ў нейстрыйскім грамадстве парадак. Ён ліквідаваў злоўжыванні службовых асоб, герцагаў і графаў і прымусіў іх быць справядлівымі да насельніцтва. Ён вярнуў таксама парадак у царкву, якая знаходзілася з-за ўмяшання ў міжусобныя войны, у не лепшым стане. Піпін склікаў сабор біскупаў і прымусіў прыняць яго карысныя пастановы. Быўшы глыбока веруючым хрысціянінам, ён штогод здзяйсняў паломніцтвы ў Санкт Адыліенберг і прасіў адпушчэння грахоў у свяціцеля Віра, якога ён шанаваў.

Піпін не думаў пра аб'яднанне двух каралеўстваў у адно і пагадзіўся на перадачу, прынамсі, намінальную, часткі сваіх уладных прэрагатыў самым набліжаным да яго людзям. Так у Нейстрыі была адноўлена пасада маярдома, якая дасталася спачатку прыхільніку Піпіна Нардэберту, а затым перайшла прыблізна з 701 года да малодшага сына Піпіна Грымаальда. А ў Бургундыі Піпін даручыў камандаванне аўтаномным бургундскім войскам свайму старэйшаму сыну Дрога.

Падзеі ў Аквітаніі[правіць | правіць зыходнік]

Тым часам, у Аквітаніі пераемнік Лупа Эд Вялікі, імя якога сустракаецца ў гістарычных крыніцах пачынаючы прыкладна з 700 года, замацаваў сваю ўладу над большасцю абшчын паміж Луарай і Пірэнеямі, і, здаецца, заслужыў калі не каралеўскі тытул, то, прынамсі, званне «першага ў Аквітаніі», як яго называюць некаторыя сучасныя яму аўтары, тым самым ён стаў сапернікам Піпіна ў барацьбе за ўладу. Працэс ахапіў і Праванс, які апынуўся пад уладай намесніка-патрыцыя Антэнара. Пасля 700 года таму ўдалося пазбавіцца ад паўночнай апекі.

Стрымліванне саксаў[правіць | правіць зыходнік]

Хоць Піпін страціў кантроль над Паўднёвай Галіяй, але набыў яго на поўначы і ўсходзе, у германскіх частках Франкскай дзяржавы. Не абмяжоўваючыся мабілізацыяй сваіх людзей, Піпін здолеў сабраць і народнае апалчэнне. Дзякуючы гэтаму, яму ўдалося стрымліваць саксаў, якія здзяйснялі набегі на Цюрынгію і на радавыя землі франкаў, якія размяшчаліся ўздоўж даліны Рура.

Паходы ў Алеманію[правіць | правіць зыходнік]

Пасля кампаніі супраць алеманаў у 709 годзе, якія вызваліліся ад франкскай залежнасці пасля смерці Дагаберта I, вырасла колькасць паходаў, здзейсненых з мэтай прымусіць іх вярнуцца ў строй. Пры гэтым, не падвяргалася сумневу пытанне аб самастойнасці герцагства ў Алеманіі.

Захоп Фрызіі[правіць | правіць зыходнік]

Піпін ізноў зрабіў часткай каралеўства прырэйнскую Фрызію, якая, пасля крызісу Меравінгскай дзяржаўнасці, таксама стала незалежнай. Для рашэння гэтай задачы Піпінаў Герыстальскі правёў некалькі штогадовых ваенных паходаў (у перыяд паміж 690 і 695), галоўнай мэтай якіх было заваяванне горада Дорштат. Гэты горад у той час ператварыўся ў цэнтр гандлю Фрызіі[2], яго кіраўніком быў Радбад. Спатрэбілася сістэматычнае насаджэнне ў краіне ваенных паселішчаў. Пасля гэтага Піпін правёў буйную кампанію па евангелізацыі краіны. Затым, для ўмацавання ўлады, Піпін ажаніў свайго сына з дачкой Радбада Тэдэзіндай.

Піпін і Меравінгі[правіць | правіць зыходнік]

Піпін сам зацвярджаў на трон каралёў Меравінгаў[3]. Калі кароль Тэадорых III памёр у 691 годзе, Піпін зрабіў каралём яго сына Хлодвіга IV, які валадарыў усяго 4 гады і памёр у 695 годзе; брат нябожчыка Хільдэберт III сканаў у 711 годзе. І зноў Піпін, усё гэтак жа аднаасобна, зрабіў каралём сына Хільдэберта Дагаберта III. Піпін не спрабаваў сам заняць прастол, асцерагаючыся прамой і відавочнай абразы пачуццяў лаяльнасці, якую ўсё яшчэ мелі да дынастыі Меравінгаў як арыстакраты, так і просты народ, а таксама не жадаючы прыспешваць ход падзей[3].

Успадкоўванне[правіць | правіць зыходнік]

Ад сваёй жонкі Плектруды Піпін меў двух сыноў. Аднак старэйшы сын Дроган памёр у 708 годзе, а другі сын Грымаальд быў забіты пад Льежам у 714 годзе, калі ехаў наведаць свайго хворага бацьку, якому споўнілася тады восемдзесят гадоў. Ад пабочнай жонкі Альпаіды стары маярдом меў сына Карла. Аднак у якасці свайго пераемніка Піпін прадставіў на ўхваленне дзяржаўных мужоў свайго ўнука Тэадаальда, сына Грымаальда, якому толькі што споўнілася ўсяго толькі 6 гадоў. У гэтым выбары відавочна адчувалася рука славалюбівай бабкі Плектруды. Яна спадзявалася такім чынам адхіліць ад улады сына Альпаіды. Адразу ж пасля смерці Піпіна, якая адбылася 16 снежня 714 года, яна загадала ізаляваць Карла, намерваючыся кіраваць адзінаўладна, у якасці рэгенткі свайго ўнука.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Продкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Лебек С. С. 197.
  2. Лебек С. С. 205.
  3. 3,0 3,1 Лебек С. С. 206.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]