Перайсці да зместу

Пітэр Клас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пітэр Клас
Фатаграфія
Дата нараджэння каля 1596[1], 1596[2], каля 1597[3] ці не раней за 1597 і не пазней за 1598
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за снежань 1660 і не пазней за 1 студзеня 1661
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Нікалас Пітэрс Берхем
Род дзейнасці мастак
Жанр нацюрморт
Мастацкі кірунак Залаты век галандскага жывапісу[d]
Уплыў на Нікалас Пітэрс Берхем
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пітэр Клас (нідэрл.: Pieter Claesz; каля 1597, Берхем — 1 студзеня 1661, Харлем) — галандскі мастак, майстар нацюрморта.

Аб ранніх гадах Класа амаль нічога невядома. У 1617 годзе ён ажаніўся ў Харлеме, у 1620 годзе ў яго нарадзіўся сын Нікалас, будучы вядомы мастак-пейзажыст.

Разам з Хеда Клас з’яўляецца заснавальнікам харлемскай школы нацюрморта. Яго нацюрморты падзяляюцца на дзве групы. Да першай адносяцца «сняданкі» і «банкеты». На іх звычайна намаляваны збаны, куфлі, фарфор, хлеб, сыр, віно, вустрыцы, рыба, птушка, вяндліна, масліны і арэхі. Вельмі часта ён выкарыстоўваў лімон. Да другой адносяцца творы папулярнай у той час у Галандыі разнавіднасці нацюрморта «ванітас», у якіх пры дапамозе сімвалаў — свечкі, чэрапа, гадзіннікаў, музычных інструментаў, старадаўніх кніг і т. п. — выяўляецца біблейская канцэпцыя мітуслівасці жыцця.

Зноскі