П’ер Тэяр дэ Шардэн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
П'ер Теяр дэ Шардэн
Pierre Teilhard de Chardin
TeilhardP 1947.jpg
Дата нараджэння 1 мая 1881(1881-05-01)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 красавіка 1955(1955-04-10)[4][5][…] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
  • Гайд-парк[d]
Краіна:
Альма-матар:
Кірунак: еўрапейская філасофія
Асноўныя інтарэсы: палеанталогія, антрапалогія, філасофія, каталіцкая тэалогія
Значныя ідэі: Пункт Амега, наасфера
Аказалі ўплыў: Анры Бергсан
Лагатып Вікікрыніц П’ер Тэяр дэ Шардэн у Вікікрыніцах
Commons-logo.svg П’ер Тэяр дэ Шардэн на Вікісховішчы

Мары-Жазеф П'ер ТЭЯР ДЭ ШАРДЭН (Pierre Teilhard de Chardin; 1 мая 1881, замак Сарсена каля г. Клермон-Феран, Францыя10 красавіка 1955) — французскі філосаф, тэолаг і палеантолаг. Член Парыжскай АН (1950).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

3 1899 член Таварыства Ісуса (ордэн езуітаў). Скончыў езуіцкую семінарыю на в-ве Джэрсі (1907), святар (1911). 3 1913 у Інстытуце палеанталогіі чалавека пры Музеі натуральнай гісторыі ў Парыжы. 3 1920 прафесар Каталіцкага ўніверсітэта ў Парыжы (у 1926 абвінавачаны ў антыдактрынальнасці і адхілены ад выкладання). 3 1923 удзельнічаў у палеанталагічных экспедыцыях у Манголіі, Паўднёва-Заходнім Кітаі, Індыі, Бірме, Яве і інш. Адзін з першаадкрывальнікаў сінантрапа, знойдзенага ім у 1929 каля Пекіна. Даследаваў трацічную і раннечацвярцічную фаўну і антрапагенез на тэрыторыі Паўднёвай Азіі.

Светапогляд[правіць | правіць зыходнік]

У цэнтры яго філасофіі — праблема чалавека як біялагічнай і надбіялагічнай (свядомай) істоты; выступаў за аб'яднанне ідэалізму і матэрыялізму ў выглядзе «фенаменалогіі», якая б улічвала і ўнутраны, і вонкавы бакі свету. Эвалюцыю Зямлі разглядаў як трансфармацыю найперш псіхічную, што тлумачыў наяўнасцю ў зямной матэрыі элементарнай свядомасці. У развіцці свету вылучаў 3 этапы: пераджыццё (узнікненне нежывой прыроды), жьццё (спантаннае развіццё жывой прыроды і разгалінаванне жывёльнага свету), з'яўленне чалавека (вырашальная стадыя ў эвалюцыі Зямлі, якая паклала пачатак наагенезу). Сцвярджаў, што, як зліццё аднаклетачных прывяло да прагрэсу жывой прыроды, так і чалавецтва павінна рухацца да духоўнага аб'яднання, «мегасінтэзу» індывідаў, нацый і рас. Эвалюцыйны падыход характэрны і для яго тэалагічных поглядаў: разглядаў стварэнне свету Богам не як адзіначасны акт, а як бесперапынны працэс. На яго думку, чалавек на шляху да Бога павінен не ўхіляцца ад паўсядзённасці, а актыўна ператвараць рэчаіснасць у адпаведнасці з Божай ідэяй «адухаўлення матэрыі».

Вучэнне П. Тэяр дэ Шардэна — тэярдызм — атрымала масавую папулярнасць як альтэрнатыва неатамізму — афіцыйнай дактрыне рымска-каталіцкай царквы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118621165 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Marie Joseph Pierre Teilhard de chardin // Léonore databaseministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 4,0 4,1 Тейяр де Шарден Пьер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
  5. DE CHARDIN R. P. Pierre, Pierre Marie Joseph Teilhard // Comité des travaux historiques et scientifiques — 1834. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Pierre Teilhard de Chardin // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кісялёва, Н. Г. Тэяр дэ Шардэн / Н. Г. Кісялёва // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Беларуская энцыклапедыя; рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. Т. 16: Трыпалі — хвіліна. — Мн.: «Беларуская энцыклапедыя», 2003. — 572, [3] с. — ISBN 985-11-0263-6. — С. 151.