П'ер Тэяр дэ Шардэн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
П'ер Теяр дэ Шардэн
Pierre Teilhard de Chardin
TeilhardP 1947.jpg
Дата нараджэння

1 мая 1881(1881-05-01)[1][2]

Месца нараджэння

Q2243332?, Orcines[d]

Дата смерці

10 красавіка 1955(1955-04-10)[3] (73 гады)

Месца смерці

Нью-Ёрк, Штат Нью-Ёрк, ЗША[3]

Месца пахавання

Hyde Park[d]

Краіна:

Flag of France.svg Францыя

Альма-матар:

Парыжскі ўніверсітэт
Villanova University[d]
Notre Dame de Mongré High School[d]

Кірунак:

еўрапейская філасофія

Асноўныя інтарэсы:

палеанталогія, антрапалогія, філасофія, каталіцкая тэалогія

Значныя ідэі:

Пункт Амега, наасфера

Аказалі ўплыў:

Анры Бергсан

Лагатып Вікікрыніц П'ер Тэяр дэ Шардэн у Вікікрыніцах
Commons-logo.svg П'ер Тэяр дэ Шардэн на Вікісховішчы

Мары-Жазеф П'ер ТЭЯР ДЭ ШАРДЭН (Pierre Teilhard de Chardin; 1 мая 1881, замак Сарсена каля г. Клермон-Феран, Францыя10 красавіка 1955) — французскі філосаф, тэолаг і палеантолаг. Член Парыжскай АН (1950).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

3 1899 член Таварыства Ісуса (ордэн езуітаў). Скончыў езуіцкую семінарыю на в-ве Джэрсі (1907), святар (1911). 3 1913 у Інстытуце палеанталогіі чалавека пры Музеі натуральнай гісторыі ў Парыжы. 3 1920 прафесар Каталіцкага ўніверсітэта ў Парыжы (у 1926 абвінавачаны ў антыдактрынальнасці і адхілены ад выкладання). 3 1923 удзельнічаў у палеанталагічных экспедыцыях у Манголіі, Паўднёва-Заходнім Кітаі, Індыі, Бірме, Яве і інш. Адзін з першаадкрывальнікаў сінантрапа, знойдзенага ім у 1929 каля Пекіна. Даследаваў трацічную і раннечацвярцічную фаўну і антрапагенез на тэрыторыі Паўднёвай Азіі.

Светапогляд[правіць | правіць зыходнік]

У цэнтры яго філасофіі — праблема чалавека як біялагічнай і надбіялагічнай (свядомай) істоты; выступаў за аб'яднанне ідэалізму і матэрыялізму ў выглядзе «фенаменалогіі», якая б улічвала і ўнутраны, і вонкавы бакі свету. Эвалюцыю Зямлі разглядаў як трансфармацыю найперш псіхічную, што тлумачыў наяўнасцю ў зямной матэрыі элементарнай свядомасці. У развіцці свету вылучаў 3 этапы: пераджыццё (узнікненне нежывой прыроды), жьццё (спантаннае развіццё жывой прыроды і разгалінаванне жывёльнага свету), з'яўленне чалавека (вырашальная стадыя ў эвалюцыі Зямлі, якая паклала пачатак наагенезу). Сцвярджаў, што, як зліццё аднаклетачных прывяло да прагрэсу жывой прыроды, так і чалавецтва павінна рухацца да духоўнага аб'яднання, «мегасінтэзу» індывідаў, нацый і рас. Эвалюцыйны падыход характэрны і для яго тэалагічных поглядаў: разглядаў стварэнне свету Богам не як адзіначасны акт, а як бесперапынны працэс. На яго думку, чалавек на шляху да Бога павінен не ўхіляцца ад паўсядзённасці, а актыўна ператвараць рэчаіснасць у адпаведнасці з Божай ідэяй «адухаўлення матэрыі».

Вучэнне П. Тэяр дэ Шардэна — тэярдызм — атрымала масавую папулярнасць як альтэрнатыва неатамізму — афіцыйнай дактрыне рымска-каталіцкай царквы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кісялёва, Н. Г. Тэяр дэ Шардэн / Н. Г. Кісялёва // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Беларуская энцыклапедыя; рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. Т. 16: Трыпалі — хвіліна. — Мн.: «Беларуская энцыклапедыя», 2003. — 572, [3] с. — ISBN 985-11-0263-6. — С. 151.

Шаблон:Эвалюцыяніст

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118621165 // Общий нормативный контроль — 2012—2016.
  2. data.bnf.fr: open data platform, платформа відкритих даних, платформа открытых данных — 2011.
  3. 3,0 3,1 Тейяр де Шарден Пьер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. гл. ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.