Пётр Іванавіч Кальнін
Пётр Іванавіч Кальнін | |
---|---|
Дата нараджэння | 1872 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 1917 |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пётр Іванавіч Кальнін (1872, г. Адэса, цяпер Украіна — пасля 1917) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1896 годзе Пецярбургскі інстытут грамадзянскіх інжынераў. Працаваў у Магілёўскім губернскім праўленні, з 1906 года гарадскі, у 1907—1917 гадах Магілёўскі губернскі архітэктар.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Паводле яго праектаў у Магілёве ўзведзены будынкі дваранскага банка, крэдытнага таварыства, царква Трох Свяціцеляў; у Шклове — гарадская бойня і будынак папярова-кардоннага завода. Выкананыя ім 2 эскізныя праекты будынка Магілёўскага пазямельна-сялянскага банка выкарыстаны архітэктарам А. Друкерам; паводле яго эскізаў выкананы інтэр'еры асобных памяшканняў. Распрацаваў у 1913 годзе праекты будынкаў земства і рамеснай школы для Быхава, гандлёвых крам для Оршы, астрога для Рагачова, яўрэйскай гімназіі для Магілёва, рамеснай школы для Клімавіч.
Адрасы
[правіць | правіць зыходнік]У Магілёве жыў ва ўласным доме па вул. Малай Садовай (цяпер Піянерская)[1]. Гэты аднапавярховы прыватны дом існаваў да 1972 года, а потым быў знесены.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Пётр Іванавіч Кальнін на Вікісховішчы |
- Нарадзіліся ў 1872 годзе
- Нарадзіліся ў Адэсе
- Памерлі ў 1917 годзе
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Архітэктары XIX стагоддзя
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Беларусі
- Магілёўскія губернскія архітэктары
- Архітэктары Магілёва
- Памерлі ў XX стагоддзі