Царква Трох Свяціцеляў (Магілёў)
Царква | |
Кафедральны сабор Трох Свяціцеляў | |
---|---|
| |
53°54′39″ пн. ш. 30°20′29″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
горад | Магілёў |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Магілёўская епархія |
Архітэктурны стыль | Псеўдарускі стыль |
Архітэктар | Пётр Іванавіч Кальнін |
Дата заснавання | 1914 |
Будаўніцтва | 1903—1914 гады |
Статус | працуе |
Матэрыял | цэгла |
![]() |
Кафедральны сабор Трох Свяціцеляў — галоўны праваслаўны храм горада Магілёва, помнік архітэктуры пачатку XX ст.
У Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь імя царквы пададзена з граматычнай памылкай як Трох Свяціцелей.
Адметная асаблівасць храма — магчымасць увайсці ў яго з трох бакоў. Храм названы ў гонар трох святых — Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова, Іаана Залатавуста.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Закладка першага каменя Храма адбылася ў 1903 годзе. Узвядзенне Храма працягвалася 11 гадоў і праходзіла пад наглядам губернскага архітэктара П. Кальніна. У 1914 годзе будаўніцтва было скончана. Храм пабудаваны ў форме крыжа і завершаны сям'ю купаламі.
Падчас 1-й сусветнай воіны і знаходжання ў Магілёве Стаўкі храм часта наведваў апошні расійскі імператар Мікалай II.
У час нацысцкай акупацыі, з кастрычніка 1941 года настаяцелем царквы быў Канстанцін Радзівіновіч.
У 1961 годзе, падчас ганенняў, былі знесены званіца, купалы, крыжы, а саму царкву закрылі. У будынку адкрылі клуб завода «Строммашына», які дзейнічаў да 1989 года. У 1989 годзе храм вернуты вернікам.[1]
Таксама з 1989 года па блаславенні Архіепіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Максіма (Крохі) пры храме было заснавана сястрынства Міласэрнасці Святых Жонак Міраносіц.
Сёння храм з'яўляецца цэнтрам праваслаўнага жыцця ў Магілёве.
Зноскі
- ↑ Кафедральны сабор Трох Свяціцеляў Архівавана 6 студзеня 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Фотагалерэя
- Царква Трох Свяціцеляў (Магілёў) на сайце «Архіварта»