Павел Аляксандравіч Міхайлаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з П. А. Міхайлаў)
Павел Аляксандравіч Міхайлаў
Дата нараджэння 13 кастрычніка 1950(1950-10-13) (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Аляксандр Агафонавіч Міхайлаў
Маці Марыя Восіпаўна Міхайлава
Род дзейнасці мовазнавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук (1981)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Ю. Ф. Мацкевіч
Вядомыя вучні С. І. Фацеева, Т. Я. Старасценка, А. І. Калечыц, В. В. Урбан, Н. А. Радзіваноўская, Д. В. Дзятко, А. І. Забаштанская, С. У. Шахоўская, Ю. В. Чарнякевіч

Павел Аляксандравіч Міхайлаў (нар. 13 кастрычніка 1950, Ушкавіца, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі лінгвіст, адзін з вядучых спецыялістаў у галіне дыялекталогіі. Кандыдат філалагічных навук (1981), дацэнт.

Вучоны сакратар Інстытута мовазнаўства АН БССР (з 1983), загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі (з 1986). Загадчык кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ (1993—2009), дацэнт гэтай жа кафедры (2009—2014).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння ў 1968 г. сярэдняй школы № 1 г. Кобрына, службы ва ўзброеных сілах СССР паступіў на філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна, дзе атрымаў спецыяльнасць выкладчыка рускай мовы і літаратуры.

Студэнцкія гады[правіць | правіць зыходнік]

Прымаў удзел у працы дыялекта­лагічнага таварыства. Разам са многімі вядомымі беларускімі і замежнымі вучонымі ездзіў у дыялекталагічныя экспедыцыі, арга­ні­­за­­ваныя Інстытутам мова­знаўства АН БССР. Займаўся вывучэннем беларускіх гаворак, збіраннем дыялектнага матэрыялу, які лёг у аснову шматлікіх акадэмічных слоўнікаў і дыялектных атласаў.

Першыя сур’ёзныя навуковыя працы прысвечаны асабліва­сцям паўночналагішынскіх гаворак і батанічнай тэрміналогіі. Патрыхтава­ныя мікратапанімічныя матэры­ялы былі ўключаны ў аўтарытэтную акадэмічную манаграфію «Мікратапа­німія Беларусі» (Мінск, 1974)[1].

Аспірантура[правіць | правіць зыходнік]

Па заканчэнні педінстытута (1975 г.) некаторы час працаваў настаўнікам рускай і беларускай мовы і літаратуры ў Лелікаўскай сярэдняй школе Кобрын­скага раёна Брэсцкай вобласці.

Паступіў у аспірантуру Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР. У 1979 г. аспірантам былі пад­рыхта­ваны шматлікія навуковыя арты­кулы па тэме даследавання. Пры­маў удзел у міжнародных дыя­лек­талагічных канферэнцыях, працягваў вывучэнне беларускай дыялектнай і анамастычнай лексікі ў экспедыцыях па краіне. Скончыўшы аспірантуру, пад кіраўніцтвам до­кта­ра філалагічных навук Ю. Ф. Мацке­віч падрыхтаваў і ў 1981 г. па­спя­хо­ва абараніў кандыдацкую дысерта­цыю, прысве­ча­ную вывучэнню лексікі ганчарнага промыслу[1].

Праца ў Інстытуце мовазнаўства[правіць | правіць зыходнік]

З 1982 г. пачаў выконваць абавязкі вучонага сакратара Інстытута мовазнаўства. Быў абраны на пасаду вучонага сакратара інстытута (1983 г.) і загад­чыка аддзела дыялекталогіі і лінгва­геаграфіі (1986 г.).

Прымаў актыўны ўдзел у стварэнні дыялектных слоўнікаў, лексічнага атласа беларускай мовы, арганізоўваў дыялекталагічныя экспедыцыі.

Браў удзел у дыялекталагічных экспедыцыях, падчас якіх вывучаліся гаворкі беларуска-літоўска-польскага пагранічча, у падрыхтоўцы картатэкі «Слоўніка беларускіх гаворак паўноч­на-заходняй Беларусі і яе пагранічча» (1979—1986 гг.). З’яўляецца аўтарам 864 слоўнікавых артыкулаў (пе­вянь — плашэйны) у трэцім томе і 850 артыкулаў (плева — поясаваць) у чацвёртым томе выдання.

Прымаў удзел у стварэнні ўсіх пяці тамоў «Тураў­скага слоўніка» (1982—1987 гг.), які ўключае больш за 20 тысяч слоў з лексікі мясцовай гаворкі жыхароў Турава і звыш 30 навакольных вёсак. Апрацаваў большасць тэкстаў з магнітафонных запісаў мясцовай гаворкі, многія з якіх былі запісаны асабіста ў часе дыялекта­лагічных экспедыцый на Тураўшчыну ў 1982—1983 гг. З’яўляецца аўтарам слоўнікавых артыкулаў на літару П (понабегаць — посіце­вець) у чацвёртым томе выдання, на літары Т, Ф, Х — у пятым. Усяго для слоўніка П. Міхайлавым былі падрыхтаваны 1800 слоўнікавых артыкулаў і анамастычны дадатак да пятага тома выдання, дзе зафіксавана 2099 онімаў.

Займаўся арганізацыяй шмат­лікіх дыялекталагічных экспеды­цый — па Палессе, Міншчыну, Сеннен­­шчыну і ў іншыя рэгіёны. Ва ўмовах складанай эканаміч­най сітуацыі канца 1980-х — пачатку 1990-х гадоў арганізаваў выданне «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» (падрыхтаваў 113 карт).

Прымаў актыўны ўдзел у рабочых нарадах па Лінг­вістычным атласе Еўропы і Агульнаславянскім атласе.

Быў адказным сакратаром штогодніка «Беларуская лінгвістыка», вучоным сакратаром Навуковага савета АН БССР па праблемах мовазнаўства, актыўна ўзаемадзейнічаў з кафедрамі мовы ўніверсітэтаў і педінстытутаў рэспуб­лікі, мовазнаўчымі навуковымі ўстано­вамі Польшчы і Літвы[1].

Выкладчыцкая праца[правіць | правіць зыходнік]

З 1991 г. па запрашэнні загадчыка кафедры беларускага мовазнаўства Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага прафесара М. С. Яўневіча пачаў працаваць на пасадзе дацэнта, а з 1993 да 2009 года ўзначальваў кафедру беларускага мовазнаўства. Чытаў лекцыі і праводзіў практычныя заняткі па такіх вучэбных дысцы­плінах, як сучасная беларуская літаратурная мова, беларуская дыялекталогія, уводзіны ў мова­знаўства, агульнае мовазнаўства, параўнальная граматыка ўсходнесла­вянскіх моў, гісторыя беларускай літаратурнай мовы, практыкум па беларускай мове, распрацаваў спец­курсы «Беларуская анамастыка», «Беларуская антрапанімія» і «Сацы­яль­ная лінгвістыка».

Кіраваў падрых­тоўкай вучэбна-метадычных дапа­мож­нікаў для студэнтаў і школьнікаў (звыш 30). Быў вучоным сакратаром савета па абароне кандыдацкіх дысертацый. Кіраваў навуковымі тэмамі, якія ўва­ходзілі ў Дзяржаўную праграму фун­да­ментальных даследаванняў: «Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці лексічнай сістэмы беларускай дыялектнай мовы» (2003—2006), «Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння» (2007—2010).

Падрыхтаваў 9 кандыдатаў навук[1].

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

Займаўся папуляры­зацыяй беларускай навукі. Аўтар больш за 350 работ у галіне беларускай дыялекталогіі, лінгвагеаграфіі, анамастыкі, тэрміназнаўства, гісторыі лінгвістыкі і акцэнталогіі.

Рэ­дагаваў тэрміналагічныя выданні па матэматыцы, распрацоўваў біялагіч­ную тэрміналогію, што вылілася ў выданне «Кароткага руска-беларус­ка­га тлумачальнага слоўніка па агуль­най біялогіі».

Падрыхтаваў для часопі­са «Роднае слова» цыкл публікацый, прысвечаных даследа­ванню наймен­няў роднасці і сваяцтва.

Зрабіў шэраг публікацый, прысвеча­ных вывучэнню рэгіяналь­ных акцэнтных сістэм у беларускай мове, быў рэдактарам «Атласа гаворак паўночна-ўсходняй Брэст­чыны» Ю. Чарнякевіча і інш.

У 2015 годзе апублікаваў працу «Лингвистика Беларуси: анно­ти­­рованный указатель диссер­таций (1991—2013)»[2], у якой сістэматы­заваны звесткі пра дысертацыйныя даследа­ванні па беларускай мове, абароненая ў 1991—2013 гадах. У 2017 годзе пабачыла свет кніга «Мовазнаўцы: нарысы па гісторыі беларускай лінгвістыкі»[3], у якой змешчаны шматлікія нарысы пра лінгвістаў старэйшага пакалення і сучаснікаў − Р. Аване­сава, А. Аксамі­тава, А. Бар­довіча, А. Бахань­кова, Н. Вай­то­віч, М. Васілеўскага, І. Вол­кава, Л. Выгонную, В. Вярэніча, І. Гай­ду­кевіча, М. Дурнаво, А. Зубава, М. Ка­ва­лё­ву, Ф. Клімчука, А. Кры­віцкага, Б. Лапава, Ю. Мацкевіча, І. Насовіча, К. Панюціч, Я. Рамановіч, П. Сцяцко, Т. Сцяшковіч, А. Чабярук, Ф. Янкоў­скага, М. Яўневіча і інш.[1]

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • З летапісу беларускага мовазнаўства: Барыс Лапаў / Павел Міхайлаў, Наталля Цяслюк // Роднае слова : штомесячны навуковы і метадычны часопіс / заснавальнікі: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». — 2015. ― № 9. ― С. 50―52.
  • Роднае слова : штомесячны навуковы і метадычны часопіс / заснавальнікі: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». — 2014. ― № 1. ― С. 48―49.
  • Беларуская мова: тэматычны трэнажор: лексікалогія, фразеалогія, асновы стылістыкі: для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання / П. А. Міхайлаў, С. І. Фацеева. — Мінск : Аверсэв, 2008. — 117, [1] с. — (Школьнікам, абітурыентам, навучэнцам).
  • Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння (2007—2010).
  • Некаторыя тэарэтычныя праблемы беларускай дыялектнай лексікаграфіі : з нагоды публікацыі «Дыялектнага слоўніка Косаўшчыны» Алеся Зайкі / Павел Міхайлаў, Святлана Фацеева // Роднае слова : штомесячны навуковы і метадычны часопіс / заснавальнікі: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». — 2012. ― № 7. ― С. 29―33 ; № 8. ― С. 69―71.
  • Тэсты для тэматычнага кантролю па беларускай мове: 4-5-я кл.: Дапам. для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі, з беларус. і рус. мовамі навучання з 12-гад. тэрмінам навучання / П. А. Міхайлаў, М. І. Навумчык, С. І. Фацеева. — Мн. : Аверсэв, 2003. — 111, [1] с.
  • Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці лексічнай сістэмы беларускай дыялектнай мовы (2003—2006).
  • Беларусы і беларуская мова ў Германіі і Вялікабрытаніі / П. А. Міхайлаў // Скарынаўскія традыцыі: гісторыя і сучаснасць : зборнік навуковых артыкулаў : у 2 ч. / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Францыска Скарыны», Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў пры ГДУ ім. Францыска Скарыны. — Гомель, 2015. — Ч. 2. — С. 94―98.
  • Міхайлаў П. А. (у суаўт.) Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча. Мн., 1979—1986;
  • Міхайлаў П. А. (у суаўт.) Тураўскі слоўнік. Мн., 1982—1987; Міхайлаў П. А. (у суаўт.) Лексічны атлас беларускіх народных гаворак. Мн., 1993—1998.

Публікацыі пра П. А. Міхайлава[правіць | правіць зыходнік]

  1. Вештарт, Г. Ф. [Пра П. А. Міхайлава] / Г. Ф. Вештарт // Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння : навуковы зборнік да 60-годдзя П. А. Міхайлава / адк. рэд. Д. В. Дзятко. — Мінск : Права і эканоміка, 2010. — С. 16.
  2. Дзятко, Д. Адданы беларускай навуцы : да 60-годдзя Паўла Міхайлава / Д. Дзятко // Роднае слова. — 2010. — № 10. — С. 33—35.
  3. Дзятко, Д. В. Імя ў навуцы: Павел Аляксандравіч Міхайлаў / Д. В. Дзятко // Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння : навуковы зборнік да 60-годдзя П. А. Міхайлава / адк. рэд. Д. В. Дзятко. — Мінск : Права і эканоміка, 2010. — С. 4—13.
  4. Дзятко, Д. В. Навуковыя публікацыі П. А. Міхайлава / Д. В. Дзятко // Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння : навуковы зборнік да 60-годдзя П. А. Міхайлава / адк. рэд. Д. В. Дзятко. — Мінск : Права і эканоміка, 2010. — С. 16—35.
  5. Нямковіч, Н. М. [Пра П. А. Міхайлава] / Н. М. Нямковіч // Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння : навуковы зборнік да
  6. 60-годдзя П. А. Міхайлава / адк. рэд. Д. В. Дзятко. — Мінск : Права і эканоміка, 2010. — С. 15.
  7. Палашкевіч, С. У. Лексікаграфічная дзейнасць Паўла Аляксандравіча Міхайлава / С. У. Палашкевіч // Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння : навуковы зборнік да 60-годдзя П. А. Міхайлава / адк. рэд. Д. В. Дзятко. — Мінск : Права і эканоміка, 2010. — С. 78−82.
  8. Старасценка, Т. Я. [Пра П. А. Міхайлава] / Т. Я. Старасценка // Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння : навуковы зборнік да 60-годдзя П. А. Міхайлава / адк. рэд. Д. В. Дзятко. — Мінск : Права і эканоміка, 2010. — С. 16.
  9. Фацеева, С. І. [Пра П. А. Міхайлава] / С. І. Фацеева // Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння : навуковы зборнік да
  10. 60-годдзя П. А. Міхайлава / адк. рэд. Д. В. Дзятко. — Мінск : Права і эканоміка, 2010. — С. 14−15.
  11. Дзятко, Д. В. Міхайлаў Павел Аляксандравіч / Д. В. Дзятко, С. У. Шахоўская // Культура Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: В. В. Калістратава [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 2014. — Т. 5. — С. 597.
  12. Дзятко, Д. Пра майго настаўніка : да 65-годдзя Паўла Міхайлава / Д. Дзятко // Роднае слова. — 2015. — № 10. — С. 48—49. 
  13. Дзятко, Д. Павел Міхайлаў: з пашанай да мовы і чалавечых лёсаў / Д. Дзятко, С. Шахоўская // Роднае слова. — 2020. − № 11.
  14. Беларускае разуменне свету: да 70-годдзя Паўла Аляксандравіча Міхайлава / уклад. Д. Дзятко, С. Шахоўская. — Мінск, 2020. − 96 с.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д Беларускае разуменне свету: да 70-годдзя Паўла Аляксандравіча Міхайлава / уклад. Д. Дзятко, С. Шахоўская. — Мінск, 2020. — 96 с.
  2. Лингвистика Беларуси : аннотированный указатель диссертаций (1991—2013). — Минск : Ковчег, 2015. — 266 с. (соавт.: Н. П. Теслюк).
  3. Мовазнаўцы : нарысы па гісторыі беларускай лінгвістыкі. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2017. — 496 с. (суаўт.: Д. В. Дзятко).