Пятро Сушко
Пятро Сушко | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1 студзеня 1937 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 лістапада 1996 (59 гадоў) |
Грамадзянства | |
Бацька | Павел Міхайлавіч Сушко |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, паэт |
Жанр | байка, фельетон[d], пародыя і эпіграма |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Пятро (Пётр Паўлавіч) Сушко́[1][2] (1 студзеня 1937, в. Сушкі, Мёрскі раён, Віцебская вобласць — 20 лістапада 1996) — беларускі паэт, перакладчык, член Саюза пісьменнікаў з 1984 года[2]. Псеўданімы: Пятрусь Абаранак; Ясь Ажынскі; Міхась Валашковіч; Кірша Рымар; Халімон Клін; Яська Лысы; Апанас Парнаскі; Кастусь Паўлюковіч; Раман Сітковіч; Рамянец П.; Пятро Рамянец; Тамаш Тутэйшы; Цімох Дзераза[3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 1 студзеня 1937 года ў в. Сушкі ў сям’і беларускага паэта Паўла Сушко[4][2].
У 1956 годзе скончыў сярэднюю школу ў Мёрах[2]. Працаваў выхавацелем у Аляксандраўскім дзіцячым даме[2]. У 1959—1961 гадах праходзіў службу ў Савецкай Арміі[2]. У 1966 годзе скончыў факультэт журналістыкі[2] Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Працаваў у мёрскай раённай газеце «Сцяг працы» (1966—1968), карэспандэнтам газеты «Віцебскі рабочы» (1968—1969). Пераехаўшы ў Мінск, быў літаратурным супрацоўнікам газеты «На страже Октября» (1969—1970), «Звязда» (1970—1973), часопіса «Вожык» (1973—1977). У 1977—1980 гадах быў рэдактарам аддзела літаратуры часопіса «Вожык», у 1980—1987 — адказным сакратаром штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». З 1989 года працаваў старшым рэдактарам у выдавецтве «Полымя».
Памёр 20 лістапада 1996 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Друкавацца П. Сушко пачаў у 1954 годзе ў Мёрскай раённай газеце «Зара камунізму» (верш «Цёплы дожджык»). Аўтар зборнікаў сатырычных і гумарыстычных вершаў, баек, мініяцюр, вершаваных фельетонаў, пародый і эпіграм: «Ганарлівы сучок» (1975), «Восці напагатоў» (1978), «Парнаская кузня» (1981). Яго кніга «Паэтычнае веча» — першы ў беларускай літаратуры вянок парадыйных санетаў, якія вызначаюцца глыбокім філасофскім зместам. Плённа працаваў і ў лірыцы. Яго зборнік «Пратокі» (1976) і вянок санетаў «Зямля гаючых траў» вызначаюцца глыбінёй пачуццяў, узнёсласцю думак, арыгінальнасцю вобразаў. Для дзяцей пісаў зборнікі «Вясёлы Бай» (1980), «Чмялёва гушкалка» (1986), «Ехаў кот у лес па дровы» (1990). Напісаў жартоўныя варыяцыі на фальклорныя тэмы «Касіў Ясь канюшыну» (1976), вянок гумарыстычных актаў «Роздум ля Парнаса» (1983, пад псеўд. Кірша Рымар).
Займаўся перакладамі. пераклаў на беларускую мову асобныя творы В. Будзінскага, Т. Паляноўскага, Ю. Кругляка, І. Неміроўскага, П. Рабра і іншых аўтараў[2].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- У 2000 годзе на будынку Мёрскай сярэдняй школы № 1 устаноўлена мемарыяльная дошка.
Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д е ё ж БП 1994.
- ↑ Сушко Пятро (Пётр Паўлавіч) на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- ↑ Павел Сушко: «Мне не забыць…» 14.06.2021
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Саламевіч І. У. Сушко́ Пятро (Пётр Паўлавіч) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 300. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сушко Пятро // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэд. А. В. Мальдзіса. — Мн., 1995. — Т. 5. — С.454.
- Пятро Сушко // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 522—553. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Камейша К. А. Літаратурныя пародыі Пятра сушко: жанравая своеасаблівасць
- іГумарыстычныя далянляды: Віцебшчына // Часопіс «Вожык». № 1, 2011. — С. 16.
- Пісьменнікі, паэты, літаратары. Міёрскі раён // Міёрская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма
- Пётр Сушко—поэт, переводчик, журналист Миорщины (бел.) // Газета «Міёрскія навіны»
- Нарадзіліся 1 студзеня
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Мёрскім раёне
- Памерлі 20 лістапада
- Памерлі ў 1996 годзе
- Супрацоўнікі газеты «Віцебскі рабочы»
- Супрацоўнікі газеты «Звязда»
- Супрацоўнікі часопіса «Вожык»
- Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Перакладчыкі СССР
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Перакладчыкі з польскай мовы
- Перакладчыкі з украінскай мовы
- Перакладчыкі паэзіі на беларускую мову
- Паэты СССР
- Паэты Беларусі
- Паэты паводле алфавіта
- Беларускамоўныя паэты
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР