Радольф Крэйцэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Радольф Крэйцэр
Rodolphe Kreutzer
Rodolphe Kreutzer by Riedel.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння

16 лістапада 1766(1766-11-16)

Месца нараджэння

Версаль

Дата смерці

6 студзеня 1831(1831-01-06) (64 гады)

Месца смерці

Жэнева, кантон Жэнева, Швейцарыя[1]

Месца пахавання

Могілкі Каралёў[d]
Пер-Лашэз[2][3][4]

Краіна

Францыя

Бацька:

Jean Jacob Kreutzer[d]

Маці:

Elisabeth Trabol[d]

Жонка:

Adélaïde-Charlotte Kreutzer[d]

Месца працы

Вышэйшая нацыянальная кансерваторыя музыкі і танца[d]

Музычная дзейнасць
Прафесіі
Інструменты

скрыпка

Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Радольф Крэйцэр (фр. Rodolphe Kreutzer; 16 лістапада 1766, горад Версаль - 6 студзеня 1831, Жэнева) — французскі скрыпач, кампазітар і дырыжор, прадстаўнік так званай парыжскай скрыпічнай школы.

Немец па паходжанні. Першыя ўрокі музыкі атрымаў у бацькі, затым вучыўся ў Антона Стаміца. З 1802 Крэйцэр займаў пасаду камер-віртуоза пры двары Напалеона I, затым, з 1815, пры Людовіку XVIII. Са дня заснавання Парыжскай кансерваторыі (1795) і да 1826 года Крэйцэр быў прафесарам гэтай установы. Разам з П'ерам Родэ і П'ерам Баё Крэйцэр стварыў класічную методыку выкладання ігры на скрыпцы.

Спадчына Крэйцэра ўключае 19 скрыпічных канцэртаў, 40 опер і іншыя творы, але найбольш вядомым апынуўся зборнік эцюдаў (42 études ou caprices, 1796), да гэтага часу выкарыстоўваецца ў якасці навучальнага дапаможніка.

Крэйцэру прысвечана так званая Крэйцарава саната Бетховена, аднак Крэйцэр яе ніколі не выконваў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.535-536

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]