Раду Жудэ
Раду Жудэ | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 сакавіка 1977[1] (47 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, рэжысёр |
IMDb | ID 1257492 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Раду Жудэ (рум.: Radu Jude, нар. 28 сакавіка 1977, Бухарэст) — румынскі кінарэжысёр і сцэнарыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 28 сакавіка 1977 года ў Бухарэсце (Румынія). У 2003 годзе скончыў факультэт рэжысуры Універсітэта медыя ў Бухарэсце, затым працаваў асістэнтам у рэжысёраў Коста-Гаўраса і Крысці Пую. Яго кароткія метры «Тэлевізар у капелюшы» (2006) і «Аляксандра» (2006) былі адзначаны ўзнагародамі на многіх міжнародных фестывалях і цёпла прыняты крытыкамі. Поўнаметражным дэбютам стаў фільм «Самая шчаслівая дзяўчына на свеце» (2009), які заваяваў прыз Еўрапейскай канфедэрацыі мастацкага кіно Берлінскага кінафестывалю. У 2014 годзе кароткаметражка «Яно можа прайсці скрозь сцяну» ўдастоілася спецыяльнай узнагароды Канскага кінафестывалю. Адзін з самых знакамітых фільмаў рэжысёра — каларытны этна-вестэрн «Брава!», адзначаны «Сярэбраным мядзведзем» за найлепшую рэжысуру.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 2006 — «Тэлевізар у капелюшы»
- 2006 — «Аляксандра»
- 2009 — «Самая шчаслівая дзяўчына на свеце»
- 2012 — «Усе ў нашай сям’і»
- 2014 — «Яно можа прайсці скрозь сцяну»
- 2015 — «Брава!»
- 2018 — «Мне пляваць, калі мы ўвойдзем у гісторыю як варвары»
- 2020 — «Вялікімі літарамі»
- 2021 — «Недарэчны трах, або Вар’яцкае порна»
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 25 чэрвеня 2019.
- ↑ выгрузка даных Freebase — Google.