Шматгадовыя апушчаныя ў ваду двухдомныя расліны вышынёй 15—45 см. Лісце лінейна-ланцэтнае з зубчастым краем, цвёрдае, сабрана ў разетку. Кветкі аднаполыя, з белымі пялёсткамі. Мужчынскія кветкі часцей за ўсё адзіночныя, жаночыя ў суквеццях. У час цвіцення расліна ўзнімаецца да паверхні вады. Плод — ягадападобны са скурыстым каляплоднікам. Інтэнсіўна размнажаецца вегетатыўна.
↑ абвгдЭнцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
↑Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
Прусакова Б. М.Разак // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 345. — 599 с., іл. — 10 000 экз.