Размовы з удзельнікам:Andrew Mikhailov

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Памер старонкі: 30 431

Вітаем

Smiley head happy.svg Вітаем у Вікіпедыі!
Вельмі рады бачыць Вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што зараз робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошнія змены.
Crystal Clear app korganizer.png Што зрабіць?
Icon apps query.svg Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі ці ў суполку Фэйсбука або LJ, праз IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
Nuvola gnome-fs-trash-full.svg Зрабілі памылку?

--JerzyKundrat (размовы) 21:30, 10 студзеня 2018 (MSK)

Гісторыя пошты Беларусі[правіць зыходнік]

Ваш артыкул — фактычна дубль існаваўшага раней артыкула Гісторыя пошты і паштовых марак Беларусі. Іх варта аб’яднаць — у старым артыкуле якраз адсутнічаюць раздзелы пра даўнюю гісторыю.--Artsiom91 (размовы) 23:05, 21 студзеня 2018 (MSK)

Лічу, што не трэба змешваць дзве розныя тэмы. Другая – адносіцца да філатэліі, неабходна адрэдагаваць яе назву на Гісторыя паштовых марак Беларусі. Мне больш імпануе падыход на расійскай Вікіпедыі.

Артыкулы пра былыя сельсаветы[правіць зыходнік]

Прашу пры стварэнні артыкулаў пра былыя сельсаветы ўлічваць наступнае:

  1. Не прынята ствараць шаблонаў і катэгорый для скасаваных сельсаветаў. Усе шаблоны і катэгорыі апісваюць сучасны адміністрацыйны падзел — для гістарычнага дастаткова апісання ў артыкулах. Гэта звязана з тым, што, па-першае, для большасці гістарычных сельсаветаў невядомы іх склад, а па-другое, адзін населены пункт мог змяніць шмат сельсаветаў, і вялікая колькасць шаблонаў і катэгорый толькі пародзіць блытаніну (ды і як у адзін шаблон упіхеуць склад сельсаветы ў розныя часы — незразумела). Таму і "чырвоных" шаблонаў і катэгорый дадаваць не трэба.
  2. Для гістарычных сельсаветаў няма сэнсу ў картцы пазначаць афіцыйную мову, тэлефонны і аўтамабільныя коды, бо хутчэй за ўсё яны былі не такімі на момант існавання сельсавета (адно што мову можна дадаць для нацыянальных сельсаветаў). І краіна хутчэй за ўсё на Беларусь, а СССР/БССР.
  3. Факты, што "ўсе населеныя пункты адышлі да іншага сельсавета", "з 1941 па 1944 быў пад акупацыяй", "Магілёўскай вобласці" цэнтр сельсавета павінны падмацоўвацца крыніцамі. Калі ў энцыклапедыі "Гарады і вёскі Беларусі" толькі сказана, што ў 1931 годзе сельсавет перайшоў з аднаго раёна ў іншы і больш нічога, то ў Вікіпедыі тое ж самае і варта напісаць. З такой згадкі незразумела, які дакладна быў цэнтр, ці не быў сельсавет скасаваны да 1941 года (ці да 1938, калі створана Магілёўская вобласць), якія населеныя пункты сельсавета куды адышлі (не трэба за ўсе пункты рабіць вывад толькі па меркаваным цэнтры сельсавета).

Магчыма, Вы маглі бачыць нейкія іншыя артыкулы, дзе тыя ці іншыя звесткі былі пазначаны, але трэба быць уважлівым, беручы іх за аснову, і падаваць толькі рэальную інфармацыю, якая адпавядае крыніцам.--Artsiom91 (размовы) 13:49, 29 студзеня 2018 (MSK)

Дзякуй за ўважлівасць, а то мне патрэбна была парада па гэтым артыкулам.
  1. Прымаецца.
  2. Так і ёсць.
  3. Бяру інфармацыю па скасаваным і ўтвораным адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам з кнігі: Административно-территориальное устройство БССР: Справочник: В 2-х т. Т.2: (1944–1980 гг.)/Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР; Сост. Гриневич С. Д. и др. – Мн.: Беларусь, 1987.–283 с. ББК 67.99(2Б)Оя2. С. 90. «Пад акупацыяй» больш не буду пісаць, хоць і ёсць афіцыйныя звесткі пра гэтыя падзеі. Адкінуў гэтыя пытанні, будзем хутчэй рухацца ўперад.Andrew Mikhailov (размовы) 14:56, 29 студзеня 2018 (MSK)
Артыкулы па дзеючым сельсаветам добрыя, ці будуць парады?Andrew Mikhailov (размовы) 15:01, 29 студзеня 2018 (MSK)
У цэлым артыкулы добрыя. Было б добра ў шаблоне-картцы знакі "=" ставіць у адзін слупок (як у артыкулах пра вёскі) — так лягчэй бачыць, якія параметры запоўнены, а якія не, і выпраўляць іх. Яшчэ ў картцы замест "27 вёсак" варта пісаць "27 населеных пунктаў", бо там у пераважнай большасці не толькі вёскі. І не забываць прастаўляць інтэрвікі (звязваць з іншымі мовамі).--Artsiom91 (размовы) 15:17, 29 студзеня 2018 (MSK)

Калі хочаце, магу аўтаматычна ботам паствараць артыкулаў пра сельсаветы. Там будзе часткова запоўненая картка, спіс населеных пунктаў са статусам, катэгорыі і шаблоны. Трэба будзе рукамі дапісаць гісторыю, крыніцы, колькасць насельніцтва.--Artsiom91 (размовы) 15:17, 29 студзеня 2018 (MSK)

Паспрабуйце стварыць аўтаматычна артукулы аб сельсаветах ў адным з раёнаў Магілёўскай вобласці, а я пабачу, што мне спатрэбіцца рабіць далей. Пра інтэрвікі я пакуль што нічога не ведаю, буду вывучаць. Мне спатрэбіцца нейкі час на вывучэнне новых прылад. У першыя дні было вельмі цяжка ствараць артыкулы, з часам прыходзіць панятак.Andrew Mikhailov (размовы) 15:56, 29 студзеня 2018 (MSK)
Стварыў робатам артыкулы пра сельсаветы Клічаўскага раёна, іх можна знайсці ў катэгорыі Катэгорыя:Артыкулы, створаныя аўтаматычна. Калі будзеце дапрацоўваць, калі ласка, прыбярыце ўнізе артыкула шаблон {{Бот}}, каб артыкул знік з катэгорыі. Падобныя артыкулы магу стварыць для ўсёй Беларусі. Заўвагі і пажаданні па дапаўненні прымаюцца.--Artsiom91 (размовы) 17:37, 3 лютага 2018 (MSK)
Дзякуй! Было б вельмі добра дадаць 3 стаўбцы ў табліцу, а я дадам інфармацыю пра насельніцтва і колькасць гаспадарак. А далей будзе бачна. Многія сельсаветы скасаваны, таму вельмі ўважліва і марудна рэдактую артыкулы. Цяпер займаюсь Навагрудскім раёнам.--Andrew Mikhailov (размовы) 18:25, 3 лютага 2018 (MSK)
Заўвага для Artsiom91: лепш стварыць асобны шаблон {{Заліўка сельсаветаў Беларусі}}, а не выкарыстоўваць {{Бот}}, каб не засмечваць катэгорыю. --Artificial123 (размовы) 19:12, 5 лютага 2018 (MSK)
Магчыма, але я не збіраюся рабіць заліўку. Мне б хацелася, каб аўтаматычнае стварэнне артыкулаў было толькі палягчэннем ручной працы, і каб усе аўтаматычна створаныя атрыкулы аператыўна былі апрацаваны, з выдаленнем шаблона {{Бот}} (а яго выкарыстоўваць, менавіта каб неапрацаваныя артыкулы адсочваць). Урэшце, шаблон і катэгорыію для заліўкі сельсаветаў можна стварыць, а як стане непатрэбнай — выдаліць.--Artsiom91 (размовы) 19:16, 5 лютага 2018 (MSK)
Сустрэлася адмыслоўная назва скасаванага сельсавета, гл. апошні адкат Шаблон:Навагрудскі раён. Згэтай назвай сельсавет быў скасаваны. Што рабіць?Andrew Mikhailov (размовы) 18:33, 3 лютага 2018 (MSK)
Інтэрвікі гэта Вікіпедыя:Інтэрвікі, здаецца Вы дадаяце, але не ўсюды.--Artsiom91 (размовы) 16:19, 29 студзеня 2018 (MSK)
Зразумеў, імкнуся дадаваць іх.Andrew Mikhailov (размовы) 16:29, 29 студзеня 2018 (MSK)

Шыфр[правіць зыходнік]

Добры вечар. Калі ласка, у бібліяграфічным апісанні літаратуры да артыкула не трэба пісаць савецкі бібліятэчны шыфр: ББК 67.99(2Б)Оя2.. Іншая справа: ISBN (Міжнародны стандартны кніжны код). Дзякуй за увагу.--Dzianis Niadbajla (размовы) 19:51, 29 студзеня 2018 (MSK)

Прывітанне! Так, зразумеў.

Актау[правіць зыходнік]

Вітаю. А навошта Вы змянілі ў гэтым шаблоне спасылку на Актау? Гэта ж галоўнае значэнне. --Artificial123 (размовы) 14:30, 5 лютага 2018 (MSK)

Таму што ёсць некалькі населеных пунктаў з гэтай назвай, напрыклад ва Усходне-Казахстанскай вобласці.--Andrew Mikhailov (размовы) 14:42, 5 лютага 2018 (MSK)
Выбачайте, зрабіў памылку – у Заходне-Казахстанскай і др. абласцях Казахстана.--Andrew Mikhailov (размовы) 14:48, 5 лютага 2018 (MSK)
Так, але Актау, які абласны цэнтр - найбольш вядомы і шукаецца найбольш. Выпраўце, к. л. --Artificial123 (размовы) 14:53, 5 лютага 2018 (MSK)
Зрабіў. Хочацца ўсё паспрабаваць, але пакуль што не хапае вопыту.--Andrew Mikhailov (размовы) 15:01, 5 лютага 2018 (MSK)
Я зрабіў, а не Вы. --Artificial123 (размовы) 15:19, 5 лютага 2018 (MSK)
Націснуў на адкат, чаму не адкаціла? Я пакуль што многа чаго не ведаю, напрыклад, як працуюць інструменты. За месяц усё не ахапіць, буду рухацца наперад і паступова вывучаць.--Andrew Mikhailov (размовы) 18:16, 5 лютага 2018 (MSK)
Проста на адкат націснуць недастаткова. Пасля націскання з’яўляецца акенца перапрагляду, дзе трэба пацвердзіць адкат кнопкай "Запісаць".--Artsiom91 (размовы) 18:38, 5 лютага 2018 (MSK)
Зразумела, я не пракруціў артыкул уніз і не ўбачыў кнопку «Запісаць». Учора зрабіў аналагічную памылку ў адным з артыкулаў, зараз не прыпомню.--Andrew Mikhailov (размовы) 18:48, 5 лютага 2018 (MSK)
Я пакуль што не сябрую з праграміраваннем, гэта для мяне вялікі мінус. Аднак я вельмі добра ведаю адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне не толькі Беларусі і былых краін СССР, але і мноства краін свету. Ёсць інфармацыя, пачынаючы з пачатку 1980-х гадоў. Я магу па гэтай тэматыцы дакопвацца прыкладна так, як раблю гэта з сельсаветамі Навагрудскага раёна. У мяне пад рукамі кнігі, даведнікі, энцыклапедыі (ёсць 1950-х гадоў) – гэтай інфармацыі няма ў сеціве. Калі спатрэбіцца, буду вельмі рады дапамагчы.--Andrew Mikhailov (размовы) 19:10, 5 лютага 2018 (MSK)
Гэта вельмі дапаможа! Дзве вобласці Казахстана цалкам залітыя, але некаторыя НП ужо скасаваныя, а ў заліўцы адзначаны як існыя. Будзе час/магчымасць — можаце заняцца. Сёлы скасоўваліся звычайна ў 1990-х — 2010-х. --Artificial123 (размовы) 19:14, 5 лютага 2018 (MSK)
Абавязкова прагледжу! Вы робіце вельмі важную справу па напаўненню Беларускай Вікіпедыі, буду дапамагаць усімі магчымымі сродкамі.
Маю заўвагі: не забывайце ставіць інтэрвікі і пажаданне: калі НП скасаваны, то ў нав. шаблоне яго пажадана выдзяліць курсівам. --Artificial123 (размовы) 21:31, 5 лютага 2018 (MSK)
Я і сам здагадаўся, у шаблонах гэтыя назвы былі выдзелены курсівам. Відаць курсіў аўтаматычна перанесены пры ўтварэнні артыкулаў.--Andrew Mikhailov (размовы) 21:40, 5 лютага 2018 (MSK)
Так. Тэкст артыкулаў стары, а шаблоны новыя. Вось і трэба гэта сінхранізаваць. --Artificial123 (размовы) 21:43, 5 лютага 2018 (MSK)
Дрэва катэгорый (граф):
Яшчэ заўвагі: з артыкулаў пра скасаваныя НП варта выдаляць катэгорыі тыпу "Населеныя пункты ХХХ раёна", пакідаючы толькі "Скасаваныя населеныя пункты ХХХ раёна". І паглядзіце на дрэва катэгорый ў ключамі, што я перапрацаваў. Варта рабіць па аналогіі. --Artificial123 (размовы) 00:52, 6 лютага 2018 (MSK)
Раю выкарыстоўваць гаджэт HotCat для дадання, змены і выдалення катэгорый. Уключаецца ў настройках. --Artificial123 (размовы) 13:24, 6 лютага 2018 (MSK)
Калі ласка, не забывайцеся пра інтэрвікі і ключы сартыроўкі ў катэгорыях. --Artificial123 (размовы) 21:31, 12 лютага 2018 (MSK)
Зараз працую над гэтым у Аягозскім і Жармінскім раёнах.--Andrew Mikhailov (размовы) 21:37, 12 лютага 2018 (MSK)
Заліў астатнія артыкулы Усходне-Казахстанскай вобласці. --Artificial123 (размовы) 12:12, 18 лютага 2018 (MSK)
Якое натхненне – Казахстан плюс лены Швецыі! Вельмі добрая праца! Зараз пачну глядзець, што патрэбна будзе дадаць.--Andrew Mikhailov (размовы) 13:01, 18 лютага 2018 (MSK)
Чарговы раз нагадваю пра інтэрвікі ў катэгорыях і шаблонах. --Artificial123 (размовы) 20:49, 21 лютага 2018 (MSK)

Калі ласка, так больш не рабіце. --Artificial123 (размовы) 15:25, 6 сакавіка 2018 (MSK)

Добры дзень. Адбылася накладка. Я пачаў пераклад раніцай да вашай праўкі, але давялося адкласці працу ў бок, бо паўстала патрэба адлучыцца на некалькі гадзін. Вярнуўшыся, завяршыў пачатае і апублікаваў пераклад. --Andrew Mikhailov (размовы) 15:57, 6 сакавіка 2018 (MSK)
Здаецца, зразумеў, чаму ў Вас збіваюцца карткі і няправільна часта выглядае артыкул. Вы выкарыстоўваеце візуальны рэдактар, таму ад яго ўсе беды. Звяртаю ўвагу на наяўнасць шаблонаў {{lang-XX}}, напрыклад, {{lang-kk}}, які паказваецца як каз.: {{{1}}}. Прыклад: каз.: Водокачка. --Artificial123 (размовы) 18:36, 7 сакавіка 2018 (MSK)

Ордэн[правіць зыходнік]

BoNM - Kazakhstan Hires.png Казахстанская зорка
За руплівую працу над населенымі пунктамі Казахстана. --Artificial123 (размовы) 23:59, 5 лютага 2018 (MSK)

Схема маршрутаў да дарог Беларусі[правіць зыходнік]

Адкажыце, калі ласка, што гэта за дзіўныя схемы Вы панадавалі да артыкулаў пра рэспубліканскія дарогі. Напрыклад Магістраль М8:

  • чаму там дзве дарогі, калі на самой справе адна?
  • Чаму мяжа Віцебскага раёна праходзіць па р. Зах. Дзвіна?
  • чаму пазначаны фантомныя з'езды да Р-20 і М3 с М8?
  • і г.д. і г.д.

Дзякуй за дапаўненне, але ўсялякая інфармацыя павінна адпавядаць рэчаіснасці.--Dzianis Niadbajla (размовы) 22:17, 1 мая 2018 (MSK)

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БССР[правіць зыходнік]

Прывітаньне. Я заўважыў, што пры напісаньні артыкулаў вы карыстаецеся наступнымі крыніцамі:

  1. Административно-территориальное устройство БССР: Справочник: В 2-х т. Т.1 (1917—1941) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР; редкол.: В. А. Круталевич и др. — Мн.: Беларусь, 1985. — 390 с.;
  2. Административно-территориальное устройство БССР: Справочник: В 2-х т. Т.2 (1944—1980) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР; Сост. Гриневич С. Д. и др. — Мн.: Беларусь, 1987. — 283 с.

Скажыце, калі ласка, у вас гэтыя даведнікі ў папяровым варыянце? --Ліцьвін (размовы) 16:15, 21 жніўня 2018 (MSK)

На жаль, толькі 2-і том. Частку інфармацыі аб даваенным часе можна знайсці ў шматтомніку «Гарады і вёскі Беларусі» Andrew Mikhailov (размовы) 07:33, 24 жніўня 2018 (MSK)
 Шмат інфармацыі ёсць у архівах, напрыклад рэгіянальных:  
 http://fk.archives.gov.by/catalogue/53/   
 Таксама сустракаў шмат электронных дакументаў па даваенным сельсаветам у Нацыянальным  
 архіве Рэспублікі Беларусь.--Andrew Mikhailov (размовы) 07:48, 24 жніўня 2018 (MSK)
Дзякуй. Я карыстаюся архівам. На жаль, але ў мяне няма аніякага тому. Адкуль у вас 2-і том, калі не сакрэт? --Ліцьвін (размовы) 04:00, 30 жніўня 2018 (MSK)
Калі ласка, паглядзіце, ці згадваецца Косаўскі сельсавет у 1954 годзе. --Ліцьвін (размовы) 02:47, 31 жніўня 2018 (MSK)
Купляў у кнігарне ў мінулым стагоддзі, першага тома не бачыў.:) У 1944–1980 гадах быў асобна горад Косава, сельсавета не было.--Andrew Mikhailov (размовы) 19:39, 4 верасня 2018 (MSK)
Дзякуй за адказ. --Ліцьвін (размовы) 21:37, 6 верасня 2018 (MSK)

Прывітаньне. А ў вас ёсьць даведнік «Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 июня 1955 года»? --Ліцьвін (размовы) 20:09, 17 верасня 2018 (MSK)

Няма.--Andrew Mikhailov (размовы) 22:16, 19 верасня 2018 (MSK)