Брылеўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Машанацкі сельсавет)
Брылеўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Магілёўскі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Брылі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 23 снежня 2009
Насельніцтва (2009) 947
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6

Брыле́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Брылі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Машанацкі сельсавет у складзе Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Машанакі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лупалаўскім раёне БССР. З 2 сакавіка 1931 года ў складзе Магілёўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 22 ліпеня 1960 года ў склад Мастоцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Макаўня, Макрусінка і Мацееўшчына)[1]. 9 снежня 1975 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Брылі, сельсавет перайменаваны ў Брылеўскі. 23 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Кадзінскага (6 населеных пунктаў: Брылі, Зылі, Каменка, Канстанцінаўка, Качурына, Малееўка) і Мастоцкага (4 населеныя пункты: Зарудзееўка, Макаранцы, Машанакі і Мішкаўка) сельсаветаў[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 947 чалавек[3], з іх 93,3 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 1,5 % — украінцы[4].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

У склад сельсавета ўваходзіла 10 населеных пунктаў (2009 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва, 2007 Гаспадаркі, 2007 Насельніцтва, 2009[5]
Брылі вёска 384 151 353
Зарудзееўка вёска 65 27 48
Зылі вёска 22 16 17
Каменка вёска 23 13 19
Канстанцінаўка вёска 32 21 29
Качурына вёска 65 30 50
Макаранцы вёска 340 128 301
Малееўка вёска 15 12 13
Машанакі вёска 117 62 85
Мішкаўка вёска 37 19 32

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  2. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2018. Праверана 26 чэрвеня 2022.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 31 кастрычніка 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.6. Кн.2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. – 592 с.: іл. ISBN 978-985-11-0440-2.