Перайсці да зместу

Гісторыя пошты Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларусь Рэспубліка Беларусь

Марка Беларускай Народнай Рэспублікі (1918) (Скот #?)

Першая паштовая марка незалежнай Беларусі (1992)
(Скот #1)
Гісторыя пошты
Член СПС з 13 мая 1947
Паштовыя адміністрацыі
Расійская імперыя Расійская імперыя (да 1917 г.) 1 рубель = 100
капеек
Расія Расійская рэспубліка (1917) 1 рубель = 100
капеек
БССР (19171923) 1 рубель = 100
капеек
Сцяг Беларускай Народнай Рэспублікі Беларуская Народная Рэспубліка (19181920) 1 рубель = 100
капеек
Сцяг БССР Беларуская ССР (да 1992 г.) 1 савецкі рубель = 100
капеек
Беларусь Рэспубліка Беларусь1992 г.) 1 беларускі рубель = 100
капеек
Белпошта1995 г.)
Офіс пошты праспект Незалежнасці, будынак 10, 220050, Мінск, Беларусь
Сайт пошты www.belpost.by
Першыя паштовыя маркі
Філатэлія
Колькасць
марак за год
40–50
Удзельнік WNS з 2002 г.

Карта Беларусі.

Гісто́рыя по́шты Белару́сі налічвае больш за 1000 гадоў і ўключае перыяды, якія адпавядаюць паштовым сістэмам дзяржаў, у склад якіх уваходзіла тэрыторыя сучаснай Беларусі, і перыяд незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Беларусь з’яўляецца членам Сусветнага паштовага саюза з 1947 г. Нацыянальным паштовым аператарам з’яўляецца «Белпошта».

Старажытная Русь

[правіць | правіць зыходнік]

Патрэба ў атрыманні вестак з іншых мясцін і краін ставіцца да глыбокай старажытнасці. Продкі беларусаў, як і іншыя народы, ў сваёй гаспадарчай і вайсковай дзейнасці ўжыццяўлялі сувязь з дапамогай ганцоў, якія прыносілі паведамленні як вусныя, гэтак і пісьмовыя.

Ужо з 885 года ў рускіх летапісах з’яўляюцца словы «паслаў вестку» ці «паслаў сказаць». «Паслаў Алег да радзімічаў пытаючы…» — «Аповесць мінулых гадоў» пра падзеі 885 года.

У Віцебску і Мсціславе знойдзены берасцяныя граматы з пісьмовымі паведамленнямі.

У Кіеўскай Русі была ўсталявана павіннасць «павоз», па якой насельніцтва абавязана было пастаўляць коней і вазы для перавозкі княжацкіх ганцоў і паклаж. Ганцы дастаўлялі распараджэнни князёў у розныя пункты княств і паміж княствамі. Ганец быў збройны шашкай і лукам са стрэламі. Часам ганец ехаў і без граматы, адменныя весткі завучваў напамяць. Пра сваё прыбыццё ён апавяшчаў гукамі ражка.

Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая

[правіць | правіць зыходнік]

З першай паловы ХIII стагоддзя заходнія землі Русі далучаюцца ў склад Вялікага княства Літоўскага.

У летапісы канца ХIV стагоддзя згадваецца княжацкая паштовая служба. Вялікі князь і ўдзельныя князькі ўтрымвалі ганцоў для перасылання паведамленняў і ўказаў. Быць княжацкім ганцом мог далёка не кожны. Гэта служба патрабавала добрых ведаў мясцовых дарог, умення арыентавацца днём і ноччу, быць адважным у дарозе.

З 1557 г. на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага стала наладжвацца паштовая служба.

У 1583 г. годзе адкрыты паштовыя зносіны паміж Гродна, Беластокам і Варшавай.

Пасля таго як у 1667 годзе ў вёсцы Андрусава (цяпер у Смаленскай вобласці) было заключана мірнае пагадненне паміж Рускім царствам і Рэччу Паспалітай, асобным пунктам якога было развіццё паштовых зносін, быў створаны паштовы тракт па напрамку ВільняМасква. Ён праходзіў праз Мінск, Смаленск і Магілёў. Пошта гэта, названая Віленскай, была заснавана 14 снежня 1667 г. Праект яе упарадкавання распрацаваў віленскі паштмайстар Рэйнгольд Бісінг. Ён жа склаў палажэнне, якім ўсталёўваўся парадак праходжання пошты. 3 Вільні паштар адпраўляўся ў пятніцу, у Мінск прыбываў у нядзелю ў тры гадзіны дня, у Магілёў — апоўдні ў панядзелак, а на граніцу (у мястэчка Кадзіна, што на Смаленшчыне) — у аўторак раніцай. Да гэтага часу сюды павінна была паступіць і маскоўская пошта. У напрамку Масквы карэспандэнцыя адпраўлялася раз на тыдзень. З Вільні да Масквы лісты даходзілі за 8 дзён.

У тым жа 1667 годзе ў Мінску з’явіўся першы паштовы ям (прататып станцыі). У яго штаце былі тры ямшчыкі і адзін стараста. Тут можна было памяняць коней, пераначаваць. Пазней паштовыя ямы былі створаны ў Мсціславе, Магілёве, Барысаве, Смілавічах, Ігумене, Радашковічах, Маладзечне. Ямы ствараліся ўздоўж галоўных дарог праз 20-30 вёрст.

У Польшчы і Вялікім княстве Літоўскам каралеўская пошта з’яўлялася агульнадзяржаўнай установай. Пазней былі створаны і прыватныя пошты, якія дапаўнялі дзейнасць каралеўскай. Прыватныя пошты перавозілі паштовыя адпраўленні ў еўрапейскія краіны, а таксама падтрымвалі ўнутраныя паштовыя паведамленні паміж гарадамі. Для кіравання пошт уводзіцца пасада генеральнага паштмайстра, ствараецца паштовае ўпраўленне. Паштовая служба ў Вялікім Княстве Літоўскам мела шмат агульнага з ямской службай у Расійскай дзяржаве.

У 1764 годзе ў Польшчы быў выдадзены «Універсал пра паштовую справу», які стаў грунтам для істотнай мадэрнізацыі інстытута пошты ў Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскам. Для гэтага кіраўніцтва паштовай службай было даручана «Генеральнай дырэкцыі пошт Е. К.В. каронных і літоўскіх земляў». Перавозкай карэспандэнцыі займаліся пешыя і конныя ганцы, якіх звалі кур’ерамі ці паштарамі. Лісты дастаўляліся звычайнай поштай (так званай «ардынарнай») і так званымі «эстафетамі», або спецыяльнымі ганцамі.

Беларусь у складзе Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

Новы этап у развіцці пошты пачаўся пасля далучэння Вялікага княства Літоўскага да Расійскай імперыі. Пасля прыняцця Ўказа ад 23 лістапада 1772 г., граф З. І. Чарнышоў разгарнуў актыўнае будаўніцтва паштовага тракта Санкт-ПецярбургМагілёў. На працягу года было пабудавана 134 будынкі з усімі патрэбнымі пабудовамі. У губернскіх гарадах — Магілёве і з 1776 г. у Полацку — іх звалі паштамтамі («Пост-Амтами»), у іншых гарадах — паштовымі дварамі, а змешчаныя не ў гарадах і па паштовых трактах — паштовымі станцыямі.

Па Санкт-Пецярбургска—Магілёўскаму паштоваму тракту ўпершыню ў Расійскай імперыі сталі перавозіць газеты па падпісцы. Адбылося гэта ў 1773 г.

У 1862 годзе пасля адкрыцця рэгулярнага руху па Пецярбургска—Варшаўскай чыгунцы на станцыі Гродна была арганізавана перасыланне пошты з пасажырскімі цягнікамі.

Першымі чыгункамі, па якіх сталі перавозіць пошту двойчы на дзень былі Санкт-Пецярбургска—Варшаўская і Маскоўска—Харкаўская.

Беларусь у складзе СССР

[правіць | правіць зыходнік]

У сувязі з грамадзянскай вайной, што пацягнула за сабой голад і разруху, станаўленне пошты ў першыя гады Савецкай улады было цяжкім. Кіраванне паштова-тэлеграфнай справай у Беларусі на працягу чатырох гадоў неаднаразова ператваралася і пераназывалася.

Толькі 7 верасня 1922 года функцыі паштовай сувязі былі перададзены зноў утворанаму Кіраванню сувязі Заходняй акругі.

У 1932 годзе ў рэспубліцы была адкрыта першая паштовая авіялінія Мінск—Глуск—Парычы—Мазыр на самалёце У-2.[1]

Да 1960 года цалкам механізавана дастаўная служба.[2].

Сучасны перыяд развіцця

[правіць | правіць зыходнік]


Першая паштовая марка незалежнай Беларусі (1992)

Новы перыяд у гісторыі беларускай пошты, адзначаны распрацоўкай і ўкараненнем шэрага новых паслуг і сучасных тэхналогій, пачаўся ў сярэдзіне 1990-х гадоў.

1994 год — укаранёна экспрэс-пошта па Рэспубліцы Беларусь (сёння на заўтра).

1995 год — укаранёна міжнародная паскораная пошта EMS.

2003 год — арганізавана перасыланне электронных грашовых пераводаў па Рэспубліцы Беларусь, укаранёна паслуга прыёму электронных плацяжоў.

2011 г. — Белпошта прызнана адной з лепшых паштовых службаў у свеце па ўзроўні развіцця электронных паслуг. Паводле даследавання, праведзенага Сусветным паштовым саюзам, беларуская пошта ўвайшла ў Топ-10 паштовых службаў свеце, у якіх электронныя паштовыя паслугі атрымалі найвялікае развіццё, заняўшы ганаровае другое месца.[3].

Зноскі

  1. http://belpost.by/company/history/etapi-razvitia/pochta-ussr-1917-1941/ Почта СССР в 1917—1941 г.г
  2. http://belpost.by/company/history/etapi-razvitia/1950-1995/ Из истории развития почтовой связи Белоруссии В 1950-х — 1995 гг
  3. http://belpost.by/company/history/etapi-razvitia/pochta-10-15/</nowiki> Почтовая связь 2010—2015 гг
  • В. К. Заремский. Формирование почтовых дорог на территории Могилевщины в 16-18 веках /В. К. Заремский // Матэрыялы VI з’езда Беларускага геаграфічнага таварыства. — Мінск: Выд. БДУ, 1999. — С. 251—253.
  • В. К. Заремский. Могилевская почта в 19 веке /В. К. Заремский// Магілёўская даўніна. — 2001. — № 9. — С. 52 — 59)