Перайсці да зместу

Косаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Косаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Івацэвіцкі раён
Уключае 4 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Косава (не ўваходзіла ў склад)
Дата ўтварэння 16 лютага 1987
Дата скасавання 17 верасня 2013
Насельніцтва (2009) 1 155
Косаўскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Ко́саўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — горад Косава (не ўваходзіла ў склад).

Косаўскі сельсавет утвораны 16 лютага 1987 года з населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў падпарадкаванні Косаўскага гарсавета (вёскі Бялавічы, Заполле, Старажоўшчына і Хадоркі)[1]. 17 верасня 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Квасевіцкага сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1155 чалавек[3], з іх 95,1 % — беларусы, 3,1 % — рускія, 0,7 % — палякі, 0,6 % — украінцы[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 вёскі: Бялавічы, Заполле, Старажоўшчына і Хадоркі.

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 лютага 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  2. Решение Брестского областного Совета депутатов от 17 сентября 2013 г. № 305 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области Архівавана 16 чэрвеня 2020.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2016. Праверана 28 снежня 2018.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.