Размовы з удзельнікам:ZlyiLev/2019

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Hair Peace Salon

Прывітанне, Севастополец!

Тут замежнікі наехалі на старонку Hair Peace Salon на ангельскай мове: https://en.wikipedia.org/wiki/Wikipedia:Articles_for_deletion/Hair_Peace_Salon?fbclid=IwAR2ygn3TucuKGURgHPSWDGxfgb87fQzs1RyPqiiTde8TUOksQTl3JwBYCDg. Хочуць хуценька выдаліць з-за «нявартасці». ⁎⁍̴̆_⁍̴̆⁎ Там тэкст у артыкуле такі жа, як на беларускай Wikipedia, калі не ўсё зразумела.

Па-першае, не валодаюць мовай, каб спрачацца за якасць спасылак ("I can't evaluate the Belarussian or Russian sources").

Якія могуць быць пазіцыі ў чартах продажу, калі чартаў у Беларусі няма? Альбомы, самотнікі і сінглы гурт выкладваў у вольны доступ, быў выдадзены сумесны альбом з Jitters на West Records, некаторыя CD рабілі самі і прадавалі на канцэртах у дробных колькасцях фанатам. У конкурсах, дзе ўдзельнічалі музыкі, амаль заўсёды бралі 1–2 месца, не ведаю, што там "load of contests they didn't win, album s & EPs which didn't make an impact on the charts".

Па тым жа крытэрыям WP:NMUSIC (https://en.wikipedia.org/wiki/Wikipedia:Notability_(music)) гурт "жалезна" мае па меншае №1 (дастаткова незалежных і аўтарытэтных крыніц-спасылкак), №7 (выдатны прадстаўнік жанру), №11 (ратацыя на радыё і ТВ), №12 (радыё + ТВ перадачы з удзелам музыкантаў і пра гурт).

Дапамагі, калі ласка, «адбіць» напад. (◡ ‿ ◡ ✿) Калі што трэба будзе перакласці на англійскую мову, пішы ў размовах, я перакладу.

P.S. Я лічу, што гэта ў тым ліку і персанальны «напад». Справу распачаў «юзэр» Cabayi. Пару дзён таму ён паставіў на хуткае выдаленне распрацаваны мною на месяц Азіі (лістапад 2018) англамоўны артыкул пра Кірстэн Німвэй, бо «няма камерцыйных выдавецтваў для тых з паўтузіна раманаў», які ўмомант выдаліў другі адмін. Я адразу ў размовах адпісаў Cabayi, што "колькі камерцыйных выдавецтваў кніг можна прыцягнуць, калі пісаць мастацкую літаратуру на тагальскай мове, калі гэта не пераклад Бібіліі альбо падручнік для школы, на друк якога грошы дае ўрад"? Тагальская мова на Філіпінах, як беларуская, мае праблемы з ужываннем: паўсюль англійская, а свая ў большасці ў вусным ужытку яшчэ трошкі захоўваецца ад бацькоў і дзядоў. Ён не адказаў у размовах, пачаў «дурыцца». Зараз буду спрачацца і спрабаваць выратаваць артыкул са сметніка на агульных пачатках. (*´Д`*)  — Гэту рэпліку пакінуў удзельнік Pr12402 (р · у) 12:07, 9 лістапада 2019

Пераклады артыкулаў

Вітаю! Ужо амаль што паўрокі прайшло пасьля нашае апошняе размовы пра пераклад артыкулаў. Вы казалі што вам папросту бракавала часу і што вы абавязкова пазначыце перакладзеныя артыкулы. Захожду я сюды, а артыкулы як Таці (меч), Надаці, Одаці й Цуругі дагэтуль ня маюць патрэбнага шаблёну ў абмеркаваньнях. Або аўтарскія правы раптам былі скасаваныя? У мяне ё доказы таго, што гэтыя артыкулы былі перакладзеныя зь Беларускае Вікіпэдыі, дык што спадзяюся, што вы нарэшце мяне пачуеце і выправіце гэтыя хібы. З павагаю, Bulhkin (размовы) 22:32, 15 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]