Гэты артыкул выстаўлены на рэцэнзію

Jitters

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Jitters
Гурт Jitters сьпявае на фэстывалі “Rock bez Igły” у 2006 годзе.jpg
Гурт «Jitters» спявае на фестывалі «Rock bez Igły» 17 чэрвеня 2006 года, злева направа: Сяргей Кандраценка, Канстанцін Карман, Артур Лучкоў, Іван Барзенка
Асноўная інфармацыя
Жанры рок-н-рол,[1][2] альтэрнатыўны рок,[3] пастграндж,[4][5] брыт-рок[6][2]
Гады 19982007
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Мінск
Мова песень англійская
Лэйбл West Records
Склад Канстанцін Карман
Сяргей Кандраценка
Іван Барзенка
Павел Кудрын
Былыя
ўдзельнікі
Яўген Вяль
Алег Вяль
Артур Лучкоў
Іншыя
праекты
«Без Билета», «Hair Peace Salon», «Bristeil», «Helaiv», «Rosary», «Port Mone», «Usplёsk», «Paparis», «Маркі», «КонтраБанда», «Па Глазам», «The Bruised Trouveres», «Крамбамбуля»

«Jitters» — беларускі гурт з Мінска, які грае галоўным чынам рок-н-рол і пастграндж. Першапачатковы склад аднаго з найярчэйшых беларускіх прадстаўнікоў брытанскага інды-року быў сфарміраваны ў 1998 годзе,[7] і на сённяшні момант калектыў выдаў паўнафарматны альбом «Split Before, Together Now» (разам з «Hair Peace Salon»), а таксама некалькі EP.[8] У 2007 годзе музыканты прыпынілі сумесную творчасць і ўліліся ў іншыя групы: Канстанцін Карман у «Hair Peace Salon»,[9][10] Іван Барзенка[11][12] і Павел Кудрын у «Без Билета».[13][14][15]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады як трыа (19982002)[правіць | правіць зыходнік]

Гурт «Jitters» быў заснаваны ў Мінску, Беларусь у 1998 годзе школьнымі сябрамі Канстанцінам Карманам, Яўгенам Вялем і Сяргеем Кандраценка.[16] Натхнёныя творчасцю сусветна вядомых англамоўных грандж і альтэрнатыўнага року гуртоў «Soundgarden», «The Smashing Pumpkins(англ.) бел.», «Pearl Jam», «Alice in Chains», «Nirvana», «Mudhoney(англ.) бел.» хлопцы набылі свае першыя музычныя інструменты і вырашылі таксама навучыцца граць меладычны і ўрачыста-псіхадэлічны рок.[17][5]

Першае выступленне «Jitters» адбылося ў мінскім клубе «Альтэрнатыва» (пасля вядомы пад назвай «А-клуб»[18]) у 1999 годзе. Недахопы выканаўчага майстэрства, а хлопцы з музычнага боку пачыналі практычна з нуля, па першы час удзельнікі кампенсавалі энергетыкай.[19] На дэбютны рэкламны CD «Jitters» трапілі дзве англамоўныя кампазіцыі «Floating Light» і «Consumed», і, як адзначыла ў сваім аглядным артыкуле «Музыкальная газета», песні былі напісаны новымі рамантыкамі, якія адхварэлі брыт-попам.[17][20]

Той апублікаваны водгук музыкальных крытыкаў быў хутчэй пасрэдны («трэба працаваць, ёсць над чым»);[20] тым не менш, дзякуючы першай пласцінцы ў 2001 годзе гурт быў запрошаны да ўдзелу ў Рэспубліканскім музычным фестывалі «Рок-кола» ў Наваполацку, дзе атрымаў спецыяльна прысуджаны ім дадатковы чацвёрты дыплом лаўрэата.[21][22] Відавочцы памятаюць іх захапляльнае выступленне на гарадскім свяце ў 2002 годзе: сцэна на праспекце Скарыны насупраць КДБ і гучныя спевы «Pick me up» (англ.: «Затрымайце мяне») у яго вокны.

На наступны год «Jitters» амаль разышліся, так як трыа пакінуў барабаншчык Яўген Вяль, які эміграваў, а Канстанцін Карман пачаў граць на бас-гітары ў гурце «Маркі». Паўза ў творчасці «Jitters» працягвалася каля паўгода, але потым калектыў сабраўся ізноў і ў абноўленым складзе.[5]

Квартэт (20032007)[правіць | правіць зыходнік]

У 2003 музычны год «Jitters» уступіў як квартэт: да заснавальнікаў Канстанціна і Сяргея далучыліся гітарыст і бэк-вакаліст Алег Вяль і барабаншчык Артур Лучкоў з вельмі блізкага да трыа гурта.[23][24] Абодва музыканты тады адначасова гралі і ў мінскім інды-рок, брыт-поп гурце «Hair Peace Salon»,[25] што пакінула свой істотны след на гучанні «Jitters».[26]

З прыходам Алега ды Артура музыка змянілася, і гэта ўжо можна было адчуць па новаму матэрыялу, які дазволіў атрымаць першы прыз у намінацыі «Рок-музыка» на фестывалі «Piirideta Muusika» (эст.: «Музыка без межаў»), што прайшоў у горадзе Нарва (Эстонія) у чэрвені 2004 года, на якім выступілі і «Hair Peace Salon».[23][17][27] У ліпені таго ж года гурт паспяхова ўдзельнічае з рамантычнай рок-праграмай у польскім фестывалі «Басовішча-2004».[2][28][29][30] Як тады напісала ОСА з «Музыкальнай газеты» па выніках шоу: «Тут відавочна адчуваўся стыль. Недзе можна было правесці паралель з „Muse(англ.) бел.“».[31]

У кастрычніку 2005 года Алег Вяль пакідае склад «Jitters» па пэўных тэхнічных і лагічных прычынах і каб больш часу ўдзяляць свайму гурту «Hair Peace Salon», дзе ён быў франтменам, і за гітарай яго змяняе Іван Барзенка, які да гэтага граў у гуртах «Rosary», «Paparis», «Па Глазам».[10][32][33] Вясною 2006 года «Jitters» для запісу новай кружэлкі «Pick Me Up» запрашаюць і новага барабаншчыка: замест Артура Лучкова, які застаўся гастралюючым удзельнікам гурта яшчэ на некалькі месяцаў, партыі бубнаў выканаў ужо знаёмы слухачам па гуртах «Rosary», «Port Mone», «Usplёsk», «Paparis», «Крамбамбуля» ды «Без Билета» Павел Кудрын.[5][32][33][34][35][36][37]

2006 год артысты правялі за частымі канцэртамі, у тым ліку разам з «Hair Peace Salon», «Open Space», «Milque Twins», што таксама былі прадстаўнікамі брытанскай хвалі рок-музыкі на Беларусі, выйшлі ў фінал фестывалю «Navarra Underground».[38][37][39][37][40][41][42][43] У падтрымку свежага матэрыялу з кружэлкі «Pick Me Up», прэзентацыя якой прайшла 25 кастрычніка ў клубе «ЁЁ»,[44][45][46] «Jitters» разам з «Hair Peace Salon» зездзілі на польскія фестывалі «Rock bez Igły» (Тыхы),[47] «Fiesta Borealis» (Алецка) (таксама разам з «Без Билета»).[48][49][50][51][52] Пасля гэтага хлопцы ўзялі невялічкі творчы адпачынак.

У 2007 годзе заснавальнік гурта Канстанцін Карман паўнапраўна ўваходзіць у склад «Hair Peace Salon»,[53][54] а, каб замацаваць адносіны, 25 кастрычніка на лэйблу гуказапісу «West Records» выдаецца сумесны альбом «Split Before, Together Now», на які трапілі самотнікі «Gipsy» («Hair Peace Salon») і «Pick Me Up» («Jitters»),[8][55][56][57] прычым музыкі «Jitters» дапамаглі сябрам з «Hair Peace Salon» у напісанні іх часткі дыску: акрамя Канстанціна Кармана, які спеў партыі бэк-вакалу і падыграў у спевах на сінтэзатары, гульня Івана Барзенкі на клавішных была пазначана на дзвюх першых кампазіцыях пласцінкі.[58][10] Жывая прэзентацыя CD адбылася 18 лістапада.[59][60] На вокладку дыска трапілі два дзіцячыя чаравікі, звязаныя шнуркамі як сімвал абяднання гуртоў.[6][61][41]

«Энергетыкай калектыў бярэ, вельмі інтэлігентнай, але цікавай і смелай. Хуліганісты вакал настойліва пралазіць у вушы, вельмі ўпэўненыя аранжыроўкі даюць задавальненне», — меркаванне крытыка Алены Сабалеўскай з «Музыкальнай газеты» на частку альбома «Jitters», дзе яна параўнала музыку калектыву з творчасцю «Travis(англ.) бел.», «Radiohead», «Muse(англ.) бел.», «Blur(англ.) бел.» ды «Coldplay».[61]

Спыненне дзейнасці (2008–)[правіць | правіць зыходнік]

«Мы вырашылі часова „замарозіць“ праект «Jitters», — паведамляў айчыннаму парталу альтэрнатыўнай музыкі xlam.by Канстанцін Карман напярэданні прэзентацыі сумеснага альбома «Split Before, Together Now», — а паколькі з „Hair Peace Salon“ мы даўно знаёмыя і сябруем, то для абяднання не было ніякіх перашкодаў. Мы і раней „абменьваліся“ музыкантамі. Цяпер у HPS будзе два галасы».[62] Пасля гэтага з 2008 года «Jitters» больш не выпускалі новага матэрыялу, а музыкі гурта канчаткова разышліся па іншым калектывам: Канстанцін Карман узмацніў склад «Hair Peace Salon»,[9][10] Павел Кудрын[13][14][15] і Іван Барзенка[11][12]«Без Билета»,[63] прычым апошні з іх у 2011 годзе стаў лідэрам кавер-гурта «КонтраБанда»,[64][65][66][67][68] а з 2015 года таксама прымае ўдзел у англамоўным інды-рок калектыве «The Bruised Trouveres».[69] Прыкметна, што Канстанцін Карман з бас-гітарыста і вакаліста[70] стаў клавішнікам і вакалістам «Hair Peace Salon», таму што ў тым гурце ўжо быў свой бас-гітарыст, а ў знаёмага хлопцам па сумесным выступленням артыста падчас камандзіроўкі ў Шатландыю як раз быў куплены сінтэзатар Roland JP-8000(англ.) бел., гэта і стала матэрыяльнай падставай адказаць станоўча на прапанову калег змяніць профіль.[71][72][73][74]

Стыль[правіць | правіць зыходнік]

Мінскае трыа з самага пачатку рабіла ўпор на гітары ў песнях, і ў 2000 годзе «Музыкальная газета» па першых уражаннях ад іх акрэсліла творчасць гурта як грандж.[20] Хлопцы «Jitters», прадстаўнікі андэрграўнд культуры пачатку нулявых, прыпісанай да сталічных клубаў таго часу «28», «База» і іншых, былі тымі, хто сярод пяных падлеткаў і на сціплай апаратуры ўсё ж такі граў добрую музыку і «якіх на самой справе прыемна слухаць», разважала напярэдадні Рок-каранацыі 2001 журналіст Таццяна Заміроўская.[19]

Журы беларускага музычнага фестывалю «Рок-кола» 2001 года адзначыла прызёраў «Jitters», таму што яны «гулялі на самой справе нядрэнна, прыфанкава так, месцамі мелодыкай падобнай да брыт-попу — усё было прафесійна і вельмі прыгожа», — у свой час рэзюміравала вынікі шоу Таццяна Заміроўская з «Музыкальнай газеты».[22] Праграмму, якую выканалі музыканты «Jitters» на фестывалі «Басовішча-2004», крытыкі акрэслілі як «нешта брыт-попаўскае, што перамяжоўваецца з эйсід-джазам».[31] Таксама да гэтага музычнага жанру «Jitters» залічалі таварышы па айчыннай «брытанскай» кагорце з гурта «Клёндайк».[75]

У цэлым гучанне калектыву параўноўваецца з творчасцю «Hair Peace Salon»: ОК на старонках «Музыкальнай газеты» пасля праслухоўвання прома-дыскаў 2005 года абодвух гуртоў вызначыў, што «пра „Jitters“ можна напісаць усё тое, што напісана пра „HPS“. Можа, „жітэрсы“ крыху больш рэзкія. А палова складу „Jitters“ і зусім гуляе ў „Hair Peace Salon“... ці наадварот».[76]

Калегі музыкантаў па грандж сцэне з гурта «Caravan» на пытанне «Музыкальнай газеты» пра каманды, якія ім даспадобы, у другім студзеньскім нумары 2005 года вылучылі «выдатныя калектывы» «Hair Peace Salon» і «Jitters», прычым апошніх за тое, што «яны граюць арыгінальную музыку».[77] Паплечнікі з гурта «МутнаеВока» праз гэта ж выданне ў 2007 годзе адняслі «вельмі клёвых» «Jitters» да першага пакалення беларускага гранджу.[78]

На фоне выступленняў таксама брыт-рокераў «Open Space», «Milque Twins», «Hair Peace Salon» з сумеснага канцэрта восенню 2006 года аглядальнік «Музыкальнай газеты» Слэп пісаў, што «большая частка народу ішла слухаць менавіта іх [„Jitters“]», самі тыя «ўзялі слухача галаруч», а «яны звярнуліся да слухача шчырасцю вакалу, лірычнасцю ды самазабыццёвым выкананнем», што атрымалася ў тым ліку за кошт высокага майстэрства новага барабаншчыка Паўла Кудрына («хлопец проста чараўнік, так лёгка і вольна ён граў»).[37]

Музыку «Jitters» у рэцэнзіі альбома «Split Before, Together Now» Таццяна Заміроўская са штотыднёвіка «БелГазета» апісала словамі: «назойлівая, аўтэнтычная і па-блюзаваму шалапутная – у ёй прысутнічае неўтаймаваная танцавальнасць, як у „Gomez(англ.) бел.“ і „Happy Mondays(англ.) бел.“, і начыста адсутнічаюць пафасныя рэфлексіі».[57]

Што тычыцца моўнага пытання, то музыканты англамоўнага гурта ў адным з інтэрвю айчыннаму парталу альтэрнатыўнай музыкі xlam.by у сярэдзіне 00-x выказалі меркаванне, што з-за таго, што яны не спяваюць на беларускай мове, іх з цяжкасцю запрашалі на фестывалі і кепска «круцілі» па радыё, нягледзячы на якасную творчую працу саму па сабе.[79]

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Былыя ўдзельнікі
Часовая шкала

Зноскі

  1. СЛЭП JITTERS (бел.) . LiveInternet (17 жніўня 2007). Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2019. Праверана 23 кастрычніка 2018.
  2. 2,0 2,1 2,2 Самусик, Ольга. (2005). "Jitters И Их Британский Рок-Н-Ролл" (in ru). Музыкальная газета (15). http://www.nestor.minsk.by/mg/2005/15/mg51515.html. Retrieved on 2018-11-18. 
  3. Jitters – Bristeil!. Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2019. Праверана 23 кастрычніка 2018.
  4. !SLAP! PICK-ME-UP - !SLAP! (бел.) . Жывы журнал (4 лістапада 2006). Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2019. Праверана 23 кастрычніка 2018.
  5. 5,0 5,1 5,2 5,3 p1xel Справаздача : Прэзентацыя сiнгла JITTERS (бел.) . xlam.by (10 лістапада 2006). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2006. Праверана 22 снежня 2018.
  6. 6,0 6,1 Скарабагатава, Алена «Split Before, Together Now» – першы сумесны рэліз беларускіх брыт-рокераў Hair Peace Salon і Jitters (бел.) . Тузін Гітоў. mpby.ru (29 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2018. Праверана 18 лістапада 2018.
  7. Минск отметил день рождения Джима Моррисона (руск.) . Музыкальная газета (2005). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2018. Праверана 7 снежня 2018.
  8. 8,0 8,1 Split Before, Together Now (руск.) . West Records (28 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2008. Праверана 12 снежня 2018.
  9. 9,0 9,1 Беларускі брыт-рок (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (12 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2018. Праверана 18 лістапада 2018.
  10. 10,0 10,1 10,2 10,3 Ju JITTERS, HAIR PEACE SALON, «Split Before, Together Now» и «Gipsy» (руск.) . xlam.by (20 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2017. Праверана 18 лістапада 2018.
  11. 11,0 11,1 @ЛОЭ_М Без билета | Информация о группе, исполнителе | British Wave (руск.) . britishwave.ru. Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2019. Праверана 23 кастрычніка 2018.
  12. 12,0 12,1 beZ bileta рассекретили новый альбом (руск.) . TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2019. Праверана 23 кастрычніка 2018.
  13. 13,0 13,1 10 ноября beZ bileta отыграют большой концерт в честь "Дня безбилетника 2006" (руск.) . TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2019. Праверана 23 кастрычніка 2018.
  14. 14,0 14,1 Накануне "Дня безбилетника 2006" группа beZ bileta стала больше (руск.) . БелаПАН (9 лістапада 2006). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2018. Праверана 23 кастрычніка 2018.
  15. 15,0 15,1 Конечно Паша - ну кто ж его не знает (руск.) . hairpeacesalon.com (29 красавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2007. Праверана 18 лістапада 2018.
  16. Презентация сингла группы Jitters - Pick Me Up (руск.) . Музыкальная газета (2006). Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2019. Праверана 11 лютага 2019.
  17. 17,0 17,1 17,2 Jitters (Минск) (руск.) . realmusic.ru. Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2006. Праверана 18 лістапада 2018.
  18. Маліноўскі, Ілля Рок-клубы нашага дзяцінства (фота) (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (15 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2016. Праверана 28 кастрычніка 2018.
  19. 19,0 19,1 Замировская, Татьяна. (2002). "Фестиваль "Рок-Коронация-2001": Кремация обратима" (in ru). Музыкальная газета (3). http://www.nestor.minsk.by:80/mg/2002/03/mg20301.html. Retrieved on 2018-12-03. 
  20. 20,0 20,1 20,2 20,3 О’К. (2000). "Jitters Jitters" (in ru). Музыкальная газета (24). http://www.nestor.minsk.by/mg/2000/24/mg02418.html. Retrieved on 2018-12-03. 
  21. Новополоцк: рок-фестиваль имени музыканта (руск.) . Белорусская деловая газета (6 ліпеня 2001). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2018. Праверана 28 кастрычніка 2018.
  22. 22,0 22,1 Замировская, Татьяна. (2001). "Фестиваль "Рок-Кола" рок живет не только в Минске" (in ru). Музыкальная газета (26). http://www.nestor.minsk.by:80/mg/2001/25/mg12501.html. Retrieved on 2018-12-04. 
  23. 23,0 23,1 "Hair Peace Salon Навстречу западному ветру" (in ru). Музыкальная газета (38). 2005. http://www.nestor.minsk.by/mg/articles/2005/38/0500.html. Retrieved on 2018-12-15. 
  24. Ахрамович, Тася. (2005). "Muravei Inc. «Мы подумали: зачем нам надеяться на кого-то? И решили все сделать сами…»" (in ru). Музыкальная газета (34). http://www.nestor.minsk.by/mg/2005/34/mg53405.html. Retrieved on 2018-12-07. 
  25. Hair Peace Salon Hair Peace Salon - Live @ LAD TV (part 1). Беларусь 2 (2010). Праверана 15 снежня 2018.
  26. Группы Jitters и Hair Peace Salon ждут своих фэнов (руск.) . guitar.by (3 чэрвеня 2004). Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2019. Праверана 24 кастрычніка 2018.
  27. BAND | Hair Peace Salon. Internet Archive. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2013. Праверана 15 лістапада 2018.
  28. Отбор белорусских участников конкурсной программы XV фестиваля "Басовішча" в Польше не состоится (руск.) . TUT.BY (13 чэрвеня 2004). Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2019. Праверана 24 кастрычніка 2018.
  29. Стэп Татка. Юбілейнае „Басовішча” (бел.)  // Ніва. — 2004. — № 31 (2516). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2019.
  30. Сьвярдлоў, Павал Больш ня плача песьня наша (бел.) . Наша Ніва (30 ліпеня 2004 года). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2019. Праверана 1 лістапада 2018 года.
  31. 31,0 31,1 ОСА; Андрей, Лянькевич. (2004). "Басовище-2004" (in ru). Музыкальная газета (15). http://www.nestor.minsk.by/mg/2004/15/mg41501.html. Retrieved on 2018-12-03. 
  32. 32,0 32,1 Paparis & Port Mone (руск.) . forum.grodno.net. Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2019. Праверана 4 студзеня 2019.
  33. 33,0 33,1 MoonliT Paparis & PortMone - 2 in 1 (руск.) . «МЫ» (17 жніўня 2005). Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2005. Праверана 13 лютага 2019.
  34. Без билета (руск.) . experty.by. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2017. Праверана 24 кастрычніка 2018.
  35. !SLAP! АЎСЯНКА, СЭР! (бел.) . Жывы журнал (3 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2019. Праверана 4 студзеня 2019.
  36. 36,0 36,1 Pick Me Up, by Jitters. Bandcamp (1 чэрвеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2019. Праверана 4 студзеня 2019.
  37. 37,0 37,1 37,2 37,3 Слэп. (2006). "“АЎСЯНКА, СЭР!”" (in be). Музыкальная газета (10). http://www.nestor.minsk.by/mg/bonus/2006/10/0401.html. Retrieved on 2018-12-03. 
  38. В Минске стартует музыкальный конкурс Navara Underground. Музыкальная газета (2006). Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2006. Праверана 18 снежня 2018.
  39. Анонсы концертов (руск.) . talks.by (29 студзеня 2005). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2018. Праверана 26 кастрычніка 2018.
  40. !SLAP! BRITISH WAVE LOVERS GIG (бел.) . Жывы журнал (23 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2019. Праверана 4 студзеня 2019.
  41. 41,0 41,1 SlaDa 18 лістапада "Hair Peace Salon" і "Jitters" прэзэнтуюць сумесную праграму (бел.) . generation.by (14 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2018. Праверана 1 лістапада 2018.
  42. Полаженко, Сергей Афиши и анонсы событий в клубе "Граффити" (руск.) . subscribe.ru (23 верасня 2006). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2018. Праверана 25 лістапада 2018.
  43. p1xel Справаздача : BRITISH WAVE LOVERS GIG, 15 кастрычніка, клубе “АРЕНА” (бел.) . xlam.by (24 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2006. Праверана 22 снежня 2018.
  44. p1xel Конкурс от JITTERS (руск.) . xlam.by (24 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2006. Праверана 18 снежня 2018.
  45. p1xel Презентация сингла «Pick me up» от Jitters (руск.) . xlam.by (10 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2006. Праверана 18 снежня 2018.
  46. p1xel Справаздача : Прэзентацыя сiнгла JITTERS (руск.) . xlam.by (10 лістапада 2006). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2006. Праверана 18 снежня 2018.
  47. Festiwal "Rock bez Igły z WSB" - Zespoły (польск.) . bezigly.pl (2006). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2018. Праверана 19 снежня 2018.
  48. !SLAP! JITTERS “PICK ME UP”. (бел.) . Жывы журнал (18 верасня 2006). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2019. Праверана 24 кастрычніка 2018.
  49. "ИТОГИ ГОДА: К итогам 2006-го" (in ru). Музыкальная газета (1). 2007. http://nestor.minsk.by/mg/articles/2007/01/7600.html. Retrieved on 2018-12-03. 
  50. !SLAP! “Дзень Безквітоўніка” (бел.) . Жывы журнал (17 лістапада 2006). Праверана 24 кастрычніка 2018.
  51. SLAP Справаздача : “Дзень Безквітоўніка” (бел.) . xlam.by (20 лістапада 2006). Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2006. Праверана 22 снежня 2018.
  52. p1xel beZ bileta удостоены приза прессы на рок-фестивале в польском Олецко (руск.) . xlam.by (1 жніўня 2006). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2006. Праверана 18 снежня 2018.
  53. Группы Hair Peace Salon и Jitters объединились (руск.) . West Records (30 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2008. Праверана 12 снежня 2018.
  54. Ju Hair Peace Salon отвечают на вопросы в преддверии выхода сплита с группой Jitters (руск.) . xlam.by (20 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2017. Праверана 16 снежня 2018.
  55. Скарабагатава, Алена Hair Peace Salon: наступ працягваецца (бел.) . Тузін Гітоў. mpby.ru (10 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2018. Праверана 9 снежня 2018.
  56. Кузьміч, Воля Hair Peace Salon: "Кожны думае ў меру распушчанасьці сваіх валасоў" (бел.) . generation.by (4 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2018. Праверана 7 снежня 2018.
  57. 57,0 57,1 Замировская, Татьяна. (2007). "Не надо «а-ля»!. Личный вкус." (in ru). БелГазета (45 (615)). http://www.belgazeta.by/ru/2007_11_12/lichnyi_vkus/15223/. Retrieved on 2018-10-27. 
  58. !SLAP! здаецца мне што я сапраўды "казачны далбаёб" (бел.) . Жывы журнал (13 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2019. Праверана 4 студзеня 2019.
  59. Подберезский, Дмитрий Hair Peace Salon (руск.) . ej.by. Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2018. Праверана 16 кастрычніка 2018.
  60. Бо, Папа большая презентация сингла группы Hair Peace Salon (руск.) . Жывы журнал (14 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2019. Праверана 4 студзеня 2019.
  61. 61,0 61,1 Соболевская, E. (2007). "Hair Peace Salon/Jitters Split Before, Together Now" (in ru). Музыкальная газета (41). http://www.nestor.minsk.by:80/mg/2007/41/mg74102.html. Retrieved on 2018-12-03. 
  62. Презентация сингла Hair Peace Salon и сплита с Jitters (руск.) . xlam.by (15 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2017. Праверана 16 снежня 2018.
  63. Сарокіна, Кася «Кіназдымкі» beZ bileta (бел.) . Тузін Гітоў. mpby.ru (25 верасня 2007). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2019. Праверана 17 снежня 2018.
  64. Группа «КонтраБанда» в гостях программы «Утро. Студия хорошего настроения» на СТВ (руск.) . СТБ (5 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2016. Праверана 22 снежня 2018.
  65. «Звездный ринг» за 11 октября 2014 года: «КонтраБанда» против «Шерлок Холмс» (руск.) . СТБ (25 кастрычніка 2014). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2017. Праверана 22 снежня 2018.
  66. «Звездный ринг» за 7 марта 2015 года: Анна Шалютина и «Ё-гурт» против «КонтраБанда» (руск.) . СТБ (3 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2016. Праверана 22 снежня 2018.
  67. Новогодний "Звездный ринг" 31.12.2015. СТБ. Праверана 22 снежня 2018.
  68. "Звездный ринг" 08.01.2016: "Назад в 70-е!". СТБ. Праверана 22 снежня 2018.
  69. The Bruised Trouveres представили дебютный ЕР (+слушать/+скачать) (руск.) . experty.by (19 верасня 2016). Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2017. Праверана 17 снежня 2018.
  70. Слэп. (2007). "С.-Пб_NIN_Справаздача-інтэрв’ю" (in be). Музыкальная газета (8). http://www.nestor.minsk.by/mg/bonus/2007/08/2401.html. Retrieved on 2018-12-07. 
  71. Константин Карман (группа"Hair Peace Salon"): Бегать по "Динамо" и искать новую маечку – слишком дорого (руск.) . СТБ (20 чэрвеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2017. Праверана 23 кастрычніка 2018.
  72. Kostya_i_more (руск.) . hairpeacesalon.com (22 чэрвеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2007. Праверана 27 кастрычніка 2018.
  73. Онлайн-концерт: Hair Peace Salon. TUT.BY (3 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2018. Праверана 27 кастрычніка 2018.
  74. Слэп Як беларусы да Nine Inch Nails завіталі (бел.) . Тузін Гітоў. Музычная прастора Беларусі (30 жніўня 2007). Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2018. Праверана 27 кастрычніка 2018.
  75. "Клёндайк: «Мы – это что-то типа британского рока по-белорусски»" (in ru). Музыкальная газета (13). 2005. http://www.nestor.minsk.by/mg/articles/2005/13/0800.html. Retrieved on 2018-12-18. 
  76. 76,0 76,1 О’К. (2005). "Jitters Jitters" (in ru). Музыкальная газета (21). http://www.nestor.minsk.by/mg/2005/21/mg52101.html. Retrieved on 2018-12-04. 
  77. Новикова, Марина. (2005). "Caravan Они играют грандж" (in ru). Музыкальная газета (2). http://www.nestor.minsk.by/mg/2005/02/mg50211.html. Retrieved on 2018-12-06. 
  78. Сивакова, Анна. (2007). "МутнаеВока: «Мы играем какой-то непонятный рок…»" (in ru). Музыкальная газета (12). http://www.nestor.minsk.by/mg/2007/12/mg71204.html. Retrieved on 2018-12-18. 
  79. Ju Интервью с группой Hair Peace Salon (руск.) . xlam.by (6 студзеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2017. Праверана 16 снежня 2018.
  80. Jaded, by Jitters. Bandcamp (2 сакавіка 2005). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2018. Праверана 24 кастрычніка 2018.
  81. Hair Peace Salon, Jitters – Split Before, Together Now (CD). Discogs. Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2018. Праверана 23 кастрычніка 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]