Перайсці да зместу

Разуха альпійская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Разуха альпійская
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Arabis alpina L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22674
NCBI  50452
EOL  584157
GRIN  t:3770
IPNI  277992-1
TPL  kew-2645295

Разу́ха альпійская[1] (Arabis alpina) — від кветкавых раслін роду Разуха (Arabis) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая травяністая апушаная расліна вышынёй 5—30 см. Сцяблы ўзыходныя. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы, простае, суцэльнае, сядзячае, з зубчастым краем. Кветкі белыя, з чатырма пялёсткамі, у гронкападобных суквеццях. Плод — стручок.

Існуюць садовыя формы з махрыстымі і ружовымі кветкамі.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Азіі, Паўночнай Амерыкі (Канада, Грэнландыя), Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока)[2]. Святлолюбівая расліна, мезафіт, алігатроф і мезатроф[3]. Расце ў горнай камяністай тундры, на камяністых россыпах, пясках, у тундравым рэдкалессі і хмызняках, па берагах азёр. Вырошчваецца ў культуры.

Рэдкі від. Ахоўваецца на тэрыторыі Расіі (Рэспубліка Карэлія, Цюменская вобласць, Ханты-Мансійская аўтаномная акруга — Югра)[3][4].

Падвід Arabis alpina subsp. caucasica (Willd.) Briq. — разуха каўказская ахоўваецца таксама на тэрыторыі Кабардзіна-Балкарыі[4].

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  2. Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)
  3. а б Резуха альпийская: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  4. а б Arabis alpina subsp. caucasica (Willd.) Briq. // ИАС «ООПТ России» (руск.)