Ілі (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Ілі)
Ілі
кіт.: 伊犁河
каз.: Іле
уйг.: Или
Характарыстыка
Даўжыня
  • 1 439 км
Басейн 140 000 км²
Расход вады 480 м³/с
Вадацёк
Выток Tekes He[d]
 • Каардынаты 43°35′19″ пн. ш. 82°30′31″ у. д.HGЯO
Вусце Возера Балхаш[1]
 • Каардынаты 45°20′14″ пн. ш. 74°03′21″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Возера Балхаш

Краіна
physical
Ілі (рака)
Ілі (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ілі́́[2] — рака ў Кітаі і Казахстане.

Даўжыня 1001 км (разам з ракой Тэкес — 1439 км)[3], плошча вадазбору 140 тыс. км². Пачынаецца ва Усходнім Цянь-Шані пры зліцці двух вытокаў — Тэкес і Кунгес. Упадае ў возера Балхаш. У вярхоўі — горная рака, ніжэй упадзення ракі Каш даліна расшыраецца, тут Iлі падзяляецца на рукавы. Да горада Капчагай цячэ па шырокай катлавіне, у нізкіх, месцамі забалочаных берагах, ніжэй уступае ў цясніну Капчагай, дзе пабудаваны Капчагайская ГЭС і Капчагайскае вадасховішча. Потым цячэ па Прыбалхашскай раўніне, пры ўпадзенні ўтварае дэльту (плошча 9 тыс. км²) з мноствам рукавоў.

Асноўныя прытокі: Каш, Харгос (справа), Чарын, Чылік, Талгар, Каскелен, Курты (злева).

Жыўленне ледавікова-снегавое. Ледастаў са снежня да сакавіка. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 329 м³/с, на 270 км вышэй (с. Учжарма) — 469 м³/с.

Суднаходная ад горада Кульджа (Кітай); у Казахстане — ад дзяржаўнай мяжы да прыстані Баканас. Выкарыстоўваецца на арашэнне.

Зноскі

  1. Балхаш // Большая Советская Энциклопедия, том 4: Атоллы — Барщина — 1926. — Т. 4. — С. 568.
  2. БелЭн 1998.
  3. Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М. Воениздат, 1983. — С. 285. — 633 с. с ил., 30 л. ил. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]