Бароўка (рака)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Рака Бароўка)
Бароўка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 15 км |
Басейн | 78 км² |
Вадацёк | |
Вусце | Лабжанка |
• Каардынаты | 53°37′52″ пн. ш. 31°45′11″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,97 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Лабжанка → Сож → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Раёны | Чэрыкаўскі раён, Клімавіцкі раён |
Баро́ўка — рака ў Чэрыкаўскім і Клімавіцкім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Лабжанка (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 15 км. Плошча вадазбору 78 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,97 ‰.
Пачынаецца за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Баровая Чэрыкаўскага раёна, вусце за 2 км на поўнач ад вёскі Сінеж Клімавіцкага раёна. Вадазбор у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. На працягу 7,5 км каналізаваная (вёска Баровая — 0,8 км на паўднёвы захад ад вёскі Гута Клімавіцкага раёна).
Каля ракі населеныя пункты Баровая, Майскі (Чэрыкаўскі раён), Дубравіца, Гута, Сінеж (Клімавіцкі раён).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Бароўка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 20, 30. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)