Бусяж (рака)
(Пасля перасылкі з Рака Бусяж)
Бусяж | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 19 км |
Басейн | 168 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Кавалі |
• Каардынаты | 52°52′55″ пн. ш. 25°00′45″ у. д.HGЯO |
Вусце | Грыўда |
• Месцазнаходжанне | на ўсход ад вёскі Хадоркі |
• Каардынаты | 52°47′10″ пн. ш. 25°12′11″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,7 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Грыўда → Шчара → Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Гродзенская вобласць, Брэсцкая вобласць |
Раёны | Слонімскі раён, Пружанскі раён, Івацэвіцкі раён |
— выток, — вусце |
Бусяж (у верхнім цячэнні — Мізгіраўка) — рака ў Беларусі, у Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці, Пружанскім і Івацэвіцкім раёнах Брэсцкай вобласці, правы прыток ракі Грыўда (басейн Нёмана).
Даўжыня 19 км. Плошча вадазбору 160 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.
Пачынаецца каля вёскі Кавалі[1] Пружанскага раёна, у нізоўі забалочаная, упадае ў Грыўду на ўсход ад вёскі Хадоркі. На ўсім працягу рэчышча каналізавана[2].
Зноскі
- ↑ Гапоненка І. А. і інш.; пад рэд. Лемцюговай В. П. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобл.: нармат. давед. — Мн. : Тэхналогія, 2010. — С. 251. — 319 с.
- ↑ Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.