Мажа (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Мажа)
Мажа
Характарыстыка
Даўжыня 40 км
Басейн 319 км²
Расход вады 1,4 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 3 км на ўсход ад горада Капыль
 • Каардынаты 53°10′00″ пн. ш. 27°09′06″ у. д.HGЯO
Вусце рака Морач
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Семежава
 • Каардынаты 52°58′18,20″ пн. ш. 27°00′16″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,3 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Морач → Случ → Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раён Капыльскі раён
physical
Мажа (рака)
Мажа (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Ма́жа — рака ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Морач (басейн Прыпяці).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва Мажа балцкага паходжання.

Ад літоўскага mažas «малы». Таго ж паходжання назвы рэк Можа (прыток дняпроўскага Бабра), Мажайка і Мажанка (прытокі Бярэзіны)[1], таксама назва ракі Мажая, ад якой назва падмаскоўнага Мажайска[2].

Літоўскія гідранімічныя аналагі — рачныя назвы тыпу Maž-upis, Mažiklis[3].

Назва ракі значыць «Малая (рака)».

Водаапісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня ракі 40 км. Плошча вадазбору 319 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 м/км.

Пачынаецца за 3 км на ўсход ад горада Капыль, цячэ праз яго (на рацэ ў межах горада створаныя сажалкі плошчай 22 га і 11 га) у межах Капыльскай грады і па Клецкай раўніне. Вусце каля паўночнай ускраіны вёскі Семежава. Даліна скрынкападобная, месцамі трапецападобная, шырынёй 0,3—0,5 км. Абалона пераважна двухбаковая (шырыня 0,25—0,4 км), месцамі забалочаная. Шырыня рэчышча 2—5 м. На рацэ створана Цімкавіцкае вадасховішча. Асноўныя прытокі — Крынічны, Чайка і Тамашоўка (праваруч).

Каля ракі населеныя пункты: горад Капыль, аграгарадкі Мажа, Цімкавічы, вёскі Агароднікі, Красіна і інш.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 195, 196.
  2. В. Н. Топоров. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования. 1981. Москва, 1982. С. 35—36.
  3. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 208.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 501. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 31. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)