Нараў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Нараў)
Jump to navigation Jump to search
Нараў
польск.: Narew
Рака Нараў на Падляшшы (Польшча)
Рака Нараў на Падляшшы (Польшча)
Характарыстыка
Даўжыня 484 км
Плошча басейна 75175 км²
Басейн Вісла → Балтыйскае мора
Вадацёк
Выток
 · Каардынаты 52°45′50″ пн. ш. 24°23′05″ у. д.HGЯO
Вусце
 · Каардынаты 52°26′00″ пн. ш. 20°40′32″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь, Flag of Poland.svg Польшча
Нараў (Польшча)
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Нараў на Вікісховішчы
Пры зліцці рэк Вісла і Нараў (бачна крэпасць Модлін)

На́раўрака ў Пружанскім, Свіслацкім раёнах Беларусі і Польшчы, правы прыток Віслы, да 1962 г. быў правым прытокам Заходняга Буга.

Даўжыня 497 км, у межах Беларусі 44 км. Вадазбор 74,8 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў межах Беларусі (з прытокамі, якія ўпадаюць на тэрыторыі Польшчы) 5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні ў межах Беларусі 0,3 .

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Справа: Мядзянка, Рудаўка, Пчолка, Калонка, Бебжа, Шса, Амулёў, Вкра. Злева: Нямержанка, Тушамлянка, Нараўка.

Агульнае[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаецца з вярхоўя Скаронава канала за 6 км на паўночны ўсход ад в. Клепачы Пружанскага раённа, вусце на тэрыторыі Польшчы. У Беларусі цячэ па Прыбужскай раўніне праз Белавежскую пушчу. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Шырыня ракі ў межань 8—10 м.

Даліна ў межах Беларусі амаль на ўсім працягу невыразная. Каналізавана 13 км рэчышча ад вытоку да вусця канала Матылёў Роў; на астатнім працягу яно звілістае, месцамі выраўнаванае.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.