Сава (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Сава)
Сава
харв. Sava
Характарыстыка
Даўжыня 945 км
Басейн 95 719 км²
Расход вады 1 722 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Вышыня 1222 м
 • Каардынаты 46°20′39″ пн. ш. 14°09′19″ у. д.HGЯO
Вусце Дунай
 • Вышыня 67 м
 • Каардынаты 44°49′54″ пн. ш. 20°26′59″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Дунай → Чорнае мора

Краіна
physical
Сава (рака)
Сава (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Месца ўпадзення Савы ў Дунай

Сава (сербск.: Сава, славенск.: Sava, харв.: Sava, венг.: Szava) — рака ў паўднёва-ўсходняй Еўропе, правы прыток Дуная. Даўжыня ракі — 945 км, плошча басейна — 95 719 км².

Працякае па тэрыторыі Славеніі, Харватыі, Босніі і Герцагавіны (утвараючы яе паўночную мяжу) і Сербіі.

Сава бярэ свой пачатак у гарах Славеніі на паўночны захад ад Любляны ў месцы зліцця двух рэк — Сава Далінска (Sava Dolinska) і Сава Бахінска (Sava Bohinjska), упадае ў Дунай у межах Бялграда.

Суднаходная на працягу 593 км. ад г. Сісак у Харватыі да вусця.

Буйныя прытокі:

  • Правыя — Любляніца, Мірна, Крка (Славенія); Купа, Уна (Харватыя), Врбас, Босна (Боснія), Дрына (мяжа Сербіі і Босніі і Герцагавіны), Колубара (Сербія).
  • Левыя — Камнішка Быстрыца, Савінья (Славенія), Сутла, Лонья (Харватыя), Босут (Сербія).

Найбуйны прыток — Дрына.

На рацэ размешчаныя шматлікія гарады:

У месцы, дзе Сава з'яўляецца мяжой паміж Харватыяй і Босніяй і Герцагавінай, на ёй размешчана некалькі «парных» гарадоў на абедзвюх баках ад ракі:

Нягледзячы на тое, што Любляна была заснаваная на берагах прытоку Савы — Любляніцы, новыя кварталы горада падыходзяць да Савы, што дазваляе казаць аб тым, што Сава злучае тры сталіцы — Любляну, Заграб і Бялград. Рака мае вялікае транспартнае значэнне.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]