Сасноўка (рака)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Рака Сасноўка)
| Сасноўка | |
|---|---|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 39 км |
| Басейн | 201 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | за 3 км у на захад ад вёскі Склімін |
| • Каардынаты | 53°41′28,40″ пн. ш. 32°10′47″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Асцёр |
| • Месцазнаходжанне | на ўскраіне вёскі Хадунь |
| • Вышыня | 149[1] м |
| • Каардынаты | 53°45′36,50″ пн. ш. 31°59′35,40″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Асцёр → Сож → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Магілёўская вобласць |
| Раён | Клімавіцкі раён |
|
|
|
Сасно́ўка[2] — рака ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Асцёр (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 39 км, плошча вадазбору 201 км². Пачынаецца за 3 км у напрамку на захад ад вёскі Склімін, упадае ў Асцёр на ўскраіне вёскі Хадунь. Працякае па ўскраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна ракі трапецападобная, шырынёй 0,5—1,5 км. Пойма двухбаковая, месцамі чаргуецца па берагах. Шырыня поймы да 200 метраў. Рэчышча звілістае, шырынёй 5—10 м, на працягу 15 км каналізаванае. У вярхоўі рака перасыхае.
У Сасноўку ўпадаюць Рагожынка, канал Г-1 (справа), Сасновіца, Царкоўка (злева)[3].
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-36-76. Стан мясцовасці на 1985 г. (руск.)
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2017. Праверана 21 жніўня 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сасноўка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 191. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 20—21. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)