Рафаэль Маркес
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Рафаэль Маркес Альварэс | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Мянушка | El Kaiser de Michoacán | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
13 лютага 1979[1][2][…] (45 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Мексіка | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 182 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | цэнтральны абаронца, апорны паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рафаэ́ль Ма́ркес А́льварэс (ісп.: Rafael Márquez Álvarez; нар. 13 лютага 1979, Самора-дэ-Ідальга, Мексіка) — былы мексіканскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Мексікі (1997—2018). Выступаў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, аднак, таксама, мог згуляць на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Шырока вядомы як адзін з самых выбітных мексіканскіх абаронцаў за ўсю гісторыю[3]. Маркес з’яўляецца першым іграком, які чатыры разы быў капітанам на чэмпіянатах свету (2002, 2006, 2010, 2014). У сябе на радзіме ў Мексікцы Рафаэль часцяком крытыкаваўся за сваю недысцыплінаванасць, гэта значыць Маркес можа атрымаць чырвоную картку ў важных матчах.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]Маркес пачынаў сваю кар’еру ў гвадалахарскім клубе «Атлас», у якім ён дэбютаваў у 17 гадоў. Пасля паспяховых выступаў у клубе, згуляўшы за яго ў 77 гульнях, Маркес атрымаў запрашэнне ў нацыянальную зборную Мексікі ў 1997 годзе. У 1999 годзе за 6 млн еўра абаронца перайшоў у «Манака». У Францыі поспех таксама хутка прыйшоў да Маркеса, і ўжо ў першым сваім сезоне ён дапамог камандзе стаць чэмпіёнам Францыі. Нягледзячы на прапановы з больш заможных клубаў, Маркес заставаўся ў «Манака» да 2003 года, пасля чаго перайшоў у «Барселону» за 5 млн еўра.
У першым сезоне ў іспанскім клубе мексіканец адгуляў у 21 гульні, выступаючы на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, і дапамог камандзе заняць другое месца ў чэмпіянаце. У другім сезоне Маркес гуляў у асноўным на пазіцыі апорнага паўабаронцы, паколькі траўмы атрымалі Тыягу Мота, Эдмілсан і Херард Лопес. Ён правёў выдатны сезон, з’яўляючыся адным з найважнейшых ігракоў «Барселоны», якая стала чэмпіёнам Іспаніі. У «Барселоне» Рафаэль выступаў пад 4 нумарам.
1 жніўня 2010 года Маркес падпісаў кантракт з клубам МЛС «Нью-Ёрк Рэд Булз», куды адправіўся за сваім аднаклубнікам Цьеры Анры[4]. У 2014 годзе вярнуўся ў Еўропу ў італьянскі клуб «Верона»[5].
У снежні 2015 года абвясціў аб вяртанні ў родны клуб «Атлас», у складзе якога і завяршыў кар’еру.
Міжнародная
[правіць | правіць зыходнік]За нацыянальную зборную Мексікі дэбютаваў 5 лютага 1997 года ў матчы супраць зборнай Эквадора. У складзе зборнай прыняў ўдзел у пяці чэмпіянатах свету, шасці Кубках Амерыкі, чатырох Залатых кубках КАНКАКАФ, трох Кубках канфедэрацый.
3 ліпеня 2018 года, пасля завяршэння выступу мексіканскай зборнай на чэмпіянаце свету ў Расіі, абвясціў аб завяршэнні кар’еры як у зборнай, так і на клубным узроўні[6].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Клубныя
[правіць | правіць зыходнік]«Манака»:
- Чэмпіён Францыі: 2000
- Уладальнік Кубка французскай лігі: 2003
- Уладальнік Суперкубка Францыі: 2000
«Барселона»:
- Чэмпіён Іспаніі (4): 2005, 2006, 2009, 2010
- Уладальнік Кубка Іспаніі: 2009
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі (3): 2005, 2006, 2009
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў (2): 2006, 2009
- Уладальнік Суперкубка Еўропы: 2009
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2009
«Леон»:
- Чэмпіён Мексікі (2): 2013 (а), 2014 (к)
Міжнародныя
[правіць | правіць зыходнік]Мексіка:
- Уладальнік Кубка канфедэрацый: 1999
- Уладальнік Залатога кубка КАНКАКАФ (2): 2003, 2011
Зноскі
- ↑ Rafael Márquez // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Rafael Márquez Álvarez // Enciclopèdia de l'esport català — Grup Enciclopèdia, 2012.
- ↑ Rafael Márquez, la resurrección del Kaiser mexicano Архівавана 20 лютага 2015.. Zócalo Saltillo
- ↑ New York Red Bulls sign Mexican National Team captain Rafa Marquez Архівавана 5 жніўня 2010.. NewYorkRedBulls.com
- ↑ Transfer news: Hellas Verona have secured the services of Rafael Marquez. Sky Sports News
- ↑ Рафа Маркес завершил карьеру игрока. by.tribuna.com
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рафаэль Маркес
- Афіцыйны сайт