Хаўер Эрнандэс Балькасар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Хаўер Эрнандэс
Hertha BSC vs. West Ham United 20190731 (139).jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Хаўер Эрнандэс Балькасар
Мянушка Чычарыта (ісп.: Chicharito, Гарошак)
Нарадзіўся 1 чэрвеня 1988(1988-06-01)[1] (31 год)
Грамадзянства Flag of Mexico.svg Мексіка
Рост 175 см
Вага 71 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Іспанія Севілья
Нумар 14
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1997 — 2005 Мексіка Гвадалахара
Клубная кар’ера*
2005 — 2010 Мексіка Гвадалахара 64 (26)
2010 — 2015 Англія Манчэстэр Юнайтэд 103 (37)
2014 — 2015   Іспанія Рэал Мадрыд 23 (7)
2015 — 2017 Германія Баер 04 54 (28)
2017 — 2019 Англія Вест Хэм Юнайтэд 55 (16)
2019 — Іспанія Севілья
Нацыянальная зборная**
2007 — 2009 Мексіка Мексіка (да 20) 5 (1)
2009 — Мексіка Мексіка 101 (49)
Міжнародныя медалі
Залаты кубак КАНКАКАФ
Золата ЗША 2011

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 верасня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 4 верасня 2019.

Хаўер Эрнандэс Балькасар (ісп.: Javier Hernández Balcázar; нар. 1 чэрвеня 1988, Гвадалахара, Мексіка) — мексіканскі футбаліст, нападнік іспанскага клуба «Севілья» і нацыянальнай зборнай Мексікі, у якой рэгулярна ўдзельнічае на буйных міжнародных спаборніцтвах. Эрнандэс мае мянушку «Чычарыта» (ісп.: Chicharito — гарошына), якая выкарыстоўваецца ў якасці надпісу на яго кашулі. З’яўляецца выхаванцам мексіканскага клуба «Гвадалахара».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Эрнандэс пачаў выступаць за моладзевую каманду «Гвадалахары» ва ўзросце дзевяці гадоў. У 2006 годзе дэбютаваў за асноўную каманду «Гвадалахары» ў матчы Апертуры супраць клуба «Некакса». Пры ліку 3:0 ён выйшаў на замену Амару Брава на 87-й хвіліне матча, а ўжо праз пяць хвілін забіў чацвёрты гол сваёй каманды.

8 красавіка 2010 года Эрнандэс падпісаў кантракт з англійскім клубам «Манчэстэр Юнайтэд»[2]. 27 мая 2010 года ён атрымаў дазвол на працу ў Вялікабрытаніі, а ўжо 1 ліпеня стаў іграком клуба[3]. 28 ліпеня 2010 года Эрнандэс упершыню згуляў за «Юнайтэд», выйшаўшы на замену Нані ў таварыскім матчы супраць каманды ўсіх зорак МЛС, у гэтай жа сустрэчы ён забіў свой першы гол за клуб, замкнуўшы пас Дарэна Флетчэра. 16 жніўня Эрнандэс згуляў свой першы матч у Прэм’ер-лізе, выйшаўшы на замену Уэйну Руні на 63-й хвіліне сустрэчы супраць «Ньюкасл Юнайтэд», якая скончылася з лікам 3:0 на карысць «чырвоных д’яблаў»[4].

1 верасня 2014 года Эрнандэс перайшоў на правах арэнды ў мадрыдскі «Рэал», які атрымаў права выкупіць кантракт іграка ў канцы сезона[5]. Дапамог «Рэалу» прайсці ў паўфінал Лігі чэмпіёнаў УЕФА, стаўшы аўтарам адзінага гола ў чвэрцьфінальным супрацьстаянні з «Атлетыка». У маі 2015 года вярнуўся ў «Манчэстэр Юнайтэд» пасля таго, як «Рэал» адмовіўся набыць нападніка.

Пачатак сезона 2015/16 правёў у складзе манчэстэрскага клуба, а 31 жніўня 2015 года афіцыйна стаў іграком нямецкага «Баера», падпісаўшы трохгадовы кантракт[6]. У складзе «Баера» стаў асноўным нападнікам і ў сезонах 2015/16 і 2016/17 станавіўся найлепшым бамбардзірам каманды, таксама пяць разоў прызнавася іграком месяца ў Бундэслізе.

У ліпені 2017 года вярнуўся ў Англію, падпісаўшы кантракт з «Вест Хэм Юнайтэд» тэрмінам на тры гады. Сума трансферу склала 16 млн фунтаў[7].

У верасні 2019 года перайшоў у «Севілью», падпісаўшы трохагадовы кантракт[8].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Эрнандэс дэбютаваў за зборную Мексікі 30 верасня 2009 года ў матчы супраць зборнай Калумбіі, у якім ён адзначыўся галявой перадачай. 24 лютага 2010 года ён забіў два галы ў браму зборнай Балівіі, а таксама адзначыўся галявой перадачай. Разам са зборнай Мексікі Чычарыта браў удзел у чэмпіянаце свету 2010, а таксама ў турніры Залатога кубка КАНКАКАФ і Кубку канфедэрацый 2013 года. Эрнандэс з’яўляецца найлепшым бамбардзірам зборнай Мексікі ўсіх часоў.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Клубныя[правіць | правіць зыходнік]

«Гвадалахара»

«Манчэстэр Юнайтэд»

«Рэал Мадрыд»

Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]

Мексіка

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]