Тыягу Мота
Тыягу Мота | ||
Агульная інфармацыя | ||
Нарадзіўся | 28 жніўня 1982[1] (37 гадоў) | |
Грамадзянства | ![]() ![]() | |
Рост | 187 см | |
Вага | 83 кг | |
Пазіцыя | паўабаронца | |
Інфармацыя пра клуб | ||
Клуб | ![]() | |
Пасада | галоўны трэнер | |
Кар’ера | ||
Клубная кар’ера* | ||
1999 — 2007 | ![]() |
96 (6) |
1999 — 2001 | → ![]() |
84 (11) |
2007 — 2008 | ![]() |
6 (0) |
2008 — 2009 | ![]() |
27 (6) |
2009 — 2012 | ![]() |
55 (11) |
2012 — 2018 | ![]() |
166 (8) |
Нацыянальная зборная** | ||
1999 | ![]() |
19 (1) |
2003 | ![]() |
8 (1) |
2011 — 2016 | ![]() |
30 (1) |
Трэнерская кар’ера | ||
2018 — 2019 | ![]() |
юн. |
2019 — | ![]() | |
Міжнародныя медалі | ||
Чэмпіянаты Еўропы | ||
Срэбра | Польшча/Украіна 2012 | |
Залатыя кубкі КАНКАКАФ | ||
Срэбра | Мексіка/ЗША 2003 | |
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца ** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў |
Тыягу Мота (парт.: Thiago Motta; нар. 28 жніўня 1982, Сан-Бернарду-ду-Кампу, Бразілія) — былы італьянскі футбаліст бразільскага паходжання, апорны паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Італіі (2011—2016). Выхаванец футбольнай школы «Барселоны», за якую гуляў на прафесійным узроўні з 2001 па 2007 гады. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам італьянскга клуба «Джэноа».
Мота згуляў 2 матчы за нацыянальную зборную Бразіліі на Залатым кубку КАНКАКАФ у 2003 годзе. У 2011 годзе дэбютаваў у зборнай Італіі, бо паводле правілаў ФІФА футбаліст мае права раз за кар’еру змяніць «футбольнае падданства», калі ў яго ёсць падвойнае грамадзянства, і ён не быў зайграны ў афіцыйным матчы за нацыянальную зборную. На Залатым кубку КАНКАКАФ Бразілія выступала ў якасці запрошанай зборнай і дадзены турнір для яе не з’яўляецца асноўным кантынентальным спаборніцтвам, у адрозненне ад Кубка Амерыкі.
Змест
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
«Барселона»[правіць | правіць зыходнік]
Мота пачаў сваю прафесійную кар’еру ў «Барселоне B» у 1999 годзе, а ў першай камандзе каталонскага клуба дэбютаваў 3 кастрычніка 2001 года ў матчы супраць «Мальёркі».
У Лізе чэмпіёнаў сезона 2001/02 Мота згуляў 7 матчаў і дапамог камандзе дайсці да паўфіналу турніру. Хоць ён і дэманстраваў якасную гульню, канкурэнцыя за месца ў цэнтры поля не дазволіла яму замацавацца ў асноўным складзе. Бразілец згуляў толькі 13 матчаў у Прымеры сезона 2002/03. Аднак у апошніх чэмпіёнскіх сезонах Мота праводзіў усё больш часу на футбольным полі, хоць траўмы стала пераследвалі яго. Тым не менш, яго роля ў перамозе «Барселоны» ў Лізе чэмпіёнаў і ў двух чэмпіянатах Іспаніі была даволі важкай.
«Атлетыка»[правіць | правіць зыходнік]
У чэрвені 2007 года спартыўны дырэктар «Барселоны» Чыкі Бегірыстайн абвясціў аб тым, што Мота пакідае клуб. У жніўні 2007 года Мота перайшоў у мадрыдскі «Атлетыка» за 2 млн еўра. У сезоне 2007/08 Мота згуляў за «Атлетыка» ўсяго 6 матчаў, прапусціўшы большую частку сезона з-за траўм — яму зрабілі тры аперацыі на левай назе за паўгода.
«Джэноа»[правіць | правіць зыходнік]
15 верасня 2008 года Мота перайшоў у італьянскі клуб «Джэноа» як свабодны агент[2].
«Інтэрнацыянале»[правіць | правіць зыходнік]
Сезон 2009/10 Мота пачаў у складзе міланскага «Інтэра», куды ён перайшоў разам з партнёрам па «Джэноа» Дыега Міліта. Мота ў другім туры чэмпіянату забіў гол «Мілану», пачаўшы разгром прынцыповага суперніка. Матч завяршыўся з лікам 4:0. Пазней з-за траўмаў Мота страціў месца ў аснове, але паступова вярнуўся ў склад, канкуруючы з Дэянам Станкавічам.
«Пары Сен-Жэрмен»[правіць | правіць зыходнік]
31 студзеня 2012 года Мота перайшоў у французскі клуб «Пары Сен-Жэрмен»[3], падпісаўшы кантракт на 3,5 гады з заробкам у 2 млн еўра за сезон.
Завяршыў кар’еру па заканчэнні сезона 2017/18.
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
6 лютага 2011 года Мота быў выкліканы Чэзарэ Прандэлі ў зборную Італіі на таварыскі матч супраць зборнай Германіі[4].
Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
З мая 2018 года працаваў трэнерам у «Пары Сен-Жэрмен» у камандзе да 19 гадоў.
У кастрычніку 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Джэноа»[5].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Чэмпіён Іспаніі (2): 2005, 2006
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі (2): 2005, 2006
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2006
- Чэмпіён Італіі: 2010
- Уладальнік Кубка Італіі: 2010, 2011
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2010
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2010
- Чэмпіён Францыі (5): 2013, 2014, 2015, 2016, 2018
- Уладальнік Кубка Францыі (4): 2015, 2016, 2017, 2018
- Уладальнік Кубка французскай лігі (4): 2014, 2015, 2016, 2017
- Уладальнік Суперкубка Францыі (5): 2013, 2014, 2015, 2016, 2017
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Тыягу Мота нарадзіўся ў Бразіліі ў сям'і, якая мае італьянскія карані, гэта значыць яго дзед быў італьянцам[6].
Зноскі
- ↑ Thiago Motta // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Мота перешёл в «Джэноа». championat.ru
- ↑ «ПСЖ» заполучил полузащитника «Интера» Мотту. championat.com
- ↑ Motta, Giovinco e Matri le novità. Federazione Italiana Giuoco Calcio
- ↑ Мотта стал тренером «Дженоа». by.tribuna.com
- ↑ Тьяго Мота может стать игроком сборной Италии. championat.ru
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тыягу Мота
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
Зборная Бразіліі — Залаты кубак КАНКАКАФ 2003 — 2-е месца
| ||
---|---|---|
![]() |
1 Гоміс (б) • 2 Майкон • 3 Луізан • 4 Алекс • 5 Адрыяну • 6 Паўлу Алмейда • 7 Жуліу Баптыста • 8 Кака • 9 Эвертан • 10 Дыегу • 11 Рабінью • 12 Алешандры Негры (б) • 13 Каэлью • 14 Андрэ Баія • 15 Нілмар • 16 Надсан • 17 Карлус Алберту • 18 Тыягу Мота • трэнер: Рыкарду Гоміс |
Зборная Італіі — Чэмпіянат Еўропы 2012 — 2-е месца
| ||
---|---|---|
![]() |
1 Буфон (б) • 2 Маджа • 3 К’еліні • 4 Агбона • 5 Мота • 6 Бальдзарэці • 7 Абатэ • 8 Маркізіа • 9 Балатэлі • 10 Касана • 11 Дзі Натале • 12 Сірыгу (б) • 13 Джакерыні • 14 Дэ Санкціс (б) • 15 Бардзальі • 16 Дэ Росі • 17 Барыні • 18 Манталіва • 19 Банучы • 20 Джавінка • 21 Пірла • 22 Д'яманці • 23 Начэрына • трэнер: Чэзарэ Прандэлі |
Зборная Італіі — Чэмпіянат свету 2014
| ||
---|---|---|
![]() |
1 Буфон (б) • 2 Дэ Шылья • 3 К’еліні • 4 Дарміян • 5 Мота • 6 Кандрэва • 7 Абатэ • 8 Маркізіа • 9 Балатэлі • 10 Касана • 11 Чэрчы • 12 Сірыгу (б) • 13 Перын (б) • 14 Аквілані • 15 Бардзальі • 16 Дэ Росі • 17 Імобіле • 18 Парола • 19 Банучы • 20 Палета • 21 Пірла • 22 Інсінье • 23 Вераці • трэнер: Чэзарэ Прандэлі |
Зборная Італіі — Чэмпіянат Еўропы 2016
| ||
---|---|---|
![]() |
1 Буфон (б) • 2 Дэ Шылья • 3 К’еліні • 4 Дарміян • 5 Агбона • 6 Кандрэва • 7 Дзадза • 8 Фларэнцы • 9 Пеле • 10 Мота • 11 Імобіле • 12 Сірыгу (б) • 13 Маркеці (б) • 14 Стурара • 15 Бардзальі • 16 Дэ Росі • 17 Эдыр • 18 Парола • 19 Банучы • 20 Інсінье • 21 Бернардэскі • 22 Эль-Шаараві • 23 Джакерыні • трэнер: Антоніа Контэ |
- Нарадзіліся 28 жніўня
- Нарадзіліся ў 1982 годзе
- Нарадзіліся ў штаце Сан-Паўлу
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Асобы
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Бразіліі
- Футбалісты Італіі
- Ігракі зборнай Італіі па футболе
- Ігракі зборнай Бразіліі па футболе
- Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен
- Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан
- Ігракі ФК Джэноа
- Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд
- Ігракі ФК Барселона
- Ігракі ФК Барселона B
- Футбольныя трэнеры Бразіліі
- Футбольныя трэнеры Італіі
- Трэнеры ФК Джэноа