Род Абрамовічаў герба «Ястрабец»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Герб «Ястрабец» зменены рода Абрамовічаў

Абрамовічы (Абрагамовічы) — шляхецкі род герба «Ястрабец» зменены ў Вялікім Княстве Літоўскім. Родапачынальнік Абрам Мацкевіч, дзяржаўца відзаўскі, напачатку XVI стагоддзя атрымаў ад віленскага біскупа Яна пацвярджэнне на 4 валокі зямлі ў Дуброўне каля Ліды. Меў сыноў Станіслава і, магчыма, Якуба і Юзафа Ждана. Род згас у 1867 годзе[1]. Валодалі мястэчкам Варняны ў Віленскім павеце[2].

Найбольш вядомыя[правіць | правіць зыходнік]

Абрам Мацковіч

  1. Станіслаў
    1. Ян (? — 19 красавіка 1602) — войскі і намеснік віленскі (1579), староста вендзенскі (1589), прэзідэнт дэрпцкі, ваявода менскі (1593) і смаленскі (1596), ж. — Ганна Дарота з Валовічаў
      1. Мікалай (? — люты 1651), Генерал артылерыі, кашталян (1640), ваявода мсціслаўскі (1643) і троцкі (1647), ж. — 1) Дубоўская; 2) Ева Курцэвіч-Булыга, удава Аляксандра Масальскага; 3) 22 красавіка 1642 года Альжбета Гарнастай, удава кіеўскага падкаморыя кальвініста Андрэя Драгаёўскага
        1. Самуэль Андрэй (16171663), староста старадубскі ад 1647, апошні з ваяводскай галіны, ж. — Алена Шэмет
        2. Станіслаў, староста булакоўскі
        3. Кацярына, м. — Мацей Міхал Францкевіч-Радзімінскі
  2. Якуб
  3. Юзаф Ждан

Геранім

  1. Якуб, валодаў маёнткамі ў Лідскім павеце
    1. Самуэль Міхал (? — каля 1689), губскі староста, скарбнік і чашнік віленскі, ж. — Кацярына Быкоўская-Мардас
    2. Андрэй, скарбнік і стольнік віленскі, ж. — Агінская
      1. Андрэй (? — верасень 1763), стольнік віленскі (1742), кашталян берасцейскі (1757).
      2. Юры (Ежы; ? — 1767), падваявода віленскі (1750), падчашы віленскі, староста старадубскі (1763), ж. — Марыяна Дзерналовіч
        1. Андрэй
        2. Яўхім (? — 1795), падстароста старадубскі, староста губскі, у 1791 кіраўнік грамадзянскай адміністрацыі Віленскага ваяводства, ж. — Францішка Серакоўская
          1. Мікалай (17885 кастрычніка 1835), маршалак Віленскага павета, камергер царскага двара. У 1812 на баку французаў, увайшоў у склад Часовага ўрада Вялікага Княства Літоўскага. Ж. — Эмілія Кацярына Бахмінская (у першым шлюбе Шыманоўская, у другім Ціхоцкая)
          2. Ігнацы (1793 — 1867), змагаўся ў напалеонаўскіх войсках у 1809—1814, ж. — Матыльда дэ Мейлян
          3. Марыяна
          4. Ядвіга Караліна
        3. Тэрэса
      3. Адам (23 жніўня 1710 — каля 1776), езуіт, 1-ы рэктар віленскага шляхецкага калегіума (Калегіум Нобіліум), рэктар калегіумаў у Нясвіжы, Мінску, Полацку.

Зноскі

  1. Валерый Пазднякоў. Абрамовічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 197
  2. Абрамовічы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0036-6.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]